Мерапрыемствы Фэст экскурсаводаў – 2017

Фэст экскурсаводаў – 2017

-

- Рэклама -

Абвешчаны старт

 Шаноўныя экскурсаводы, краязнаўцы, прадстаўнікі турбізнесу!

Запрашаем вас далучыцца да «Фэсту экскурсаводаў – 2017», які сёлета пройдзе 22 – 23 красавіка.

«Фэст экскурсаводаў» дапамагае звярнуць увагу беларускага грамадства на тыя помнікі, што знаходзяцца побач з кожным з нас. Часам мы нават не ўяўляем, наколькі багатая гісторыя тых месцаў, дзе мы жывем, працуем ды звыкла бавім час. Веданне гісторыі роднага краю, раёна, горада, вёскі – гэта падстава ганарыцца сваёй Радзімай!

Наведнікаў, як заўжды, чакае шэраг цікавых і арыгінальных экскурсіяў па Мінску. Адметна, што правядзенне сёлетняга фэсту супадзе з 950-годдзем першага ўпамінання Менеска. «Чым не нагода для вандровак па любімым горадзе?» – мяркуюць арганізатары. У рэгіёнах пройдуць, традыцыйныя міні-фэсты: у Гродне, Полацку, Віцебску; цікавыя экскурсы па іншых абласных і раённых цэнтрах, і нават па асобных вёсках. Экскурсіі разнастайныя: па храмах, спартыўных аб’ектах, для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, роварныя, дзіцячыя, прысвечаныя юбілеям класікаў беларускай літаратуры (135-годдзе з дзён нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа), на замежных мовах і мноства іншых.Чытаць далей…

Плануецца, што ў межах «Фэсту экскурсаводаў – 2017» таксама адбудуцца бясплатныя экскурсіі па беларускіх мясцінах Вільні, Масквы і ўпершыню – Кракава.

Калі вы экскурсавод, гісторык ці краязнаўца, то мы будзем радыя бачыць Вашую экскурсію ў раскладзе фэсту! Падтрымайце мерапрыемства сваім удзелам! Мы ж са свайго боку дапаможам Вам распаўсюдзіць інфармацыю пра экскурсію і сабраць зацікаўленых слухачоў.

Каб паўдзельнічаць, трэба запоўніць заяўку на сайце: http://fest-guides.by.

Або патэлефанаваць арганізатарам: +375 29 776 24 35 (Павел Каралёў), +375 29 896 97 85 (Валянціна Кароткіна).

Спіс экскурсіяў будзе апублікаваны за тыдзень да фэсту.

Даведка

festEksk_01«Фэст экскурсаводаў» – ініцыятыва беларускіх краязнаўцаў-энтузіястаў, што нарадзілася ў асяродку студэнцкіх арганізацыяў Мінска. Праводзіцца штогод з 2009 года. Штогод папаўняецца цікавымі маршрутамі, адметнымі спецыялістамі і наведнікамі. Пад час фэсту праводзіліся тэатралізаваныя экскурсіі, экскурсіі ў электрычках, на пазадарожніках, па прамысловых прадпрыемствах і шэраг іншых. Летась было арганізавана больш за 100 экскурсіяў па Мінску, і больш за 80 – у рэгіёнах, якія наведалі звыш чатырох тысячаў чалавек.

Арганізатарамі «Фэсту экскурсаводаў – 2017» з’яўляюцца Беларускі камітэт Міжнароднай Рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), Беларускае грамадскае аб’яднанне экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, Нацыянальнае агенцтва па турызме, Беларускi фонд культуры.

Папярэднi артыкулМой род – мая радзіма
Наступны артыкулЛегенды вандроўных шляхоў
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам