Гісторыя Пераемнікі Музейныя набыткі – веялка і свідравальны станок

Музейныя набыткі – веялка і свідравальны станок

-

- Рэклама -

Раней кіраўнік музея мёрскай сярэдняй школы № 3 Вітаўт Ермалёнак за ўласныя сродкі набыў польскую малатарню. Нядаўна ж ён падсабраў грошай і выкупіў веялку, якую ў нашай мясцовасці называлі арфай. Знайсці гэтую рэч цяпер няпроста: у нашым краі вёскі былі бедныя, таму прыдбаць падобны інвентар у часы Рэчы Паспалітай маглі нямногія. Адшукаў веялку ў вёсцы Александрына Мёрскага раёна жыхар Мёраў Багуслаў Мацук. Ён крыху падрамантаваў прыладу, і цяпер стан арфы даволі прыстойны.

Выкарыстоўвалася веялка для прасейвання зерня пасля малацьбы. Пасля таго як на малатарні снапы былі абмалочаныя, зерне трэба было яшчэ ачысціць, вось для гэтай мэты і служыла арфа. За польскім часам яе круцілі ўручную, а са з’яўленнем у вёсках электрычнасці кола круцілася электрычным рухавіком.

Са стварэннем калгасаў веялкі, як і большасць сельскагаспадарчага інвентару, былі перададзеныя ў калгасны фонд. Толькі паслужылі яны там зусім нядоўга, бо ў хуткім часе з’явіліся камбайны, і патрэба ў падобным інвентары адпала. Таму да сёння падобных рэчаў захавалася няшмат.

Таксама ад Б. Мацука мы прыдбалі чыгунны ручны свідравальны станок ХІХ стагоддзя. Раней яго звычайна выкарыстоўвалі ў вясковых кузнях для пракручвання адтулінаў у метале або дрэве. Пазней свідравальны станок зойме сваё месца ў кузні, якую мы плануем пабудаваць. Для лепшага захавання ад непагадзі кіраўнік музея і яго былы вучань, а зараз студэнт гістфака БДУ Ігар Кандратовіч дабудавалі навес над прыдбаным сельскагаспадарчым інвентаром.

Паводле выдання «Мёрская даўніна» (№6/2017)

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам