Стравы Што акром мачанкі? Не дранікам адным...

Што акром мачанкі? Не дранікам адным…

-

- Рэклама -

Колькасць турыстаў у Беларусь апошнім часам павялічваецца, кажа афіцыйная статыстыка. І апроч каб паглядзець наш край ды падзівіцца ягонымі цікавосткамі, гасцей цікавіць нашая кухня. Многія хочуць паспытаць нацыя­наль­ныя стравы. Ды й мы самі пачалі больш цікавіцца кухняю продкаў. Што ёсць, акрамя дранікаў ды мачанкі? Пра гэта ішла гутарка пад час нядаўняга круглага стала «Беларусь гастранамічная! Мара або рэальнасць?». Ініцыятарам яго правя­дзення стала грамадскае аб’яднанне «Адпачынак у вёсцы», а сярод запрошаных былі прадстаўнікі міністэрстваў спорту і турызму, гандлю, культуры, а таксама рэстаратары, гаспадары аграсядзібаў, кулінарныя крытыкі.

Пачаць публікацыю варта з некаторых лічбаў, што прагучалі пад час мера­прыемства. У свеце адбываецца прырост гастранамічнага турызму на 7 — 12 адсот­каў штогод. 600 тыс. вандровак у Еўропе – выключна гастранамічныя. 30 адсоткаў (апош­нім часам – і болей) грошай турыстамі траціцца на ежу. Штогод 5 млн турыс­таў прыязджае ў Іспанію дзеля мясцовых страваў і віна. 79 адсоткаў падзеяў (фэс­ты, святы, імпрэзы і пад.) звязаныя з ежаю.

jezha-turyzm_01У сваім выступленні дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спор­ту і турызму Алег Моўчан зазначыў, што «Беларусь знаходзіцца ў пачатку шляху; мы крыху страцілі час, і цяпер даводзіцца даганяць іншыя краіны». Таму высту­поў­ца падзякаваў тым, хто ўзяў на сябе цяжар прасоўвання гастранамічнага ту­рызму ў нас. Бо дапытлівы турыст заўсёды цікавіцца стравамі рэгіёна, дзе ванд­руе. Прадстаўнік Мінтурызму сказаў таксама:

— Пэўныя крокі ў гэтым накірунку робяцца. Праводзяцца кулінарныя фэсты (прыкладам, «Дранік-fest», «Мотальскія прысмакі»), ствараюцца гастранамічныя маршруты, распрацаваная кулінарная мапа. У краіне сёння 240 аб’ектаў грамад­скага харчавання спецыялізуюцца на беларускай кухні. А яшчэ ёсць аграсядзібы, што прасоўваюць гэты накірунак. Таму патрэбна імкнуцца да каардынацыі дзеян­няў усіх зацікаўленых у стварэнні гастранамічнага брэнда дзяржавы.

Старшыня «Адпачынку ў вёсцы» Валерыя Кліцунова звярнула ўвагу, што «хаця ў свеце назіраецца глабалізацыя, але з іншага боку бачым іншыя тэндэн­цыі – рэгіянальнасць, лакалізацыя». І ў нас фестывалі, звязаныя з кухняю, стано­вяцца больш папулярнымі. Вынікі апытання кажуць, што пры выбары паміж імпрэ­замі музычнымі і кулінарнымі большасць выбірае апошнія.

Выступленні замежных экспертаў былі прысвечаныя акурат пабачанаму імі ў Беларусі, а таксама прапановам, што й як можна і варта зрабіць.

Прафесар Раберта Гарыбальдзі працуе ва ўніверсітэце Бергама (Італія), з’яў­ляецца дырэктарам Даследчага цэнтра турыстычных дэстынацыяў і інтэрпрэтацыі спадчыны ў гэтай жа ўстанове, кіруе праектам «Усходняя Ламбардыя – Еўрапейскі гастранамічны рэгіён 2017». Яна ўваходзіць у праўленне Міжнароднага інстытута гастраноміі, культуры, мастацтва і турызму (International Institute of Gastronomy, Culture, Arts and Tourism, IGCAT). У сваім дакладзе «Гастранамічны турызм: рост уплыву ў свеце» госця адзначыла, што ў Беларусі пабачыла нямала станоў­чых момантаў для прасоўвання новай турыстычнай галіны. Яна мяркуе, што гас­тра­намічны турызм з’яўляецца найбольш эканамічна выгодным для боку, што пры­мае, і для тураператараў, бо яго можна ажыццяўляць у любы сезон. Але варта памятаць: важны не толькі сам працэс спажывання ежы, але і ўражанні, звязаныя з ежаю, адмысловая атмасфера, маркетынгавыя прыёмы (уручэнне падарункаў, сувеніраў, рэцэптаў і пад.). Неабходна звязваць уласна гастраномію з культурнымі аб’ектамі, з ландшафтамі, іншымі адметнасцямі краю. Для гэтага патрэбны стра­тэ­гічны доўгатэрміновы план, які скаардынуе ўсіх гуль­цоў. У нашай краіне спн. Га­рыбальдзі спадабаліся савецкая архітэктура, гасцін­насць гаспадароў аграсядзібаў Валожыншчыны, дранікі, бярозавік і морс. Госця пабачыла, як выпякаюць хлеб у аграсядзібе «Ганка», у «Налібоцкіх васільках» пакаштавала стравы з печані лася, наведала Камароўскі рынак у Мінску.

Доктар Даян Дод з’яўляецца прэзідэнтам і сузаснавальнікам IGCAT, еўра­пей­скім каардынатарам глабальнай сеткі Міжнароднай федэрацыі саветаў мас­тацтваў і культурных агенцтваў (IFACCA). Яна выкладае ў Міжнародным універ­сітэце Каталоніі ў Барселоне, з’яўляецца незалежным экспертам па ацэнцы праг­рамы культурных маршрутаў Савета Еўропы і рэдактарам шэрагу выданняў па культурнай палітыцы і культуры для Еўрапейскага культурнага фонду (ECF). У сваім дакладзе «Гастранамічныя рэгіёны як доўгатэрміновы стратэгічны план для ўстойлівага развіцця» яна распавяла аб праекце «Еўрапейскія рэгіёны гастра­но­міі». У рамках яго 60 экспертаў з розных галінаў штогод абіраюць гастранамічную сталіцу Еўропы. Пачалі праект 5 гадоў таму, калі абралі 10 еўрапейскіх рэгіёнаў, атрымалі згоду іх прадстаўнікоў на ўдзел і стварылі своеасаблівую платформу, дзе кожны рэгіён можа прасоўваць свае праекты, прычым не толькі мясцовыя стравы, але і культуру, мастацтва, ландшафт, сельскую гаспадарку. Выступоўца выказала меркаванне, што беларускія адмыслоўцы ў гастранамічнай галіне таксама могуць далучыцца да дзейнасці еўрапейскіх рэгіёнаў гастраноміі, падка­зала, якія могуць быць першыя крокі.

— Прадстаўнікі рэгіёнаў-удзельнікаў таксама дэманструюць клопат пра нава­кольнае асяроддзе (пазбаўляюцца ад пластыку, адсочваюць якасць вады, экано­мяць электраэнергію), — зазначыла спн. Дод. – Гэта дапамагае не толькі ўводзіць інавацыі, але і паляпшаць турыстычныя стандарты. У рамках праекта право­дзяц­ца разнастайныя мерапрыемствы, у тым ліку конкурс маладых кухараў, дзе важна не толькі здзівіць новаю страваю, але і расказаць яе гісторыю.

jezha-turyzm_02Пра тое, што ўжо робіцца ў адным з беларускіх рэгіёнаў, распавялі прад­стаў­нікі Зэльвеншчыны – спецыялісты тамтэйшага райвыканкама Наталля Гаспадарык і Алена Казыра. Іх выступленне называлася «Гастранамічная Зэльва: кейс з глыбінкі». Мяркую, пастаянныя чытачы нашага выдання і самі згадаюць многае з ажыццёўленага там («КГ» аб тым пісала): прайшоў раённы конкурс на найлепшую самабытную страву, па яго выніках адбыўся кулінарны фэст, дзе абралі Найлепшую дзявятку самых смачных і незвычайных страваў, вучні Князеўскай СШ сабралі рэцэпты сваіх ваколіцаў і выдалі кнігу рэцэптаў «Крамяніцкі вузельчык», на аграсядзібе «Верас» правялі міні-фестываль «Свежына ў Міхася». Што-кольве­чы з страваў Зэльвеншчыны і Валожыншчыны было прапанаванае ўдзельнікам круглага стала, ацэненае айчыннымі і замежнымі адмыслоўцамі.

Такім чынам, у краіне ёсць чым прыцягнуць замежнага і айчыннага турыста. Сапраўды, для гэтага варта аб’ядноўваць намаганні зацікаўленых.

 Уладзімір ПУЧЫНСКІ, фота аўтара

Папярэднi артыкулНеабыякавыя развагі
Наступны артыкулТрагічныя старонкі гісторыі

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам