Гісторыя Фальклор Добрым людзям будзе добра

Добрым людзям будзе добра

-

- Рэклама -

Марозная, звонкая ноч Новага года ўсяляе ў сэрцы радасць і надзеі, а тысячы срэбных зорачак іскрацца на снежнай коўдры. Кажуць, паводле ўсходняга календара – ідзе год Сабакі. Нашая кампанія пад уражаннем навагодняга феерверка ніяк не можа разысціся. Абмяркоўваем рукатворны вогненны спектакль, які з паўгадзіны тварыўся над галовамі тысячаў і тысячаў мінчанаў. Рознакаляровыя парасоны і грыбочкі, фантаны і фантанчыкі, каметы і метэарыты, вялізныя дрэвы і маленькія кусцікі, дзівосныя чырвоныя, зялёныя, сінія шары і шарыкі ўспыхваюць у небе. Незабыўнае відовішча!

– Тпр-ру! Стаяць!.. Стаяць, табе кажу! – чуецца непадалёк, з таго боку трансфарматарнай будкі.Чытаць далей…

Што гэта? Нейкі дзівак сустракае год Сабакі на Сіўцы-Бурцы?! Чаго толькі не пабачыш у такую казачную ноч! Прашпацыравалі міма Дзед Мароз і Снягурачка.

Дружна, як па камандзе, паспяшаліся на голас…

На расчышчанай ад снегу пляцоўцы, з выцягнутымі ўперад рукамі, нібы трымаючы лейцы, пераступаючы з нагі на нагу, спрабаваў утрымаць раўнавагу асілак. То пахіснецца, то крутнецца, як клоўн на канаце пад купалам цырка.

– Тпру-ру, табе кажу. Стаяць!.. – падбадзёрвае сам сябе «ездавы», ды ногі не слухаюцца, а ўпарта цягнуць у сумёт. Брык, і ён ужо на спіне.

– З Новым годам! – заўважыў нас і вітае сустрэчны, хаця язык ягоны заплятаецца. – Хар-ра-шо… – «ездавы» цешыцца, як дзіця, якое так любіць паваляцца ў пушыстай снежнай коўдры. Пальчаткі валяюцца ў гурбе снегу, але гэта – драбяза…

– Замерзне… Трэба падняць чалавека… – мастак Віктар Мінько (які вымушаны працаваць зборшчыкам радыёапаратуры) нахіліўся над п’яным, а з другога боку палез у сумёт па пальчаткі Віктар Марозаў, наладчык «Мінскпраектмэблі».

– Якія вы д-д-добрыя, хлопцы, – расчуліўся п’яны. З галавы яго звалілася мехавая шапка, а ён усё цягнуўся да нас. Фігура яго была сапраўды багатырская. Мы ледзь выцягнулі яго з сумёта, а жонка Марозава, Антаніна, дакорліва спрабавала нас пасароміць. З цяжкасцю даведаліся, што жыве асілак у адным з суседніх дамоў, па вуліцы Бірузова. Ён усё дзякаваў, а мы цягнулі яго. Засыпаная снегам, вуліца нагадвала горку, з якой з’язджаюць дзеці. Разам з нечаканым спадарожнікам пакаціліся са смехам і жартамі і мы. Чаму б не парадавацца: самі не здагадаліся б паваляцца ў навагоднім снезе! Толькі Антон і Косця, сыны Мінько, усё ўшчувалі асілка:

– Ай-яй-яй, дзядзечка… Хіба ж можна так… сустракаць Новы год? Вы маглі замерзнуць тут…

– Дзякуй, дзякуй, хлопцы… – асілак спрабаваў трымацца за нас, дый мы падсаблялі як маглі. – Прабачце… Нездарма кажуць: у год Каня, прабачце – Сабакі, добрым людзям будзе добра, а др-рэнным – др-рэнна. Вось і мне пашчасціла натрапіць на вас… Дзякуй… З Новым годам! – апошнія словы ўжо даносіліся з-за дзвярэй.

 Уладзімір ШУЛЯКОЎСКІ

Папярэднi артыкулЗ любоўю да роднай мовы
Наступны артыкулГісторыя сціплага чалавека
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам