Мерапрыемствы Фэст экскурсаводаў 2017

Фэст экскурсаводаў 2017

-

- Рэклама -

Фэст экскурсаводаў – 2017. Як гэта было

 Выхадныя 22 і 23 красавіка сёлета ў Беларусі адзначыліся VIII Фэстам экскурсаводаў, які традыцыйна быў прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў. Толькі ў Мінску прайшло 86 бясплатных экскурсіяў, а ў рэгіёнах Беларусі адбылося 56 цікавых вандровак.

Рэгіёны Беларусі – гэта цэлая скарбніца цікавостак. У нас ёсць шматлікія куточкі, пра якія мала што вядома асноўнай колькасці насельніцтва краіны. Але нават да тых мясцінаў, што на слыху, не заўсёды можна дабрацца самастойна. Таму арганізатары Фэсту прапанавалі наведаць экскурсіі ў гэтыя мясціны і даведацца пра іх гісторыю ад прафесіяналаў.Чытаць дабей…

Сёлетні Фэст экскурсаводаў прайшоў ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама і за мяжой – у Вільні і Кракаве. Цікавасць да экскурсіяў у беларусаў значная. І пра гэта сведчаць вялікія групы наведнікаў той ці іншай экскурсіі. Агулам сёлета на­ве­дала мерапрыемства блізу 3 700 чалавек. І гэта нягледзячы на надвор’е, якое 22 і 23 красавіка несла то дождж, то кароткае сонца, а часам і парывісты вецер.

Акрамя абласных цэнтраў, экскурсіі адбыліся ў многіх гарадах нашай краіны: у Полацку, Пінску, Баранавічах, Оршы, Стоўбцах, Клімавічах, Заслаўі, Маладзечне, Нясвіжы, Навагрудку, Лідзе, Мар’інай Горцы, Дзяржынску. Шэраг бясплатных экскурсіяў прайшоў у аграгарадках Белавежскі, Юравічы, Вішоў, Акцябрская, у вёсках Талька, Вязынка, Мількаўшчына, Старыя Васілішкі. Удзельнічалі ў Фэсце і храмы розных канфесіяў, дзяржаўныя і прыватныя музеі, школы і парк гісторыі «Сула».

Экскурсіі на дабрачыннай аснове праводзілі апантаныя экскурсаводы, краязнаўцы, святары і проста захопленыя гісторыяй жыхары нашай краіны.

Адной з самых буйных па колькасці наведнікаў сёлетняга Фэсту стала экскурсія па Браславе. Вядомыя краязнаўцы, супрацоўнікі сферы турызму і культуры, грамадскія актывісты правялі экскурсію «Басанож па маставой», на якой экскурсанты даведаліся пра гісторыю старой брукаванкі, а таксама мелі магчымасць выйграць квіток на музычны фэст «Viva Braslav – 2017».

Незвычайная экскурсія была ў Барысаве пад назвай «Тот-дэ-пон. Некамбатанты пад Барысавам у 1812 г.». У анімаванай экскурсіі ўдзельнікі даведаліся пра падзеi вайны 1812 года на Бярэзiне, загадку лёсу маскоўскiх трафейных каштоўнасцяў. Захапляльны аповед правёў мясцовы краязнаўца, рэканструктар Мікалай Чарнуха.

FestEx_01 FestEx_02 FestEx_03 FestEx_04Ад вёскі Казловічы непадалёк форта «А» Брэсцкай крэпасці распачыналася экскурсія Аліны Дзеравянка «Таямніцы форта Літара “А”». Экскурсанты даведаліся пра гісторыю выдатнага помніка фартыфікацыі першай паловы ХХ стагоддзя, які быў сведкам асноўных ваенных падзеяў мінулага: дзвюх сусветных войнаў, савецка-польскай вайны 1919 – 1921 гадоў, «халоднай вайны» краінаў Варшаўскай Дамовы з блокам НАТА. Магутныя валы і сырыя бетонныя сцены форта захоўваюць нямала таямніцаў і загадак.

У в. Наднёман Уздзенскага раёна адбылася экскурсія «Таямніцы палаца ў Наднёмане. Прафесар з-пад Узды». Экскурсавод Генадзь Ярмак цікава распавёў пра спадчынніка шляхецкага роду Якуба Наркевіча-Ёдку, які вывучаў прыроду таямнічай сілы электрычнасці. Ён адзін з першых вынайшаў перадачу электрычных хваляў, што выкарыстоўваецца ў сучасным радыё.

Фэст экскурсаводаў робіцца высілкамі аматараў, якія шчыра любяць родную гісторыю. Гэта агульны каардынатар Валянціна Кароткіна, каардынатар па рэгіёнах Павел Каралёў, каардынатар па Мінску Таццяна Гайдук, а таксама шэраг валанцёраў. Але зразумела, што немагчыма зладзіць агульнадзяржаўнае мерапрыемства толькі асабістымі намаганнямі. Таму арганізатары выказваюць шчырую падзяку ў падтрымцы і дапамозе Беларускаму камітэту Міжнароднай Рады па помнікахз і мясцінах (ІКАМОС), Беларускаму грамадскаму аб’яднанню экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, Нацыянальнаму агенцтву па турызме і Беларускаму фонду культуры. А 11 мая ў мінскай мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбылося падвядзенне вынікаў Фэсту экскурсаводаў і невялікая ўрачыстасць з нагоды яго правядзення. Падзякі арганізатараў і падарункі ад спонсараў атрымалі ўсе экскурсаводы, якія ахвяравалі сваім вольным часам дзеля папулярызацыі беларускай гісторыка-культурнай спадчыны ў шырокіх колах насельніцтва.

А мы ўжо чакаем усіх на Фэсце экскурсаводаў 21 і 22 красавіка 2018 года! Глядзіце інфармацыю на сайце http://fest-guides.by/. А калі вы хочаце далучыцца да Фэсту ў якасці экскурсавода і налета правесці сваю экскурсію па родных мясцінах, калі ласка, пішыце на пошту: festguides@gmail.com.

Спасцігайце родныя мясціны разам з намі!

 Святлана ГРЫШКЕВІЧ

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам