Гісторыя Канфесіі Казіміраўскі абраз Божай Маці

Казіміраўскі абраз Божай Маці

-

- Рэклама -

Сёлета вёсцы Казімірава, што на Жлобіншчыне, спаўняецца 305 гадоў. Узнікненне гэтага паселішча звязанае з заснаваннем тут у 1713 г. манастыра, у якім за­хоў­ваўся цуда­творны абраз Божай Маці. Гэтая святыня, пасля «знікнення» ў гады савецкай улады, сёння зноў знахо­дзіцца тут – у адро­джаным манастыры. Але пра ўсіё па парадку.

Гомельскі краязнаўца, сябра Царкоўна-гістарычнай камісіі Гомель­скай права­слаў­най епархіі Андрэй Ананьеў сведчыць: «Ужо сама назва – Казіміраўскі – пад­казвае, што манастыр перша­пачаткова быў не права­слаўны. І гэта са­праўды так, заснаваны ён быў як уніяцкі базыльян­скі». А заснаваў яго шляхціц герба «Рад­ван» Казімір Юдзіцкі, род якога па­хо­дзіў з Польшчы. Існуе мясцовае паданне, што згаданы абраз Божай Маці быў сямейнай рэліквіяй Юдзіцкага.

У 1832 г., пасля паўстання 1831 г., калі Казімірава знахо­дзілася ўжо ў скла­дзе Ра­сійскай імперыі, мясцовы мужчынскі манастыр быў пераў­твораны ў права­слаўны пры­ход. Прыкладна ў 1880-я гг. тут быў пабудаваны права­слаўны храм у гонар Прачыстай (свята ад­значаецца 28 жніўня). У 1930-я гг. царква была за­крытая і раз­бураная, а цуда­творны абраз знік. І толькі пасля таго, як у 2000 г. у Казіміраве зноў быў створаны манастыр – гэ­тым разам жаночы, а ў хуткім часе па­будаваная і новая царква (у 2001 г. ад­былося яе малое асвячэнне, у 2002-м – вялікае), Казіміраўскі абраз быў «знойдзены». Вы­светліла­ся, што доўгія дзесяці­год­дзі святыня таемна ад бога­борчых уладаў за­хоў­валася ў жыхаркі Казімірава Ганны Васільеўны Вейс, а пасля яе смерці – у сына Пятра Вейса (памёр у 2008 г.). Пётр Іванавіч і вярнуў абраз вернікам.

У 2013 г. (і тут атрымліваецца юбілей, хаця і невялічкі – 5 гадоў) Беларуская Права­слаўная Царква пры­значыла дзень у царкоўным календары, у які цяпер ушаноўва­юць абраз Казіміраўскай Божай Маці як мясцовую святыню, – 16 кастрычніка. У гэты дзень у Казіміраўскай царкве што­год ад­бываюцца ўрачыстыя службы, якія ўз­начальвае архі­епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан ці на­меснік Гомель­скага мужчынскага манастыра ў гонар свяціцеля Мікалая Цуда­творца, благачынны манастыроў Гомель­скай епархіі архі­мандрыт Амвросій. А часцей яны разам пры­яз­джаюць на свята ў Казімірава.

Пакланіўся Казіміраўскай святыні і мітрапаліт Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Бе­ларусі, які пабываў тут 12 жніўня 2015 года разам з уладыкам Стэфанам, а так­сама епіскапамі Тураў­скім і Мазыр­скім Леа­нідам, Губ­кін­скім і Грай­варонскім Сафроніем і Залатанош­скім Іаанам. А простыя паломнікі едуць у Казімірава амаль штодня…

 Мікалай ШУКАНАЎ, сябра Царкоўна-гістарычнай каміссіі Гомельскай епархіі

 На здымках: сучасная царква ў гонар Прачыстай у Казімірава; насельніцы Казіміраўскага манастыра дораць копію рукапіснага абраза Божай Маці Казіміраўскай мітрапаліту Паўлу

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам