Гісторыя Памяць пра Вялікую Айчынную вайну

Памяць пра Вялікую Айчынную вайну

-

- Рэклама -

Алея славы – героям Браслаўшчыны

 Неўзабаве нашая краіна будзе адзначаць 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Бібліятэкары Браслаўшчыны актыўна ўключыліся ў святкаванні. Для больш сістэмнай працы па патрыятычным выхаванні дзяцей і пад­леткаў, прапаганды патрыятычных каштоўнасцяў, выхаванні павагі да гераіч­нага мінулага Беларусі, і Браслаўшчыны ў прыватнасці, работнікі аддзела біблія­тэч­нага маркетынгу распрацавалі некалькі праектаў. Гэта раённыя конкурс «Радзі­ма. Перамога. Памяць», бібліятэчная Стужка памяці «75 добрых справаў», бібліятэчныя краязнаўчыя чытанні «Старонкі браслаўскай гісторыі», агляд-конкурс краязнаўчых дасье «Нашыя землякі – наш гонар». Праект разлічаны на ўвесь год.

Ужо сёння можна пазнаёміцца з разгорнутымі выстаўкамі-інсталяцыямі ў рамках аб’яўленага конкурсу на лепшую выстаўку аб падзеях вайны. Уражваюць сваім маштабам і колькасцю прадстаўленых матэрыялаў інсталяцыі ў Відзаўскай гарпасялковай, Ахрэмаўскай, Друеўскай і Слабодкаўскай бібліятэках.Чытаць далей…

Там праводзяцца мерапрыемствы па прапагандзе гістарычнага і ге­раічнага мінулага нашага краю, увекавечванні памяці загінулых у гады вайны. Га­дзіны памяці, урокі мужнасці прайшлі ў студзені да Міжнароднага дня памяці ахвя­раў Халакосту, у лютым успаміналі юных герояў-антыфашыстаў, у красавіку ад­зна­чаўся Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Вялікая праца была праведзеная ў бібліятэках да святкавання Дня Перамогі, Дня ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, да 75-годдзя вызвалення Браслаўшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да гэ­тых падзеяў былі прымеркаваныя патрыятычныя акцыі; у рамках Месячнікаў і Тыд­няў патрыятызму і мужнасці, вахтаў Памяці адбыліся сустрэчы са сведкамі вайны, малалетнімі вязнямі, працаўнікамі тылу. Пад час валанцёрскай дзейнасці бібліятэкары разам з карыстальнікамі ўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні месцаў пахаванняў салдатаў і партызанаў, мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вя­лікай Айчыннай вайны. Пад час Дэкады воінскай славы цэнтральная бібліятэка запрасіла сваіх карыстальнікаў наведаць «Алею славы герояў Браслаўшчыны», што дзейнічала на тэрыторыі Свабоднай бібліятэкі. Відзаўская гарпасял­ко­вая бібліятэка арганізавала сустрэчу пакаленняў, у якой прымалі ўдзел сябры ама­тар­скага аб’яднання «Кругагляд» і вучні мясцовай школы. Бібліятэкары Пагаш­чан­скай бібліятэкі рэалізавалі цікавы праект «Гераічная гісторыя Радзімы: аб чым раскажуць абеліскі». Шэраг мерапрыемстваў пройдзе ў іншых бібліятэках: літара­тур­на-музычныя кампазіцыі, гадзіны памяці і мужнасці, урокі-рэквіемы, вінша­валь­ныя дэсанты, дні гістарычнай славы, дні ваеннай кнігі.

 Вольга ЛЯСНЕЎСКАЯ, дырэктар Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Браслаўскага раёна

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам