Гісторыя Музеі З-пад музейнага шкла

З-пад музейнага шкла

-

- Рэклама -

Шаўковыя паясы ў XVIII стагоддзі былі часткай мужчынскага касцюма Рэчы Паспалі­тай, імі падпярэзвалі кунтуш – верхнюю вопратку, з-за чаго паясы атрымалі назву «кунтушовых». У нашыя дні шаўковыя залататканыя паясы ўспрымаюцца грамад­ствам як творы мастацтва высокага ўзроўню.

Адзін з такіх паясоў упрыгожвае пастаянную экспазіцыю калекцыйнай залы «Слуц­кія паясы» Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж». Даўжыня яго 4 метры 30 сантыметраў, шырыня – 38 сантыметраў. У вуглах пояса вытканая выява ягняці з харугвай і літарамі «P.J.», дзякуючы якой можна сцвяр­джаць, што прадмет створаны на мануфактуры Пасхаліса Якубовіча (Якуба Пасхаліса) у Ліпкаве пад Варшавай у 1791 – 1794 гадах. Заснавальнік мануфактуры, купец Пасхаліс Якубо­віч, у 1791 годзе па грамаце караля Станіслава II Аўгуста Панятоўскага атрымаў шля­хецтва і герб – у зялёным полі баранчык на мураве, які трымае правай нагой малы сцяг. У нашлемніку – арлінае крыло, працятае стралой. Пасля чаго гэты герб з ініцыяламі «P.J.» уладальнік выкарыстоўваў для маркіроўкі ліпкаўскіх паясоў да 1794 года, калі прадпрыемства перастала існаваць.

Дэкор галоваў пояса будуецца на двайным паўторы кветкавых дрэўцаў, якія пра­растаюць з вяночкаў. Цэнтр кампазіцыі ўпрыгожвае буйная блакітна-ружовая кветка з дробным вузкім лісцем. Кветку і сцябло аздабляюць дробныя стыліза­ва­ныя блакітныя і ружовыя кветкі. На сярэдніку папярочныя палосы асноўнага жоўта-ружовага з выявамі кветак фону чаргуюцца з арнаментам блакітных, ружовых кве­так і зялёных пялёсткаў. Бардзюр складаюць выявы галінак з кветкамі. Да канцоў пояса прышытыя махры.

Кунтушовы пояс Пасхаліса Якубовіча з’яўляецца каштоўным набыткам Нацыя­нальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж». Рарытэт аднесены да фонду асабліва каштоўных прадметаў музея-запаведніка, зарэгістраваны ў Дзяр­жаўным каталогу музейнага фонду Рэспублікі Беларусь.

 Людміла ЖУК, малодшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж»

Папярэднi артыкулШкольнае краязнаўства
Наступны артыкулТапаніміка: як правільна?
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам