Мерапрыемствы «Фэст экскурсаводаў» і «Алея сяброўства»

«Фэст экскурсаводаў» і «Алея сяброўства»

-

- Рэклама -

22 красавіка ў аграгарадку Мазалава Віцебскага раёна для яго жыхароў і гасцей у межах штогадовага фестывалю «Фэст экскурсаводаў» адбылася экскурсія «Па слядах герояў фільма “Чорная бяроза”».

Работнікі мясцовых установаў культуры і адукацыі прапа­на­валі яе ўдзель­нікам – мясцовай моладзі і замежным студэнтам ветакадэміі і ВДУ імя П.М. Ма­шэрава – наведаць музеі ў Мазалаўскай сярэдняй школе, цікавыя і змястоўныя экскурсіі па якіх правялі намеснік дырэктара па навучальнай рабоце Ірына Выхадцава і захавальнік фондаў музеяў Кацярына Каралёва.

Працяг­ну­лася экскурсія пешым падарожжам па знакамітых мясцінах аграгарадка, дзе праходзілі здымкі эпізодаў кінафільма «Чорная бяроза». Прагледзець урыўкі з фільма можна было пад час наведвання Мазалаўскага сельскага дома культуры. Успамінамі пра час здымак кінафільма падзялілася мясцовая жыхарка, колішняя настаўніца школы Ларыса Бароўская.

Скончылася мерапрыемства акцыяй «Алея сяброўства» па добра­ўпа­рад­каванні сельскага населенага пункта (алея закладзеная летась у цэнтры Маза­лава), у якой прынялі ўдзел жыхары і госці аграгарадка, у тым ліку культ­работнікі і замежныя студэнты – удзельнікі клуба інтэрнацыянальнага сяброўства «Згода», што дзейнічае на базе СДК.

Кожны ўдзельнік пад час мерапрыемства атрымаў каляндарык з выявай лагатыпа «Фэсту экскурсаводаў» і візітоўкі Мазалава – помніка архітэктуры ХІХ стагоддзя – колішняй сядзібы Ігната Манькоўскага.

Mazalava_01Даведка. У 2017 годзе спаўняецца сорак гадоў з моманту здымак кінафільма «Чорная бяроза» Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм». Эпізоды знакамітага двухсерыйнага фільма пра вайну і пра лёс чалавека здымалі ў Мінску, Віцебску, Мёрах і ў вёсцы (цяпер – аграгарадку) Мазалава Віцебскага раёна. Тады, у 1977 годзе, некаторы час жыхары Мазалава жылі здымкамі фільма. Мінула шмат гадоў, месцы здымкаў змяніліся. Так, напрыклад, не захаваліся млын і «навісны» масток праз Лужаснянку, зніклі некаторыя будынкі. Але засталася сведка той эпохі – велічная хвоя на беразе Лужаснянкі, што добра паказаная ў кадрах фільма.

 Андрэй СТРУНЧАНКА, арганізатар экскурсіі, магістр гістарычных навук 

Папярэднi артыкулВыданні краязнаўцаў краіны
Наступны артыкулФэст экскурсаводаў 2017
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам