Гісторыя «Ветэраны – гонар нашай зямлі!»

«Ветэраны – гонар нашай зямлі!»

-

- Рэклама -

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю ўтварэння Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, адбылося ў раённым Цэнтры культуры цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна.

Для ветэранаў вайны і працы, гасцей святочнага мерапрыемства, у фае раённага Цэнтра культуры былі аформленыя выстаўкі дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва. Былі прадстаўленыя выдатныя вырабы ручной працы, выкананыя з паперы і ў тэхніцы «Лялька Цільда» кліентамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Касцюковіцкага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Ветэранаў вайны і працы, людзей актыўнай жыццёвай пазіцыі, якія з’яўляюцца прыкладам для маладога пакалення, віншавалі і ўзнагароджвалі ганаровымі граматамі, падзячнымі лістамі і каштоўнымі падарункамі госці мерапрыемства: старшыня раённага Савета дэпутатаў Р. Чэпікаў, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама С. Старавойтава, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Н. Елісеенка і іншыя.

vieterany_01 vieterany_02Таленавітая моладзь з задавальненнем радавала паважаных ветэранаў вясёлымі песнямі і энергічнымі танцамі. Любімыя, папулярныя песні пакалення нашых бацькоў і дзядоў прагучалі ў выкананні народнага ВІА «Этыкет», хору ветэранаў працы і салістаў раённага Цэнтра культуры. З пажаданнямі здароўя і шчасця завяршыў канцэртную праграму народны ансамбль народнай песні «Калініца». Удзячныя слухачы аддзячылі артыстам бурнымі апладысментамі.vieterany_03

 Наталля ДРОБЫШАВА, намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам