Гісторыя Пераемнікі Традыцыйная культура пад «Ветразем»

Традыцыйная культура пад «Ветразем»

-

- Рэклама -

Эстафету конкурсу ў межах раённай адукацыйна-культурнай праграмы «Традыцыйная культура і моладзь», што адбыўся ў мінскім Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь», прыняла мінская СШ № 71, дзе 15 красавіка быў арганізаваны першы раённы конкурс беларускіх народных рамёстваў «Саломапляценне: беларуская народная лялька, цацка», а 18 красавіка – ІІІ адкрыты конкурс выканаўцаў беларускіх народных танцаў.

Традыцыйныя і сучасныя беларускія лялькі ды цацкі выконваліся ў розных тэхніках пляцення і матэрыялах – з выкарыстаннем саломы, сена, травы, лісця кукурузы. Маладыя майстры прадставілі шмат каларытных ды незвычайных творчых працаў: «Кот-баюн», «Гаспадыня», «Вожык», «Парсючок», «Певень», «Вяснянка», «Конік», «Дзяўчына і хлопец», «Цмок», «Неразлучнікі», «Беларусачка» і іншае, выкананых у народных традыцыях.

Найлепшымі працамі прызнаныя вырабы Лізы Двойневай, Дашы Баешка, Лены Сілюк (дыпломы 3-й ступені); Юлі Кот, Наташы Шайкоўскай, Аніты Барадзіной (дыпломы 2-й ступені); Дашы Навасілецкай, Паліны Кірыленкі, Алены Голік (дыпломы 1-й ступені); Змітра Аўгусціновіча (лаўрэат конкурсу), Веранікі Брытвіч (у намінацыі «Захаванне народных традыцыяў»), Улі Асмалоўскай, Марыны Мазанік, Сафіі Гаман, Ігара Маляўкі, Насты Шурупавай (у намінацыі «Творчы падыход»). Прызам сімпатыяў гледачоў узнагароджаная Сафія Капусцьянская.

Сярод калектываў юных саломапляцельшчыкаў званне лаўрэата прысу­джа­нае аб’яднанню па інтарэсах «Чароўная саломінка» («Ветразь»; кіраўнік Алена Та­ля­ронак) і студыі «Залатая саломка» (гімназія № 75 г. Мінска імя Масленікава; кіраўнік Алена Белавус), якія атрымалі ганаровае права прадставіць сваю твор­часць на фестывалі народных рамёстваў «Саламяны цуд», што прайшоў сумесна з III адкрытым конкурсам выканаўцаў беларускіх народных танцаў «Ветразь».

Для танцавальнага конкурсу гасцінныя гаспадары 71-й школы абралі вялікую актавую залу, дзе дзве сотні ўдзельнікаў танцавальных і фальклорных калектываў Мінскай, Гомельскай абласцей і г. Мінска спаборнічалі ў выкананні рэгіянальных варыянтаў беларускіх народных побытавых парных танцаў: «Лявоніха», «Картузэ», полька «Матылёк», «Пцічкі», «Верабей», «Базар», «Какетка», «Мальвіна», «Падэспань», «Полька імправізаваная», «Грачанікі», «Ойра», «Кракавяк», вальс «Залатыя горы», «Мікіта», «Матлёт», «Ночка», «Гапак», «Субота», «Лысы», «Каханачка», «Барыня», «Вальс». Дадаткова вызначалі найлепшых танцораў-салістаў у выкананні танцаў «Мікіта»і «Чобаты».

Па выніках галасавання журы пераканаўчую перамогу атрымалі выхаванцы калектываў, якіх падрыхтаваў да конкурсу Мікола Козенка: парны танец – Ілля Чэ­па, Серафіма Вылынкіна, Мікіта Лях, Вольга Мядзведзева (фіналісты); саліс­ты – Сяргей Мацюшонак, Таццяна Абрамовіч (намінацыя «Традыцыйны бела­рус­кі танец «Мікіта»); Юля Краўчук (намінацыя «Традыцыйны беларускі танец “Чобаты”»).

На другім месцы па якасці падрыхтоўкі і колькасці ўзнагародаў – выхаванцы Ядвігі Суботкі, (касцюмы – Тамары Хамені): фіналісты (парны танец) Руслан Герасіменка і Соф’я Герасіменка; лаўрэаты, Дыплом I ступені: Арсеній Кісялёў, Вераніка Бакун, Аляксандр Говар, Ксенія Артамонава; (салісты, намінацыя «Традыцыйны беларускі танец «Чобаты») Аляксандр Говар.

На трэцім месцы па якасці падрыхтоўкі і колькасці ўзнагародаў – танцоры-выхаванцы Даны Струнеўскай. Гэта фіналісты Ягор Бухвал, Лізавета Палюховіч, Сямён Ляўчэня, Лінара Аюпава, Іван Барзенка, Марына Струнеўская (парны танец); Васіль Дзерах (салісты, намінацыя «Традыцыйны беларускі танец «Чобаты»). Лаўрэаты, Дыплом III ступені: Васіль Дзерах, Антаніна Кураловіч (парны танец); Антаніна Кураловіч (салісты, намінацыя «Традыцыйны беларускі танец «Мікіта»).

Найлепшымі сярод танцораў, падрыхтаваных Наталляй Шыманец і Вольгай Варывончык, сталі Мікіта Дрэнь, Кацярына Емяльянава, Марат Пярхайла, Лізавета Сайкоўская, Дзяніс Шульга, Карына Імбро (парны танец) і дыпламанты III ступені Дзмітрый Юшкевіч і Анастасія Асташонак.

У фінал выйшла падрыхтаваная Паўлам Стрэльчанкам пара ў складзе Ігара Гялдзінскага і Ксеніі Грыўнак, якія перамаглі і ў сольнай намінацыі «Традыцыйны беларускі танец “Чобаты”».

Фіналістамі сталі таксама Антон Казлоў, Ксеня Раздуева (педагог Аляксанд­ра Зінчанка) і Даніла Беразоўскі і Наста Барысевіч (педагог Ніна Макоўская).

У якасці ганаровых гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі загадчык сектара культуры ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Мінска Аксана Дабрынец, магістр культуралогіі, навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Мармыш і прафесар кафедры касцюма і тэкстылю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Юрый Піскун.

Vietraz'_05 Vietraz'_04 Vietraz'_03 Vietraz'_02 Vietraz'_01Лаўрэатамі прызнаныя дыпламанты

I ступені: Аляксей Патапаў, Аляксандра Гірына, Сяргей Мацюшонак, Таццяна Абрамовіч (парны танец); Аляксандра Гірына (салісты, намінацыя «Традыцыйны беларускі танец “Мікіта”»);

II ступені: Мікіта Касцюковіч, Вікторыя Касцюкевіч, Яўген Садзько, Лізавета Мядзведзь, Ягор Анікейчанка, Ірына Хамутова, Валянцін Верас, Вольга Сачык (парны танец); Юля Краўчук (салісты, намінацыя «Традыцыйны беларускі танец “Мікіта”»), Багдан Захарэвіч (намінацыя «Традыцыйны беларускі танец “Чобаты”»);

III ступені: Мацвей Зайко, Алёна Сілюк, Станіслаў Асадчы, Надзея Клуйша (парны танец); Ірына Хамутова (салісты, намінацыя «Традыцыйны беларускі танец “Чобаты”»).

Усе канкурсанты атрымалі дыпломы ўдзельнікаў, членам журы і ганаровым гасцям конкурсу народных танцаў юныя майстры дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва падарылі свае найлепшыя працы. А гледачы – атрымалі вялікае задавальненне і цудоўны настрой.

Ініцыятыва «Ветразя» пачутая, падтрыманая і павялічвае кола прыхільнікаў. Праграма «Традыцыйная культура і моладзь» пашырае свае межы. Чакаем працягу.

 Наш кар.

Фота Наталі КУПРЭВІЧ

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам