Гісторыя Выдатныя падзеі, трагічныя лёсы 

Выдатныя падзеі, трагічныя лёсы 

-

- Рэклама -

Правядзенне краязнаўчых чытанняў у нашым раёне ужо стала добрай трады­цы­яй. Чарговы раз на навукова-практычную канферэнцыю «Мінулае і сучаснасць Карэліцкага краю» яе ўдзельнікі сабраліся ў раённай бібліятэцы 25 каст­рычніка. Тэма канферэнцыі, арганізаванай Інстытутам гісторыі НАН Беларусі і Карэліцкім райвыканкамам, ахоплівала перыяд ад глыбокай старажытнасці да нашых дзён.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася дэпутат Палаты прад­стаў­нікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук Воль­га Папко. Яна ж выступіла з дакладам на тэму «П.Б. Падчашынскі (1822 – 1876) і вывучэнне Мірскага замка». Пра археалагічныя даследаванні Карэліччыны расказаў малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Кірыл Мядзведзеў, які пазней асвятліў яшчэ адну тэму – сацыяльна-эканамічнага і палітычнага жыцця мяшчанаў Карэлічаў у XVIII ст.

У далёкую старажытнасць запрасілі слухачоў таксама загадчык аддзела крыні­цазнаўства і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Доўнар і навуковы супрацоўнік Ягор Сурскі, якія расказалі аб тым, што ўяўлялі сабой Карэлічы і Мірскае графства ў XVII ст. Тэмай даследавання Пят­ра Русава стала кафля з фондаў Замкавага комплексу «Мір» і Карэліцкага ра­ённага краязнаўчага музея. Супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Бела­русі, кандыдат гістарычных навук Вадзім Урублеўскі прааналізаваў антрапанімію і генеалогію ўніяцкага насельніцтва Карэліччыны ў 1763 г. Навуковец Аляксандр Яраш, які прадстаўляў на канферэнцыі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», распавёў пра радзівілаўскі гарнізон прыватных войскаў, што функ­цыянаваў у Карэлічах у XVIII ст., а малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Таццяна Даўгач засяродзіла ўвагу на дзейнасці органаў сялянскага кіра­ван­ня ў Карэліцкім краі пасля адмены прыгоннага права. З вялікай цікавасцю пры­сутныя праслухалі даклад прафесара Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўні­версітэта Сяргея Сергачова аб гісторыі будаўніцтва Петра-Паўлаўскай царквы ў Карэлічах.

Многіх жыхароў Карэліччыны вельмі цікавіць усё, што звязанае з такой выдат­най асобай, як Ігнат Дамейка, таму даклад дацэнта Белдзяржуніверсітэта Вольгі Гарбачовай аб эпіс­талярнай спадчыне вучонага са збораў Музея літаратуры імя Адама Міцкевіча ў Варшаве, безумоўна, прыцягнуў увагу слухачоў. Дырэктар Дома-музея А. Міц­ке­віча ў Навагрудку Мікалай Гайба захоплена распавядаў пра гісторыю вузка­ка­лей­най чыгункі на Карэліччыне і Навагрудчыне, а Юлія Бязносік з Замкавага комп­лек­су «Мір», выкарыстоўваючы перыёдыку, паспрабавала прааналізаваць сельска­гас­падарчае жыццё Карэліцкага раёна ў 1950 — 1960-я гг.

Увага дацэнта Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Алы Барана­вай была сканцэнтраваная на гісторыі асветы на Карэліччыне. Прысутнічаў і прад­стаўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, кандыдат фі­ла­лагічных навук Ігар Шаладонаў, які расказаў пра выданне збору твораў народ­нага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля і звярнуў увагу слухачоў на народную муд­расць жыцця ў аповесцях гэтага аўтара.

Мне давялося выступіць на канферэнцыі з расказам пра трагічны лёс нашага земляка з Міра Алеся Вільчыцкага, які ў 1926 г. рэдагаваў у Вільні газету Беларус­кай сялянска-рабочай грамады «Беларуская справа», за што трапіў у польскую тур­му. Пасля выхаду з яе нелегальна перайшоў мяжу, каб пачаць новае жыццё ў БССР, настаўнічаў у Беларусі, Узбекістане і Алтайскім краі, а ў 1937 г. трапіў у жорны рэпрэсіяў і загінуў. Шмат гадоў сваякі не ведалі, што з ім здарылася. Мне ўдалося даведацца пра гэта дзякуючы ўнікальным дакументам з Дзяржаўнага ар­хіва Алтайскага края, якія пераслала ўнучка нашага земляка.

Дырэктар Карэліцкай раённай бібліятэкі Лілія Арцюх пазнаёміла ўдзельнікаў кан­ферэнцыі з краязнаўчым праектам «Замак у аб’ектыве». Апошняе выступленне было прысвечанае традыцыйнаму народнаму строю, які існаваў на тэрыторыі Ка­рэ­ліччыны (наваградскі строй). Аб вывучэнні яго асаблівасцяў на аснове экспа­на­таў Карэліцкага раённага краязнаўчага музея расказала Юлія Баярэнка, а ра­бот­нікі культуры прадэманстравалі мужчынскі і жаночы строі, рэканструяваныя супра­цоўнікамі Карэліцкага Дома рамёстваў.

 Святлана КОШУР

Папярэднi артыкулКраязнаўцы! Ёсць загадка
Наступны артыкулШкольнае краязнаўства
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам