Бібліятэкi Ачаг культуры і дабра

Ачаг культуры і дабра

-

- Рэклама -

15 верасня ў Мастоўскай раённай бібліятэцы адбылася рэкламна-іміджавая акцыя «Ачаг культуры і дабра», прысвечаная Дню бібліятэк Беларусі.

На працягу ўсяго дня чытачоў чакалі розныя сюрпрызы. У фае бібліятэкі, упрыгожаным яркімі паветранымі шарамі, гучалі вясёлыя песні пра кнігу, бібліятэку і чытанне. Увагу наведнікаў прыцягвалі кніжная выстаўка-парада «Прыйшоў. Убачыў. Перамог!» і выстаўка конкурсных фотапрацаў «Маё жыццё ў бібліятэцы – бібліятэка ў маім жыцці». Была праведзеная інфармацыйна-рэкламная акцыя «Бібліяінфармацыя», пад час якой адбылася раздача флаераў, якія рэкламуюць чытанне, кнігу і бібліятэчныя паслугі.

У рамках акцыі адбылося таксама адкрыццё міні-музея «Свет дакамп’ютарнай тэхнікі». Выпускніца Мастоўскай дзіцячай школы мастацтваў Аліса Перашэін выканала песню «Бярозка» (сл. А. Вялюгіна, муз. І. Лучанка). Затым дзяцей запрасілі ў незвычайнае падарожжа на паветраным шары, каб наведаць міні-музей. Там іх сустрэла чароўная фея. Яна прапанавала хлопчыкам і дзяўчынкам пазнаёміцца з тэхнічнымі экспанатамі, што выкарыстоўвалі ў паўсядзённым жыцці і працы ў XX стагоддзі іх бацькі. Аб гісторыі стварэння міні-музея расказала Таццяна Валчкевіч, якая на працягу 20-і гадоў узначальвала калектыў Мастоўскай ЦБС.

Masty-a_01У гэты дзень адбылася творчая сустрэча з сябрамі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі — паэтам, бардам Анатолем Апанасевічам і паэтэсай Людмілай Шаўчэнка, якія расказалі пра творчасць і прачыталі свае вершы. У выкананні А. Апанасевіча прагучалі песні пад акампанемент гітары на ўласныя вершы і на творы Б. Пастэрнака, В. Брусава.

На мерапрыемстве прысутнічала намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама Марына Давыдзік, якая выказала словы падзякі паэтам за іх творчасць і павіншавала ўсіх прысутных з Днём бібліятэк Беларусі.

 Вольга КОРШУН, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Мастоўскай раённай бібліятэкі

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам