Гісторыя Георгіеўскія кавалеры Заходняй Беларусі: біяграфічны летапіс

Георгіеўскія кавалеры Заходняй Беларусі: біяграфічны летапіс

-

- Рэклама -

У нашым летапісе мы сабралі біяграфічныя звесткі пра кавалераў чатырох Георгіеўскіх крыжоў – ураджэнцаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, а таксама беларусаў Падляшша, якое цяпер уваходзіць у склад Польшчы. Многія імёны дагэтуль застаюцца малавядомымі шырокаму колу чытачоў, а іх біяграфіі, на жаль, утрымліваюць даволі сціслыя звесткі пра салдатаў і малодшых афіцэраў Расійскай Імператарскай арміі, якія вызначыліся ў баях руска-японскай і Першай сусветнай войнаў. Пошукі вяліся па айчыннай энцыклапедычнай літаратуры, раённых кнігах «Памяць», найноўшых выданнях расійскіх даследчыкаў і ўдакладняліся па рэсурсах інтэрнэту. Вядома, прыведзены ніжэй спіс кавалераў зусім не поўны і будзе паступова дапаўняцца новымі і новымі імёнамі. Перш чым прадставіць біяграфіі кавалераў, хацелася б звярнуць увагу паважаных чытачоў на наступную акалічнасць. Біяграфіі шмат каго з герояў, што будуць прыведзеныя ніжэй, падаюцца са спасылкай на раённыя кнігі «Памяць», у якіх ветэраны пазначаныя проста як поўныя Георгіеўскія кавалеры. Але ж невядома, ці атрымалі яны поўны георгіеўскі бант ці толькі чатыры крыжы і адзін-два медалі, таму мы распавядзем спачатку пра кавалераў чатырох (уключаючы заяўленых як поўныя Георгіескія кавалеры) і асобна трох Георгіеўскіх крыжоў.

 (…) Прыносім шчырыя прабачэнні за магчымыя памылкі і недакладнасці, але адсутнаць непасрэднага доступу да архіваў і адсутнасць поўнага, сістэматызаванага спіса Георгіеўскіх кавалераў, які намагаліся скласці пасля Айчыннай вайны (менавіта так называлі сучаснікі Першую сусветную), не дазваляюць, на жаль, прывесці больш-менш дакладную інфармацыю па кожным з прадстаўленых кавалераў. Як ужо зразумеў паважаны чытач, вядомыя не ўсе нумары крыжоў, невядомая нават колькасць узнагародаў – тры ці чатыры, ды іншае. Ускладняюцца пошукі і адсутнасцю імя па бацьку ў даступных копіях архіўных дакументаў. Не менш прыкра даводзіць, што лёс герояў далёкай вайны не высветлены і наўрад ці здолеем адшукаць калі не абставіны далейшага жыцця, але хаця б год смерці.

 Канстанцін ГАЙДУКОЎ, Барыс МАЦВЕЕЎ, г. Віцебск

 (Цалкам артыкул чытайце ў №№ 45 за 2017 г. — 01 за 2018 г.)

Папярэднi артыкулЖыццёвыя быліцы
Наступны артыкул500-годзе Беларускага кнігадруку
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам