Гісторыя Музеі «Каласавіны – 2019» – Колас і свет

«Каласавіны – 2019» – Колас і свет

-

- Рэклама -

 У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ўрачыста адзначылі XXXIV літаратурна-музычнае свята «Каласавіны», прымеркаванае да 137-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа і 60-годдзя музея.

Па традыцыі свята пачалося дзіцячым ранішнікам «Казкі жыцця», які адбыўся 30 кастрычніка і ў якім прынялі ўдзел чацвёртакласнікі СШ № 69 г. Мінска. Школь­нікі сустрэліся з пісьменніцай-казачніцай, беларускай журналісткай, рэдактарам ча­сопіса «Народная асвета» Галінай Пшонік, адказалі на конкурсныя пытанні, паспра­ба­валі свае сілы ў чытанні скорагаворак, паўдзельнічалі ў беларускіх народных гульнях, а таксама – павіншавалі музей вершаваным прысвячэннем да яго юбі­лею, напісалі свае пажаданні на дубовым лісці.

1 лістапада эстафетную палачку «Каласавінаў» ад дзіцячага ранішніка дарос­лым прыхільнікам мастацкага слова класіка перадалі ўладальніца Гран-пры Мін­скага гарадскога конкурсу чытальнікаў паэзіі Беларусі, вучаніца 5 класа СШ № 196 г. Мінска Соня Гарошка і выхаванец музычнай школы № 9 па класе скрыпкі Фёдар Бігдай.

Пад мелодыю скрыпкі Фёдара перад удзельнікамі і слухачамі навуковай канференцыі Соня прачытала ўрывак з паэмы класіка «Новая зямля». Слухачы ўзнагародзілі выканаўцаў апладысментамі, а вядучая мерапрыемства – намеснік дырэктара па навуцы Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Настасся Трафімчык – каштоўнымі падарункамі – кнігамі-чытанкамі «Новая зямля ад А да Я» з малюнкамі Васіля Шаранговіча.

Праграма навуковай канферэнцыі прадугледжвала ўрачыстае адкрыццё, пленарнае пасяджэнне, працу трох секцыяў, ускладанне кветак да помніка паэту на сталічнай плошчы Якуба Коласа, падвядзенне вынікаў.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся новы кіраўнік музея Аляксандр Храмы – чац­вёрты па ліку. Ён прапанаваў вылучыць секцыю, пры­све­чаную музеязнаўству, а таксама падзякаваў родным класіка за ўдзел у «Кала­савінах» ды іншых музейных мерапрыемствах, запрасіў усіх на святкаванне юбілею, прадставіў калекцыянера Андрэя Філа­тава, са збораў якога ў музеі разгорнутая выстаўка «Кніжныя скарбы Айчыны».

Свае пажаданні выказалі ганаровыя госці: прадстаўніца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Анжаліка Янкоўская, былы дырэктар (другі па ліку) музея Якуба Коласа, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры Георгій Ткацэвіч, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Аляксандр Груша, дзе ў 1985 г. праходзілі першыя «Каласавіны».

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі Ва­дзім Лакіза зазначыў, что яго кандыдацкая дысертацыя прысвечаная першабыт­ным помнікам Панямоння, таму добра ведае родныя Коласу мясціны, але ўпер­шы­ню ўдзельнічае ў «Каласавінах». Гісторык выказаў пажаданні аб пашырэнні іх наву­ковага фармату, аб больш цесным супрацоўніцтве інстытута з музеем.

Вучоны сакратар Літаратурна-мастацкага музея Марыны і Анастасіі Цвята­е­вых (г. Аляксандраў, РФ) Эльвіра Калашнікава дзясяты раз у гасцях у коласаўцаў. З класікам яе яднае асабістая гісторыя. Канстанцін Міхайлавіч у 1917 г. служыў у Пермі, дзе ў яго нарадзіўся сын, які быў ахрышчаны ў мясцовай царкве і запісаны ў метрычнай кнізе пад імем Георгій. Праз 30 гадоў спадарыня Эльвіра таксама была ахрышчаная ў гэтай царкве. У падарунак музею яна прывезла фота будынка, у якім сто гадоў таму Міцкевічы жылі ў Пермі. Прывітальны адрас «Каласавінам» даслала дырэктар Дома-музея Марыны Цвятаевай (г. Масква, РФ) Алена Жук.

У навуковай праграме канферэнцыі было заяўлена 26 дакладаў шырокай тэматыкі, у тым ліку прысвечаныя малавядомым старонкам жыцця і творчасці Якуба Коласа, вынікам літаратуразнаўчых і філалагічных даследаванняў яго творчай спадчыны, выкладання яе ў навучальных установах, музеефікацыі і накірункам папулярызацыі.

Вялікую цікавасць выклікалі даклады родных Канстанціна Міхайлавіча – унучак і праўнучкі. Марыя Міхайлаўна Міцкевіч прадставіла вынікі распрацоўкі тэмы «Ад Рыжскага дагавора да Дагавора дружбы: адлюстраванне гістарычных падзей у творчасці Якуба Коласа». Вера Данілаўна Міцкевіч падзялілася малавядомымі звесткамі пра клязьменскага швагра Якуба Коласа і род Каменскіх. Васіліна Валер’еўна Міцкевіч паведаміла пра жыццёвыя і творчыя паралелі Якуба Коласа і Міхаіла Шолахава.

Удзельнікі канферэнцыі пазнаёміліся з экспазіцыяй друкаваных матэрыялаў мінулых «Каласавінаў», а таксама з прыжыццёвымі выданнямі твораў Коласа і іншымі экспанатамі часовай кніжнай выстаўкі са збораў калекцыянера А. Філатава.

 Наталі КУПРЭВІЧ

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам