Бібліятэкi Дзень праваслаўнага слова на Дзятлаўшчыне

Дзень праваслаўнага слова на Дзятлаўшчыне

-

- Рэклама -

Якім бы цяжкім ні быў гістарычны шлях развіцця бібліятэк, усё ж такі першапачатковая аснова – несці разумнае, добрае, вечнае – застаецца для іх актуальнай і сёння.

З 2008 года асаблівую ўвагу бібліятэкі Дзятлаўскага раёна надаюць духоўнаму выхаванню насельніцтва. Штуршком да гэтага стала раённая праграма «Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой у Дзятлаўскім раёне», якая прадугледжвае каардынацыю іх дзейнасці па розных напрамках культурнага і духоўнага развіцця нашага грамадства, духоўнага адраджэння нацыі. Бібліятэкі арганізавалі сваю працу ў рамках раённай бібліятэчнай праграмы «На шляху да духоўнасці».

У бібліятэках раёна стаў традыцыйным Дзень праваслаўнай кнігі, які ладзіцца з мэтаю далучыць людзей да хрысціянскіх каштоўнасцяў, якія дапамагаюць развівацца духоўна. Гэтая імпрэза – прызнанне вялікага значэння духоўнай літаратуры ў маральным выхаванні людзей, у далучэнні іх да тысячагадовай хрысціянскай традыцыі. У 2015 годзе мерапрыемства было прымеркаванае да 1000-годдзя спачыну святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра – хрысціцеля Русі. Летась Дзень праваслаўнай кнігі быў прысвечаны памяці свяціцеля Лукі, архіепіскапа Сімферопальскага і Крымскага.

Сёлета адзначецца 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. 10 сакавіка 2017 года на базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі прайшоў семінар бібліятэчных работнікаў «Духоўна-маральнае выхаванне карыстальнікаў у сучасным бібліятэчным асяроддзі». Праграма семінара ўключала і правядзенне Дня праваслаўнай кнігі. На пачатку імпрэзы ўдзельнікі прагледзелі гістарычны відэаэкскурс па гісторыі беларускага кнігадруку. Літаратурна-музычная кампазіцыя «Шлях да храма» была прысвечаная 700-годдзю з часу заснавання і 25-годдзю адраджэння Навагрудскай епархіі. Прысутныя даведаліся пра гісторыю ўтварэння Навагрудскай епархіі, праваслаўных храмаў Дзятлаўшчыны. Супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу засяродзілі ўвагу на гісторыі храма Праабражэння Гасподняга ў Дзятлаве, расказалі пра аднаго з яго настаяцеляў – айца Іаана (Комара). З прывітальным словам да прысутных звярнуўся благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі протаіерэй Мікалай (Пінчук). Да імпрэзы супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі выстаўку-агляд праваслаўных кніг «Цуды праваслаўя».

Dziatl-pr-kniha_01 Dziatl-pr-kniha_02 Dziatl-pr-kniha_03 Dziatl-pr-kniha_04 Dziatl-pr-kniha_05Сёлета Дзень праваслаўнай кнігі адбыўся ў многіх бібліятэках Дзятлаўскага раёна. У Гезгалаўскай сельскай бібліятэцы – цэнтры экалагічнай культуры ён прайшоў пад назвай «За веру Христову жизнь отдавшие…». На сустрэчу былі запрошаныя настаяцель Нагародавіцкай царквы іерэй Іаан (Яровіч), мясцовая паэтка Вера Хрышчановіч, навучэнцы Гезгалаўскай сярэдняй школы. Да мерапрыемства была падрыхтаваная выстаўка «Свет праваслаўнай кнігі».

Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання ладзіла Дзень праваслаўнай кнігі пад назвай «Бескорыстной глубокой любовью научи меня, Боже, любить». Прайшла сустрэча са святаром, які расказаў пра асновы праваслаўнай веры і пра кнігі, якія варта прачытаць кожнаму праваслаўнаму хрысціяніну. Наведнікі імпрэзы паглядзелі фільм аб бессмяротнасці чалавечай душы, а цягам дня бібліятэкарка знаёміла іх з літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выстаўцы «Праз кнігу – да духоўнасці».

Пад час правядзення Дня праваслаўнай кнігі да карыстальнікаў Вензавецкай сельскай бібліятэкі са словамі прывітання звярнуўся настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла вёскі Вензавец іерэй Іаан (Кісель). Ён адзначыў, што ў наш час існуе мноства разнастайнай літаратуры, але кожны праваслаўны чалавек павінен імкнуцца чытаць тыя кнігі, якія духоўна і маральна яго ўзбагачаюць.

Метадысты Дзятлаўскай раённай бібліятэкі сумесна з бібліятэкаркай Аленай Каспаровіч правялі імпрэзу «Шлях да храма», на якой прадставілі відэапрэзентацыю аб праваслаўнай кнізе і Францыску Скарыну. Прысутныя пачулі цікавыя звесткі аб Навагрудскай епархіі, храмах Дзятлаўшчыны і святарах. Напрыканцы сустрэчы наведнікі пазнаёміліся са старадаўнімі богаслужэбнымі кнігамі і сучаснай праваслаўнай літаратурай на выстаўцы, арганізаванай місіянерскім аддзелам Навагрудскай епархіі. У бібліятэцы таксама дзейнічала кніжная выстаўка «Духоўнасць – асяродак жыцця».

З самых старажытных часоў чалавек імкнуўся спазнаць ісціну, атрымаць адказ на сакраментальнае пытанне: «Як жыць?». Адказ на яго ёсць у Бібліі, ды і ўся праваслаўная літаратура вучыць нас жыць па законах Божых. Да Дня праваслаўнай кнігі Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр агульнадаступнай інфармацыі арганізавала ўрок духоўнасці для вучняў 7-8 класаў мясцовай школы, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і 700-годдзю Навагрудскай епархіі. Была падрыхтаваная выстаўка-парада «Научи меня, Боже, любить», паказаная відэапрэзентацыя «Навагрудская епархія». Да вучняў звярнуўся протаіерэй Георгій (Ярмоліч). Ён пазнаёміў прысутных са старымі кнігамі, якім ужо больш за сто гадоў, расказаў пра тое, як важна чытаць хрысціянскую літаратуру.

Духоўная літаратура запатрабаваная сярод нашых чытачоў. У гэтым, безумоўна, заслуга плённага супрацоўніцтва храма душы – царквы, і храма кнігі – бібліятэкі.

 Святлана Сербін, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам