Мерапрыемствы Першая імпрэза новага фэсту

Першая імпрэза новага фэсту

-

- Рэклама -

«Чэрвянец» вясну адкрыў

 Дзень быў такі – вясну гукалі.

Яшчэ ад ранку храмкі неба ўкрылі,

Але пачулі зычныя вяснянкі –

І сонейка нясмела прабівалася скрозь хмары.

Так трансфармаваліся вядомыя радкі з паэмы Якуба Коласа, калі днямі гукалі вясну на Чэрвеньскім рынку ў Мінску.

Арганізатарамі Гукання вясны, якое сёлета ўвайшло ў праграму новага свята «Фэст “Чэрвянец”», сталі адміністрацыя рынку, Беларускі фонд культуры і Саюз прадпрымальнікаў Беларусі.

Імправізаваная сцэна была зладжаная прама на ўваходзе на рынак. Хто ішоў закупацца або з набыткамі – абавязкова не мінаў святочнай гаманы. А вядоўца – Пан Маршалак – запрашаў усіх далучыцца да святочнага дзейства, падбадзёрваў жартамі, зычыў знайсці неабходны тавар па добрых коштах, віншаваў з удалымі набыткамі. Брала ўдзел у свяце і Маладзечанская фабрыка мастацкіх вырабаў Беларускага фонду культуры. «Вясновы Чэрвянец» стаў яшчэ адной магчымасцю набыць што з яе вырабаў – абрусы, ручнікі, вышываныя кашулі, пасцельную бялізну, гаспадарчыя торбачкі, лялькі… І ўсё – у беларускім стылі, з беларускім арнаментам, з натуральных ільну ды бавоўны.

Czervianiec_06Czervianiec_05А распачалося свята невялікай «прадмовай», дзе выступілі ініцыятары правядзення фэсту – аўтар канцэпцыі свята, старшыня Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандр Калінін, старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін, прадпрымальнік, дырэктар Мясцовага гісторыка-культурнага фонду «Ляліва» Іван Гардзіеўскі. Яны зазначылі, што сённяшні Чэрвеньскі рынак – пераемнік першага мінскага рынку, які ў ХІХ ст. з’явіўся на Ігуменскім тракце (вёў у старажытны Ігумен, сённяшні горад Чэрвень). Шмат добрых згадак было прысвечана Каралю фон Гутэн-Чапскаму, гарадскому галаве, чый палац захаваўся ў Прылуках непадалёк Мінска.

У рамках свята прайшло прадстаўленне «Краязнаўчай газеты». Пра выданне і Беларускі фонд культуры распавялі намеснікі старшыні БФК Тадэвуш Стружэцкі і Анатоль Бутэвіч. Яны звярнулі ўвагу, што гэта – адзінае ў краіне перыядычнае агульнанацыянальнае выданне, якое распавядае пра даўніну, пра традыцыі, мясцовыя адметнасці і прадаўжальнікаў традыцыяў. І заклікалі ўсіх, хто цікавіцца сваім родам, гісторыяй мясцінаў, адкуль паходзяць іх продкі, далучацца да вывучэння даўніны, распавядаць пра знойдзенае на старонках «Краязнаўчай газеты». Ахвочыя тут жа атрымлівалі свежы нумар газеты, дзе распавядаецца пра саму ідэю кірмашу «Чэрвянец».

Czervianiec_07А потым удзельнікі фальклорных гуртоў пачалі абыход гандлёвых радоў. Гучалі вяснянкі, хлопцы і дзяўчаты запрашалі вясну хутчэй прыходзіць, а сонейка прасілі свяціць зырчэй – снег ды сцюжу праганяць. Вясёлых «гукальнікаў» у асноўным сустракалі радасна, з усмешкамі, нехта жартаваў: «Во шуму – думала, што падатковая ідзе». Гандляры і наведнікі атрымалі выпечаныя з цеста «чырыкі» – першыя вясновыя птушачкі.

Czervianiec_04А потым выразанымі з паперы птушачкамі ахвотныя ўпрыгожылі дрэўцы на ўваходзе на рынак.

Czervianiec_09Czervianiec_08Пасля гэтага пачалася забаўляльная праграма. Традыцыйную музыку, што спаконвечна гучала на рынках беларускіх гарадоў і мястэчак, выканаў гурт «Яварына». Яны ж наладзілі майстар-клас па навучанні старадаўнім беларускім танцам. Працяжная дуда, зычны барабан – гук традыцыйных інструментаў далёка разлятаўся па наваколлі, прыцягваў слухачоў ды гледачоў. Песні сучасных базараў – ад народных беларускіх тыпу «Цячэ вада ў ярок», а таксама ўкраінскіх кшталту «Розпрягайте, хлопці, коней, та й лягайте спочивать», да сучаснай расійскай «Желаю» – прапанавалі ўдзельнікі гурту з дзіўнаю назвай «Гуляй, бульбаш!».

Czervianiec_10Былі таксама гульні на свежым паветры (у тым ліку і старажытныя кірмашовыя), віктарыны, розыгрышы. А многія гандляры ў якасці прызоў прапанавалі квіточкі на зніжкі ў сваіх крамках, рамеснікі, якіх было нямала ў гэты дзень на фэсце, – свае вырабы. Так што не прагадалі і тыя, хто прыйшоў на Чэрвеньскі рынак без грошай.

Па сканчэнні ж можна было пафатаграфавацца з удзельнікамі «Яварыны», пагутарыць з музыкамі.

Нам жа застаецца чакаць наступны фэст. Гэта будзе «Летні Чэрвянец». А за ім – восеньскі, зімовы, зноў вясновы…

 Уладзімір ПІРОГ

Фота Ніны КАЗЛЕНІ, Алеся САЧАНКІ, Уладзіміра ПУЧЫНСКАГА

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам