Гісторыя Музеі Новая рубрыка: З-пад музейнага шкла

Новая рубрыка: З-пад музейнага шкла

-

- Рэклама -

Бадай што няшмат ёсць людзей, якія не былі ў музеі хаця б раз у жыцці. Тыя паходы адбываюцца па-рознаму. Але без сумневаў — застаецца ў памяці тое, што найбольш уразіла, чаго раней бачыць не даводзілася, пра што дагэтуль не ведаў. Сапраўды – нашыя музеі багатыя на экспанаты і на музейныя прадметы. На жаль, не ўсе скарбы ўстанова можа выставіць на агульны агляд, не пра ўсё выстаўленае за час экскурсіі супрацоўнік можа распавесці… А бывае і так, што і ў цэлым музей цікавы, багата розных рэчаў, але: «Вось адзін экспанат – гэта супер! Толькі дзеля яго аднаго варта наведацца сюды».

То мы й вырашылі распачаць новую рубрыку, дзе будзем распавядаць пра ўнікальныя экспанаты і музейныя прадметы, як бы даставаць іх з-пад музейнага шкла, каб бліжэй і лепей разгледзець, каб даведацца нешта новенькае.

Прызнаемся, паспрыяла з’яўленню новай рубрыкі супрацоўніца Нясвіжскага музея Людміла Жук. Аднаго разу яны напісала: «У нас у музеі захоўваецца столькі цікавых прад­метаў, пра якія хочацца распавесці чытачам газеты». Даем слова!

І спадзяемся, што супрацоўнікі іншых музеяў краіны далучацца. Што ў вас, калегі, на вітрынах і пад шклом?.. А што ў фондасховішчах? Даставайце – разгледзім!

У «Зорнай» зале Нясвіжскага палаца экспануецца самы стары падлогавы га­дзіннік з калекцыі музея-запаведніка «Нясвіж». Выраблены ён у першай палове ХVІІІ стагоддзя англійскімі майстрамі, якія ўпрыгожылі корпус гадзінніка трады­цый­нымі кітайскімі сюжэтамі ў стылі «шынуазы». Гэты стыль прадугледжвае выкарыстанне стылістычных прыёмаў сярэднявечнага кітайскага мастацтва ў еўрапейскім мас­тац­тве і дызайне інтэр’ераў. У ХVІІІ стагоддзі модным было афармленне памяш­канняў з выкарыстаннем як сапраўдных кітайскіх рэчаў, так і еўрапейскіх карцінаў, шпалераў, камінных экранаў, мэблі і гадзіннікаў з кітайскімі матывамі.

Корпус гадзінніка складаецца з трох прамавугольных частак: верхняй шафы з механізмам і цыферблатам, цэнтральнай шафы, дзе знаходзяцца гіры і тум­бы. Выраблены ён у складанай шматслаёвай кітайскай тэхніцы лакавання і разь­бы. Элементы дэкору паўтараюць класічныя матывы кітайскага выяўленчага мас­тацтва, звязаныя з сістэмай знакаў. Мастакамі прырода падавалася ў аспектах пей­зажаў гор і вады – «шань-шуй», дзе важна адчуванне велічы і гармоніі свету. На дзверцах гадзінніка мы бачым водную роўнядзь, над якой узвышаецца гара з квітнеючымі магноліямі – сімвалам жаночай прыгажосці і зачаравання. У цэнтральнай частцы панэлі адлюстраваная невялікая лодка, на беразе – фігура рыбака. Тэма рыбнай лоўлі ў Кітаі звязаная з працавітасцю, урадлівасцю і працягам роду. Там, каля гары, знаходзяцца дзве качкі – прадвеснікі доўгага і шчаслівага шлюбу, якія часта маляваліся з карагодам лотасаў, што выкарыстоўваліся для стварэння спа­койнай, заміранай атмасферы ў доме. Раслінныя арнаменты і пышныя кветкі ўпрыгожваюць амаль увесь корпус гадзінніка, сімвалізуюць розныя якасці: пабож­насць або дасканаласць – архідэя, адпачынак – хрызантэма, сілу і надзейнасць – сліва. На бакавой панэлі ўнізе знаходзіцца вялікая фігура жураўля – як знак шчасця і ўдачы. Прысутнічаюць сярод сімвалаў і выявы людзей, але выглядаюць на фоне элемен­таў прыроды нязначна. У кутах над аркай цыферблата знаходзяцца фігуры муж­чынаў. Адзін з іх адлюстраваны з шабляй, што можна вытлумачыць як ахову, аба­рону. Другі трымае ў руках парасон, што таксама нясе сэнсавую нагрузку: з’яў­ляю­чыся кітайскім вынаходніцтвам, парасон служыў сімвалам сілы і шляхетнасці.

Цэнтральная частка круглага цыферблата гравіраваная фігурамі птушак і па­расткамі. Рымскія лічбы паказваюць гадзіны, арабскія лічбы – хвіліны. Над стрэл­камі ўсталяваны невялікі секундамер з арабскімі лічбамі, пад стрэлкамі – каляндар, які паказвае дзень тыдня. У цэнтры аркі – медальён, апраўлены лаўро­вым вянком з гравіроўкай «William / Bawou / London», ахоўваюць яго Амфі­птэры. Паводле сярэднявечнай міфалогіі – гэта крылатыя змеі, якія валодалі мудрас­цю, звышнатуральнай сілай і ахоўвалі скарбніцы. У гэтай сімволіцы змеі па­казваюць на каштоўнасць і незваротнасць часу.

Людміла ЖУК, малодшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка

Папярэднi артыкулДзень горада
Наступны артыкулСядзіба на Ушаччыне
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам