Гісторыя Музеі Ноч музеяў – 2017

Ноч музеяў – 2017

-

- Рэклама -

Дэтэктывы, арыстакраты, кантрабандысты пад покрывам «Музейнай ночы»

 Усё большай цікавасцю ў Беларусі карыстаецца Міжнародная акцыя «Ноч музеяў», да якой штогод далучаюцца новыя ўдзельнікі-музеі. Сёлета правесці ноч з 20 на 21 мая маглі на любы густ. Прапануем зазірнуць на некаторыя імпрэзы, што прайшлі ў Мінску і Баранавічах.

Нацыянальны гістарычны музей у межах закрыцця маштабнага выставачнага праекта «Гандаль Беларусі на шалях гісторыі» запрашаў правесці музейную ноч «Пад знакам Вялікай Мядзведзіцы». Наведнікі мелі магчымасць убачыць гандаль у іншым святле і раскрыць яго цёмныя і таемныя бакі – у прыватнасці, паўдзельнічаць у квэсце «Таямнічымі сцежкамі кантрабандыстаў», паглядзець фільмы аб гандлі і кантрабандыстах ды інш.

а У філіяле Нацыянальнага гістарычнага – Доме-музеі I з’езда РСДРП таксама было чым заняцца: там ладзілася «Ноч канспірацыі». Падзеі, што адбыліся больш за стагоддзе таму на ўскраіне горада ў доме на вуліцы Захар’еўскай, мелі вялікае значэнне для грамадска-палітычнага жыцця ў Расійскай імперыі і шмат у чым перадвызначылі яе далейшы лёс. На пачатку сакавіка 1898 года дзевяць дэлегатаў, якія сабраліся таемна ў гасцёўні кватэры чыгуначніка Пятра Румянцава, пасля некалькіх пасяджэнняў прынялі пастанову стварыць у Расіі першую адзіную сацыял-дэмакратычную партыю, якая з гэтага моманту стала называцца Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыяй (РСДРП).

Наведнікі музея вучыліся шыфраваць тэксты рознымі спосабамі, а таксама пазнаёміліся з тэкстамі, якія дагэтуль ніхто не змог расшыфраваць.

а Адчуць сябе хітрамудрым дэтэктывам, кемлівым даследчыкам, вынаходлівым алхімікам, апантаным калекцыянерам можна было пад час «Інтэлектуальнай ночы» ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Адкрываць музейныя таямніцы, разгадваць загадкі, каб скласці ўвесь пазл, было не зусім проста. Але дапамогай сталі падказкі музейных супрацоўнікаў, сустрэчы з былымі гаспадарамі сядзібнага дома, астранамічныя знакі, адбіткі слядоў, карты і компас.

а У музеі «Лошыцкая сядзіба», філіяле Музея гісторыі горада Мінска, ладзілася «Ноч мастацтваў у Лошыцкай сядзібе». Яе ўдзельнікі паспрабавалі аднавіць атмасферу Лошыцы пры апошніх яе гаспадарах – Яўстафіі Іванавічы і Ядвізе Геранімаўне Любанскіх. У тыя часы ў маёнтак часта з’язджаліся вядомыя музыкі і мастакі, іншыя цікавыя госці.

Для наведнікаў музея ладзіўся канцэрт «Музыка ў беларускіх сядзібах» з аўтарскай праграмы «Майскія музычныя вечары». Класічная музыка гучала па-асабліваму ўрачыста і святочна дзякуючы выканаўцам міжнароднага музычнага праекта «Маладыя галасы».

а «Начныя размовы на кухні» вялі наведнікі Літаратурнага музея Петруся Броўкі, аднаго з нямногіх, што працаваў усю ноч. Начное наведванне музея дазволіць па-іншаму ўбачыць прастору кватэры-музея народнага паэта Беларусі. Кожны змог сам-насам ці з дапамогай супрацоўніка музея пазнаёміцца з экспазіцыяй, а таксама паразважаць з запрошанымі спецыялістамі аб той складанай эпосе, сынам якой быў П. Броўка.

а Музейнай ноччу «Святло ў акне» запалілася ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. Яго гасцей чакала насычаная тэатралізаваная праграма, у якой былі адлюстраваныя мерапрыемствы да 135-годдзя з дня нараджэння паэта. Тэатралізаваная экскурсійная праграма «Дзень у Коласа» знаёміла з традыцыйным ладам жыцця сям’і Міцкевічаў, яна бадай што пераносіла наведнікаў на 70 гадоў таму.

а Самая цёплая і ўтульная музейная ноч, як запэўнівалі арганізатары, адбылася ў арт-гасцёўні «Высокае мѣста» і праходзіла пад дэвізам «Для тых, каму за 60». Людзі старэйшага пакалення і моладзь маглі пазнаёміцца з фотапраектам «80+», прысвечаным нашым сучаснікам – асобам, якія пераступілі 80-гадовую мяжу ўзросту. Сярод іх – балерына, мастак, пісьменнік, інжынер-будаўнік, настаўніца гісторыі, генерал у адстаўцы… Пад час імпрэзы можна было сустрэцца з героямі фотапраекта, паслухаць іх аповеды, задаць пытанні. А ў межах праекта «Пераемнасць пакаленняў» самыя таленавітыя і здольныя вучні мінскіх школаў і гімназіяў, аматары археалогіі прадставілі вынікі сваіх даследаванняў і падзяліліся гісторыямі сваіх мірных перамогаў і першых адкрыццяў.

а Таксама пад час музейнай ночы адбыліся ажно тры «Спеўныя сходы з Сержуком Доўгушавым». У Доме Ваньковічаў з удзелам мужчынскага фальклорнага гурта «Кудмень» прайшоў Палескі спеўны сход, у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры – Спеўны сход «Народны альбом», а ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры ладзіўся Барадулінскі спеўны сход, у якім удзельнічаў гурт «Harmonic Style Project».

 а «Ноч музеяў» у Баранавічах сёлета была прысвечаная колішняй Марыінскай вуліцы (цяпер Савецкая), на якой і знаходзіцца Баранавіцкі краязнаўчы музей. Яго наведнікі мелі магчымасць убачыць выстаўку фотакопіяў старога горада «Музей на фасадзе», касцюмы і прадметы побыту канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, паслухаць гарадскія рамансы, у фотаатэлье Г. Барона можна было зрабіць фота на памяць у антуражы пачатку мінулага стагоддзя. А таксама – паўдзельнічаць у квэсце-гульні «Сакрэты старога горада», пад час пешаходнай экскурсіі пашпацыраваць па Марыінскай вуліцы разам з графіняй Развадоўскай – жонкай Яна Развадоўскага, заснавальніка Баранавічаў.

Падрыхтавала Ніна КАЗЛЕНЯ

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам