Стравы Стравы Беларусі

Стравы Беларусі

-

- Рэклама -

Традыцыйная кухня Карэліччыны

 Традыцыйная кухня Карэліччыны цікавая і сама­бытная. Стравы, што дайшлі да нас з глыбіні стагод­дзяў, сведчаць пра рацыянальнасць, экана­мічнасць і разнастайнасць харчавання нашых продкаў. Пра тра­дыцыйныя стравы, іх рэцэптуру і тэхналогію прыгатавання памятаюць у асноўным жы­хары сталага ўзросту, аднак у некаторых сем’ях гэтыя веды перадаюцца ад старэйшых да малодшых сямейнікаў.

Асаблівасцю традыцыйнай кухні Карэліччыны з’яўляецца спосаб пры­гатаванне мяса, а менавіта тое, што мясныя стравы, якія гатавалі з буйных кавалкаў мяса, загортвалі ў цеста з жытняй мукі. Мяса невялікімі кавалкамі ўжывалі з агароднінай і грыбамі з выкарыстаннем хатніх спецыяў.

Значнае месца ў кухні нашага рэгіёна займаюць бліны, гэта адна з самых папулярных страваў з мукі на Карэліччыне. Бліны пяклі паўсюдна, у будні і ў святы, з рознай мукі – жытняй, пшанічнай, аўсянай ды інш.

Нельга не ўзгадаць разна­стайныя стравы з бульбы, якія гатаваліся з традыцыйнымі дабаўкамі. Бульбяныя стравы былі на стале кожны дзень і, нягледзячы на прастату інгрэдыентаў, вы­значаліся непаў­торным смакам.

Што тычыцца напояў, то распаўсю­джанымі з’яўляюцца морс і хрэнавуха (настой з хрэнам), якія ўжывалі пераважна ў халодны час года.

Ніжэй прыведзеныя рэцэпты традыцыйных страваў, якія не толькі прыйдуцца даспадобы вашым дамачадцам, але і гарантавана здзівяць гас­цей.

miasa-u-cies'cie_01Мяса, запечанае ў цесце з жытняй мукі

 1 кг свініны, 2 сталовыя лыжкі алею, 200 г жытняй мукі, 0,5 шклянкі вады, соль, перац, часнок.

Свініну замарынаваць з соллю, перцам і дробна нарэзаным часнаком. З мукі, вады, алею і солі прыгатаваць тугое цеста. Мяса шчыльна загарнуць у цеста і запякаць у печы (духоўцы) каля дзвюх гадзінаў.

 

kvietki-harbuza-u-klary_01Кветкі гарбуза ў цесце

 Кветкі гарбуза, 2 яйкі, 150 г мукі, 0,65 шклянкі малака, алей для смажання, соль.

Муку, жаўткі размяшаць з малаком, дадаць соль і ўзбітыя бялкі. Квет­кі гарбуза вымыць, прасушыць, апускаць у цеста і смажыць з абодвух бакоў на алеі. Падаваць са смятанай.

 

bliny-pa-cyrynsku_01Бліны па-цырынскі

 4 шклянкі мукі, 1,5 шклянкі малака, 1 сталовая лыжка цукру, 30 г дражджэй, 2 яйкі, 2 сталовыя лыжкі алею, вада.

Дрожджы развесці ў некалькіх лыжках цёплай вады, усыпаць муку, да­даць 3 шклянкі вады, перамяшаць і пакінуць на ноч. Раніцай закіпяціць ма­лако і адразу ж уліць у цеста, дадаць яйкі, соль, цукар, алей, добра пера­мя­шаць і пакінуць на паўгадзіны.

Выпякаць на добра разагрэтай і змазанай патэльні. Гатовыя бліны скласці чвэрткамі, паліць смятанай, мёдам, топленым маслам і прагрэць у печы альбо духоўцы паўгадзіны.

 

mazhi-u-jajkach_01Мазгі ў яйках

 300 г свіных або цялячых мазгоў, 5 яек, 1 цыбуліна, 2 сталовыя лыжкі алею, соль, зеляніна.

Яйкі аддзяліць ад шалупаек. Шалупайкі добра прамыць, прасушыць. Мазгі прамыць, пад­смажыць з соллю, здробненай цыбуляй, расцертымі яйкамі. Атрыманым фаршам запоўніць шалупайкі, зверху пакласці смятану.

Морс з журавінаў

 250 г журавінаў, 6-8 сталовых лыжак цукру.

Журавіны перабраць, прамыць, працерці праз сіта, адціснуць сок. Жамерыны заліць гарачай вадой (6-7 шклянак), давесці да кіпення, працадзіць. У адвар пакласці цукар, закіпяціць, затым уліць адціснуты сок і давесці да кі­пення.

Няхай традыцыйныя стравы заўсёды будуць на вашым стале, каб і ў кулінарных прыхільнасцях беларусаў захоўвалася нашая сама­быт­насць. Смачна есці!

 Юлія Баярэнка, загадчык аддзела рамесніцкай дзейнасці Карэліцкага Дома рамёстваў

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам