ГісторыяПераемнікіШкольнае краязнаўства

Школьнае краязнаўства

-

- Рэклама -spot_img

Пад назвай «Скарбонка краязнаўчых знаходак» прайшлі раённы і абласны этапы рэспубліканскага конкурсу для школьнікаў, у якім трэба было распавесці пра самыя цікавыя музейныя знаходкі за мінулыя два гады. За вялікую даслед­чую пра­цу ахвотна ўзяліся вучаніцы 9 «Б» класа СШ № 3 імя Я.А. Томкі Аляксандра Панізнік, Маргарыта Баранава і Юлія Цыцына, якія раней займаліся ў гуртку «Арганаўты мінулага».

У музейным аб’яднанні СШ № 3 г. Мёры з’явілася безліч новых знаходак, і дзяўчатам выпала нялёгкая задача па іх сістэматызацыі, вызначэнні найбольш цікавых і каштоўных. Для апісання найперш абралі рымскія манеты, скарб барацінак, старыя кнігі і фотаздымкі, многае іншае.

Агульнае даследаванне атрымала назву «Вадаспад знаходак “арга­наў­таў”». Дзяўчаты дадаткова сустракаліся з доўгажыхарамі, запісвалі ўспаміны, аналізавалі розныя дакументы. Іх працу ацанілі ў “раёне” дыпломам першай ступені. На аблас­ным этапе, дзе выступала Ю. Цыцына, вынік адзначаны дыпломам трэцяй ступені. У ліку найлепшых на Віцебшчыне наш «Вадаспад…» накіраваўся ў Мінск. Цяпер чакаем выніку.

 Вітаўт ЕРМАЛЁНАК, г. Мёры

Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага: 1. Шукаем на...

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы мінулага года...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым чытачам, што...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі, што ВКЛ...
- Рэклама -spot_imgspot_img

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага раёна 1...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання для пажылых...

Варта прачытаць

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара?...

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці...
- Рэклама -spot_imgspot_img

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам