Бібліятэкi Бібліятэка -- асяродак нацыянальнай культуры

Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры

-

- Рэклама -

Конкурс бібліятэк: уражанні ўдзельнікаў

 У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі сёлета 27-ы раз падводзілі вынікі конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры», які ладзяць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускі фонд культуры. Астравецкая раённая бібліятэка актыўна прымае ўдзел ў гэтым спаборніцтве. Перамога ў 2014 годзе была нечаканай і высокай – трэцяе месца ў намінацыі «Навацыі ў галіне бібліятэчнай справы». І як жа прыемна было даведацца аб выніках сёлетняга конкурсу – у намінацыі «За пошукавую і даследчую працу» нашая бібліятэка зноў атрымала трэцюю прэмію.

Да гэтай перамогі супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынгу ішлі шмат гадоў: рабілі экспедыцыі, занатоўвалі ўспаміны сталых жыхароў раёна, збіралі этнаграфічны матэрыял. У выніку склалася краязнаўчая база, дзе захоўваюцца легенды і паданні Астравецкага краю, летапісы вёсак, даведкі пра знакамітых людзей раёна, гісторыка-культурныя каштоўнасці і іншая краязнаўчая інфармацыя. Дарэчы, пазнаёміцца з ёю можна на сайце раённай бібліятэкі.

Стварэнню такой грунтоўнай краязнаўчай базы дапамагла сама Астравеччына – менавіта яна стала галоўнай тэмай конкурснай працы. Дзякуючы самаму маштабнаму энергетычнаму праекту ў краіне – будаўніцтву АЭС – Астравецкі раён імкліва ператвараецца з сельскагаспадарчага ў прамысловы цэнтр з сучасным горадам энергетыкаў і багатай сацыяльна-культурнай інфраструктурай. Аблічча горада мяняецца не толькі будаўнічымі аб’ектамі, але і колькасцю насельніцтва. Пры запуску першай атамнай электрастанцыі плануецца, што насельніцтва горада стане амаль ў тры разы большым. Жыхарамі Астравеччыны будуць людзі розных нацыянальнасцяў, веравызнання, прафесіяў, узросту і інш. З’яднаць іх агульнымі інтарэсамі, даць пачуццё ўтульнага і гасціннага дому могуць многія фактары, у тым ліку і прапаганда гісторыі Астравецкага краю.

Каб мець магчымасць найбольш якасна адпавядаць запытам гасцей, прывіваць любоў да Астравецкага краю, выхоўваць у насельніцтва пачуццё патрыятызму, супрацоўнікі раённай бібліятэкі на працягу апошніх трох гадоў узмоцнена працавалі ў пошукавай рабоце па зборы мясцовых легендаў, паданняў, фальклору, гісторычных звестак. Гэтыя абставіны далі новы штуршок бібліятэчнаму краязнаўству, якое выхоўвае грамадзяніна не на абстрактных ідэалах, а на прыкладах з жыцця бацькоў, суседзяў, на падзеях з гісторыі вёсак і пасёлкаў, дапамагае падняць нацыянальную свядомасць. Супрацоўнікі астравецкіх бібліятэк цвёрда ўпэўненыя, што прапаганда краязнаўчага матэрыялу здольная сфармаваць станоўчы імідж бібліятэк у наш высокатэхналагічны час.

Краязнаўчая дзейнасць раённай бібліятэкі разнапланавая: гэта пошук і набыццё дакументаў, іх апрацоўка, залічбоўка, размяшчэнне іх на сайце ўстановы, вядзенне даведачнага апарата. Арганізоўваюцца краязнаўчыя экспедыцыі, дзе занатоўваюцца ўспаміны старажылаў вёсак, запісваюцца відэаматэрыялы мясцовага фальклору, ствараюцца відэапрэзентацыі і слайд-шоу, якія затым выкарыстоўваюцца ў масавых мерапрыемствах. Прадаўжаецца праца па залічбоўцы летапісаў вёсак.

Асновай краязнаўчай работы з’яўляецца фонд літаратуры, выдзелены ў бібліятэцы, аформленыя кніжныя выставы, маецца багатая краязнаўчая картатэка, што адлюстроўвае ў розных аспектах краязнаўчы фонд і матэрыялы з перыядычнага друку.

Краязнаўчая інфармацыя карыстаецца вялікім попытам сярод маладога пакалення. Бібліятэкары праводзяць у трох школах горада краязнаўчыя ўрокі, гадзіны, мерапрыемствы па прапагандзе твораў мясцовых пісьменнікаў, абуджаючы ў чытачоў любоў да роднага краю, сваёй культуры і традыцыяў.

Пад час сустрэчаў са старажыламі вёсак быў сабраны багаты матэрыял легендаў, мікратапонімаў, казак, песень, паданняў, абрадаў, вершаў і інш. Дзевяць легендаў, аб’яднаных агульнай тэмай, – гідралогія Астравецкага краю – сабраныя ў кнігу «Астравеччына ў легендах». Яна падрыхтаваная ў рамках Года малой радзімы да 550-годдзя Астраўца і стала цэнтральным аб’ектам матэрыялаў, дасланых на конкурс «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры». Тэкст кнігі размяшчаецца на старонках з традыцыйнага беларускага ручніка, вытканага ў сярэдзіне мінулага стагоддзя з элементамі дэкупажу.

 Галіна ФРАНЦКЕВІЧ, метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Астравецкай раённай бібліятэкі

(Далей чытайце ў № 27 “Краязнаўчай газеты)

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам