Бібліятэкi Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк

Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк

-

- Рэклама -

Бібліятэкі і турызм двух раёнаў

Пад назвай «Бібліятэчнае краязнаўства як рэсурс развіцця турызму» паміж Карэліцкай і Ашмянскай раённымі бібліятэкамі адбыўся рэгіянальны семінар. У першы дзень, 26 кастрычніка, бібліятэ­ка­ры Карэліччыны наведалі Ашмянскі раён, дзе пазнаёміліся з працай бібліятэк агра­гарадкоў Гальшаны, Баруны, Кальчуны, Ашмянскай дзіцячай бібліятэкі, наведалі музей Дугі Струве, Гальшанскі замак, турыстычны аб’ект «Нявесцін камень».

31 кастрычніка бібліятэкары Ашмяншчыны пабывалі ў Карэлічах, дзе іх сустракалі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама Валянціна Вішнеўская, дырэктар «бібліятэчнай раёнкі» Лілія Арцюх і яе супрацоўнікі.

У час семінара Л. Арцюх пазнаёміла гасцей з краязнаў­чай дзейнасцю біб­ліятэчных установаў раёна і правяла экскурс па раённай бібліятэцы. Загадчык Карэліцкай дзіцячай бібліятэкі Галіна Казак апавядала калегам аб працы гэтай установы як асяродку захавання і развіцця гісторыі і культуры роднага краю, знаёміла з новымі бібліятэчнымі формамі і метадамі працы з дзецьмі. Да ўвагі ўдзельнікаў бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі правялі завочны экскурс па найбольш вядомых турыстычных аб’ектах раёна.

Пры наведванні Аюцавіцкай сельскай бібліятэкі бібліятэкар Наталля Гаркавая разам з мясцовым ідэолагам Юліяй Толмач распявалі аб краязнаўчых інфармацыйных рэсурсах, захаванні гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю. У Мірскай гарпасялковай бібліятэцы на пасяджэнні аматарскага аб’яднання «Нашчадкі» даведаліся аб працы клуба і пра гістарычныя мясціны Міршчыны.

Удзельнікі семінара пазнаёміліся з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі раёна і наведалі Карэліцкі раённы краязнаўчы музей: пазнаёміліся з экспазіцыяй, паўдзельнічалі ў майстар-класе па вырабе лялек з ільняных нітак. У Міры наведалі жамчужыну сярэднявечча – Мірскі замак, а таксама касцёл Святога Мікалая і прыватны музей Віктара Сакеля «Мірскі пасад».

 Наталля КАЗАРЭЗ, метадыст Карэліцкай раённай бібліятэкі

Папярэднi артыкулУдзячнасць нашым маці
Наступны артыкулГолуб з Прынямоння
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам