Гісторыя Фальклор Для аматараў музычнага мастацтва

Для аматараў музычнага мастацтва

-

- Рэклама -

Да аргана, як да жывой істоты

 Напярэдадні міжнароднага свята музыкі кніжны фонд краіны ўзбагаціўся новым навукова-папулярным выданнем. У выдавецтве «Беларуская Энцыклапе­дыя імя Петруся Броўкі» ў серыі «Энцыклапедыя рарытэтаў» пабачыў свет фота­альбом «Арганы Беларусі».

Кніга – чарговы прыклад рэалізацыі грамадскай ініцыятывы прафесіяналаў у розных сферах дзейнасці, якіх аб’яднаў інтарэс да караля музычных інстру­мен­таў – аргана і да арганнай музыкі.

Сярод падобных апантаных аматараў гісторыка-края­знаў­чых пошукаў былы вайсковец Уладзімір Лякін, аўтар кнігі «Ліцвіны ў гвардыі Напа­лео­на», якая атрымала Дыплом першай ступені ў спецыяльнай намінацыі «Эўры­ка» ў LVII конкурсе «Мастацтва кнігі», калекцыянер Аляксандр Вялічка, вынікі да­следа­ван­няў якога ўвайшлі ў кнігу «Фотографы земли Белорусской. 1850 – 1918 гг.» і іншыя.

Дзякуючы сумеснай творчай працы выдаўца Уладзіміра Андрыевіча, гра­мад­скага дзеяча Тадэуша Стружэцкага, матэматыка Аляксандра Бурдзялёва, прафесіянала-фатографа Анатоля Дрыбаса, мастацтвазнаўцаў і музыкаў Святлены Немагай, Вольгі Савіцкай, Уладзіміра Неўдаха і іншых, дзяржаўнай падтрымцы з боку Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, фундатара, інжынера-праграміста, заснавальніка і саўладальніка беларускага інтэрнэт-рэсурсу «TUT.BY» Юрыя Зісера і Міністэрства іфармацыі) рэалізаваны ўнікальны навукова-даследчы праект, у выніку якога апісаныя і сістэматызаваныя звесткі пра арганы на тэрыторыі Беларусі, якіх сёння налічваецца 125 адзінак.

Навуковымі кансультантамі, разам з Уладзімірам Неўдахам, прыцягнутыя вядомыя замежныя даследчыкі арганаў з Літвы, Польшчы і Расіі.

Грунтоўная праца «Арганы Беларусі» змяшчае фотакаталог 123 арганаў (і будынкаў, дзе знаходзяцца), звесткі пра іх тэхнічныя характарыстыкі і стан, з’яў­лен­не, арганнае будаўніцтва і распаўсюджанне на тэрыторыі ў межах сучаснай дзяржавы, арганных майстроў, арганнае мастацтва, арганістаў і выканальніцтва. Падаюцца картаграфічныя матэрыялы, кружэлка з запісамі «галасоў» дзевяці арганаў краіны (у тым ліку 200-гадовага інструмента ў в. Камаі на Пастаўшчыне) у выкананні бе­ла­рускіх і замежных музыкаў. Мовы выдання – беларуская і англійская, наклад 700 асобнікаў.

Прэзентацыі альбома адбыліся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага (у дворыку апошняга была размешчаная перасоўная фотавыстаўка «Арганы. Еўрапейская спадчына Беларусі», падрыхтаваная пры фінансавай падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску). У мерапрыемствах бралі ўдзел і выступілі дырэктар выдавецтва У. Андрыевіч, першы намеснік ды­рэктара НББ Алена Даўгаполава, старшыня Беларускага фонду культуры Т. Стружэцкі, мастац­тва­знаўцы С. Немагай і В. Савіцкая, укладальнік кнігі А. Бурдзя­лёў, фотамайстар А. Дрыбас, дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Томаш Адамскі.

У. Андрыевіч зазначыў, што ідэя стварэння кнігі належыць Т. Стружэцкаму і была абмеркаваная з ім яшчэ ў верасні 2016 г. Т. Стружэцкі дадаў, што выданне фота­альбома – першы пункт з накірункаў праекта грамадска-дзяржаўнай праграмы БФК па адраджэнні арганнай культуры Беларусі, галоўная мэта якога – прыцяг­нен­не ўвагі мецэнатаў да аднаўлення гістарычнай спадчыны краіны. А. Даўга­по­лава адзначыла важнасць выхаду альбома для чытачоў, бібліятэкараў і ўзба­га­чэння бібліятэчнага фонду каштоўнай навуковай, гістарычнай і культурнай інфар­мацыяй. Звесткамі пра арганны фонд краінаў-суседзяў падзяліўся А. Бур­дзялёў: у Польшчы іх больш за 2,5 тыс., у Літве – 450, у Латвіі – 350, ва Украі­ны прыкладна 200, у Расіі – 100.

А. Дрыбас адзначыў, што працаваць бы­ло вельмі цікава, бо кожны інструмент унікальны, копіяў няма. За паўгода руплівай працы было зроб­лена і апрацавана 3600 здымкаў, з якіх увайшлі ў альбом толькі 1100. Выступоў­ца падзякаваў святарам, якія спрыялі арганізацыі працы ў касцёлах, і творчаму калектыву выдання.

У жыццё С. Немагай арган увайшоў 20 гадоў таму, пасля чаго яна стала арганісткай у мінскім касцёле Св. Роха. З болем выступоўца зазначыла, што стан пераваж­най большасці нашых арганаў нездавальняючы. У XVIII ст. амаль кожнае мястэчка мела добры інструмент. Захаваліся ўспаміны жыхароў, якія сведчаць, што вернікі ставіліся да аргана, як да жывой істоты: з любоўю даглядалі, захоўвалі, аздаблялі.

У працяг тэмы В. Савіцкая падкрэсліла, што гісторыі аргана больш за 2 тыс. гадоў. У ім аб’яднаныя як мінулае, так і сучаснае. Гэта ўнікальны ўніверсальны кан­цэртны інструмент. Беларусь мае выключную спадчыну, але канцэртнай выка­нальніцкай культуры ў краіне не было. Яна з’явілася ў 1960-я гг., калі ў Беларус­кай дзяржаўнай філармоніі быў пабудаваны самы вялікі арган у краіне. З таго часу канцэртнае арганнае выканальніцтва пакры­се развіваецца, з’явіліся арганныя фестывалі ў Полацку, Гродне, Паставах. Вы­сту­поў­ца зазначыла, што альбом дае ўяўленне, што мелі мы выдатнае мінулае, якое павінны паважаць, вывучаць і захапляцца.

Падагульняючы, старшыня БФК Т. Стружэцкі нагадаў, што разглядае выхад кнігі, як штуршок да рэалізацыі грамадска-дзяржаўнай праграмы адраджэння старадаўніх арганаў. Вялікі фотаматэрыял, што не ўвайшоў у кнігу, мэтазгодна выкарыстаць для выдання дадатковых альбомаў, плакатаў, паштовак. У перспектыўных планах – уключэнне арганаў у спіс матэрыяльнай культурнай спадчыны і ў турыстычныя маршруты па Беларусі, а таксама адкрыццё новых канцэртных пляцовак.

 Наталі КУПРЭВІЧ

Папярэднi артыкулПланета Беларусь
Наступны артыкул220-годдзе Адама Міцкевіча
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам