Гісторыя Канфесіі Юбілей святыні

Юбілей святыні

-

- Рэклама -

610-годдзе царквы ў Сынкавічах

 Не шмат у нашай краіне ёсць падобных помнікаў архітэктуры. Царква Архангела Міхаіла ў Сынкавічах, што ў Зэльвенскім раёне на мяжы з Слоімскім, — адначасова храм і крэпасць. 16 верасня тут адначылі 610-годдзе царквы. Тэрыторыя вакол храма была па-святочнаму аздобленая. Перад пачаткам службы паломнікі перад ім выклалі дываны з жывых кветак.

На свята сабраліся не толькі мясцовыя жыхары, прадстаўнікі ўладаў, але і паломнікі з усёй краіны. Узяў удзел ва ўрачыстасцях і служыў літургію упраўляючы Гродзенскай епархіяй, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. Людзей было так багата, што не ўсе мелі магчымасць патрапіць у царкву. Таму вельмі дарэчы была наладжаная відэатрансляцыя прама ў царкоўным двары.Чытаць далей…

Архіепіскап Арцемій звярнуўся пад час літургіі з праніклівай пропаведдзю, у якой адзначыў, што царква павінна быць жывым арганізмам, спрыяць духоўнаму ўзрас­танню чалавека, не заставацца закасцянелаю, але і не паддавацца на нібыта навамодныя павевы. «Мы думаем аб сваіх праблемах, хваробах, няшчасцях. Вось тады мы крычым: “Госпадзе, дапамажы!” А стала ўсё добра – развярнуліся ды й па­беглі. Мы ж надалі пашану Богу, — адзначыў святар. — І працягваем жыць раней­шым жыццём, якое не для Бога… І закрываюць храмы не ворагі, не прыхадні, а за­крываюць іх людзі, якія страцілі міласць Божую, забыліся на сваё прызначэнне на зямлі».

Synkaviczy_03 Synkaviczy_02 Synkaviczy_01Пасля літургіі і хрэснага ходу ўсе перайшлі да сцэны. Там ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаныя царкоўныя ўзнагароды, потым адбыўся канцэрт. У ім выступілі хор духавенства Гродзенскай епархіі, салісты Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, ансамбль «Аксиос» і хор прыхода храма Архангела Міхаіла, мужчынскі вакальны ансамбль «Орнамент» з Мінска, а таксама самадзейныя калектывы Зэльвешчыны. Цягам дня былі разгорнутыя выстаўкі дзяцячых малюнкаў, прысвечаных святыні і раёну, навуковых і мастацкіх кніг і публікацыяў пра храм, можна было набыць царкоўныя і свецкія сувеніры, прысвечаныя царкве-крэпасці.

Настаяцель жа царквы Архангела Міхаіла айцец Арсеній перакананы, што пабудаваны храм не ў часы каралевы Боны, між 1518 і 1556 гадамі, а значна раней. Паводле легенды, яшчэ ў 1382 годзе вялікі князь Вітаўт хаваўся ў напаўразбураным замку на Слонімшчыне, а ў 1407-м прыязджаў у Сынкавічы. Як бачым, новыя даследаванні могуць дадаць новыя факты… і новыя юбілеі.

 Уладзімір ПУЧЫНСКІ, фота аўтара

Папярэднi артыкулНовыя тэхналогіі і мікратапонімы
Наступны артыкул
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам