Гісторыя Пераемнікі Школьнае краязнаўства

Школьнае краязнаўства

-

- Рэклама -

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы мінулага года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства прайшла рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Краязнаўчыя даследаванні як сродак далучэння навучэнцаў да пошукава-даследчай дзейнасці». Цягам года маладыя краязнаўцы з усіх рэгіёнаў краіны ўдзельнічалі ў экспедыцыях, паходах і экскурсіях, адкрывалі і даследавалі новыя факты і знаходкі, звязаныя з гісторыяй, культурай, прыродай і эканомікай радзімы, працавалі ў архівах і музеях. На агульнанацыянальны этап конкурсу «Скарбонка краязнаўчых знаходак» было прадстаўлена звыш 70-і працаў, 40 найлепшых былі абароненыя навучэнцамі ў рамках канферэнцыі. Па выніках ацэнкі былі вызначаныя пераможцы і прызёры конкурсу.

Узнагароджаныя Дыпломамі I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:

Дзмітрый Аляксееў, навучэнец Чэрыкаўскага цэнтра дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій (кіраўнік В.С. Максіменка);

Яраслаў Тухта, навучэнец Слабадской яслі-сад – сярэдняй школы Лепельскага раёна (кіраўнік В.У. Тухта);

Міхаіл Ліханаў, навучэнец СШ № 1 г. Ліды (кіраўнік Н.А. Ліханава);

Ігнат Малько, навучэнец Нарацкай СШ № 2 Мінскай вобласці (кіраўнік С.В. Гатоўка);

Анастасія Мінгелевіч, навучэнка Забалацкай яслі-сад – сярэдняй школы Гродзенскай вобласці (кіраўнік Ф.С. Войшніс);

Мікіта Шайнюк, навучэнец СШ № 2 г. Нароўлі (кіраўнік В.В. Чайка).

Дыпломамі II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:

Дзмітрый Астапенка, навучэнец Макранскай дзіцячы сад – сярэдняй школы Быхаўскага раёна (кіраўнік С.П. Кулаеў);

Міхаіл Данілаў, навучэнец Кансталінскай яслі-сад – базавай школы Браслаўскага раёна (кіраўнік В.Е. Бунта);

Данііл Кужык, навучэнец гімназіі г. Белаазёрска (кіраўнік Г.В. Скарына);

Яўген Кузьмін, навучэнец Лучынскай базавай школы Рагачоўскага раёна (кіраўнік С.І. Варыкава);

Карына Коўза, навучэнка Радунскай СШ Гродзенскай вобласці (кіраўнік І.І. Фясенка);

Аліна Марцэвіч, навучэнка Ёдкаўскай СШ Гродзенскай вобласці (кіраўнік Т.А. Марцэвіч);

Таццяна Мазур, навучэнка Сеўрукоўскай дзіцячы сад ‒ базавай школы Баранавіцкага раёна (кіраўнік М.Р. Хіневіч);

Елізавета Пялова, навучэнка СШ № 2 імя К.П. Арлоўскага г. Кіраўска (кіраўнік А.М. Каранкевіч);

Крысціна Спецыян, навучэнка СШ № 2 г. Ашмяны (кіраўнік Л.Г. Пятрова);

Сяргей Шчэрбач, навучэнец гімназіі № 8 г. Мінска (кіраўнік А.В. Каліта).

Дыпломамі III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:

Аліна Бабкунова, навучэнка СШ № 2 г. Быхава (кіраўнік С.П. Кулаеў);

Ксенія Волкава, навучэнка гімназіі г. Быхава (кіраўнік В.М.Маржэрына);

Анастасія Забаўка, навучэнка Пелішчанскай СШ Камянецкага раёна (кіраўнік В.В. Арабейка);

Анастасія Лойка, навучэнка СШ № 4 г. Дзяржынска (кіраўнік М.М. Пахомаў);

Таццяна Навумец, навучэнка Карабоўскай дзіцячы сад – сярэдняй школы імя Р.І. Мацеюна Глыбоцкага раёна (кіраўнік Л.А. Чаронка);

Марыя Рудзянкова, навучэнка Майская базавай школы Жлобінскага раёна (кіраўнікі П.І. Асадчы, А.В. Нікалайчык);

Ягор Сідоркін, навучэнец Крулеўшчынскай СШ Докшыцкага раёна (кіраўнік Н.У. Рандарэвіч);

Анастасія Таварасьян, навучэнка Цешаўлянскай СШ Баранавіцкага раёна (кіраўнік В.М. Дубейка);

Анастасія Канавалава і Валерыя Анішчык, навучэнкі Слонімскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (кіраўнік Н.М. Анішчык);

Ганна Цандо, навучэнка СШ № 1 г. Камянца (кіраўнік В.М. Цандо);

Юлія Цыцына, навучэнка Мёрскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі (кіраўнік В.А. Ермалёнак).

Дыпломамі лаўрэата Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства:

Аляксей Крук, навучэнец Парплішчанскай СШ Докшыцкага раёна (кіраўнік Н.М. Крук);

Ангеліна Врублеўская, навучэнка Скрыгалаўскай СШ імя М.І. Шлягі Мазырскага раёна (кіраўнік В.У. Рудак);

Марыя Бондарава, навучэнка СШ № 16 г. Мазыра (кіраўнік У.В. Гімбут);

Валерыя Яхімчык, навучэнка СШ № 2 г. Шчучына (кіраўнік А.А. Яхімчык).

З гэтага нумара паводле дамоўленасці з РЦЭК «Краязнаўчая газета» пачынае друкаваць выбраныя працы канкурсантаў.

Міхаіл ЛІХАНАЎ, навучэнец 11 класа СШ № 1 г. Ліды

Рэпер на доме

Дом, у якім я жыву са сваёй сям’ёй, пабудаваны ў 1964 годзе і размешчаны на ўскраіне горада Ліды. Якраз тады і быў умураваны ў сцяну пад маім акном незвычайны металічны знак, на якім выбітыя лічбы і літары. Аказалася, што гэта геадэзічны знак – рэпер, што служыць для вымярэння вышыні адносна ўзроўню мора. Не ўсе будынкі маюць такую адзнаку. Гэтая тэма так зацікавіла мяне, што я вырашыў знайсці і даследаваць падобныя геадэзічныя знакі нашага горада.

Пад час працы я даведаўся, што самы старэйшы геадэзічны пункт знаходзіцца ў в. Дакудава нашага раёна, ён быў прызначаны для вымярэння памераў Зямлі і адносіцца да «Дугі Струвэ», пракладзенай на працягу 2820 км з поўначы на поўдзень уздоўж 25-градуснага мерыдыяна ўсходняй даўгаты.

Адзін з самых старэйшых геадэзічных знакаў Ліды адносіцца да 1930-х гадоў (тады наш край уваходзіў у польскую дзяржаву). Ён устаноўлены Бюро трыянгуляцыі пры Міністэрстве грамадскіх работ Польшчы. Два падобныя знакі былі знойдзеныя ў праходзе чыгуначнага моста за Цэнтральнай раённай бальніцай і ў жылым доме в. Астроўля Лідскага раёна. Яны маюць круглую форму, на іх выбіты герб Польшчы, па контуры нанесены надпіс «Znak Wysokości» і літары P.N. – што азначае «дакладнае нівеліраванне». Яшчэ адзін рэпер таго ж перыяду размешчаны ў падмурку будынка Упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва г. Ліды (1927 год). На геадэзічным знаку зверху можна ўбачыць слова «MAGISTRAT», ніжэй указаны яго нумар. Усе знакі з’яўляюцца рабочымі і могуць выкарыстоўвацца пад час выканання геадэзічных работ.

Найбольшая колькасць захаваных геадэзічных пунктаў і знакаў Ліды і Лідскага раёна з’явіліся ў 1960-я – 1980-я гады. У тым ліку і знак, выяўлены ў падмурку майго дома. Ён адносіцца да насценных репераў III класа і быў закладзены ў 1968 годзе Беларускім дзяржаўным інстытутам інжынерных пошукаў, што пацвярджае абрэвіятура на метцы.

У 1960-х гадах у нашым горадзе выконваўся вялікі аб’ём геадэзічных работ. Таму ў раёне вул. Гагарына (дзе цяпер размешчаны магазін «Еўраопт») былі арганізаваныя спецыяльныя курсы для падрыхтоўкі спецыялістаў па геадэзіі і тапаграфіі. На пляцоўцы курсаў пабудавалі навучальны геадэзічны пункт, дзе размяшчаўся грунтавы рэпер. Курсы праіснавалі некалькі гадоў і былі скасаваныя. Пра гэта я даведаўся ў час размовы з мясцовым жыхаром Лазарам Львовічам Хейфецам, які раней працаваў інжынерам-геадэзістам Аддзела капітальнага будаўніцтва Лідскага райвыканкама, настаўнікам Лідскага каледжа.

Усе пункты і реперы нашага горада і раёна знаходзяцца пад аховай дзяржавы. У пачатку 2000-х гадоў Дзяржаўным прадпрыемствам «Белгеадэзія» было даследавана 450 геадэзічных пунктаў і занесена на Схему планава-вышыннага абгрунтавання г. Ліды. 22 геадэзічныя пункты ўзятыя для назірання за захаванасцю землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службай Лідскага раёна. Цяпер некаторыя знакі страчаныя ў сувязі з узвядзеннем будынкаў, пракладкай падземных камунікацыяў, рамонтам дарог. Яркі праклад таму знікненне пад час рэканструкцыі чыгуначнага вакзала рэпераў 1930-х гадоў.

У выніку праведзенага мною даследавання ў Лідзе і Лідскім раёне было выяўлена 14 знакаў, вызначаныя іх каардынаты і вышыня над узроўнем мора, месцазнаходжанне на карце горада. Уся інфармацыя пра іх закладзеная ў QR-коды. Матэрыял, сабраны мною, спатрэбіўся для распрацоўкі турыстычнага маршруту «Геадэзічныя знакі Ліды». Спецыяльна для тых, хто зацікавіўся, як і я, гэтай тэмай, была створаная інтэрактыўная Яндэкс-карта і кніжка вандроўніка з асноўнымі звесткамі, што павінен ведаць малады геадэзіст. Іх можна знайсці на сайце школьнага музея ў раздзеле «Геаграфія Лідчыны» і спампаваць.

Маё даследаванне зацікавіла многіх, напрыклад, маіх настаўнікаў, некаторых мясцовых жыхароў. Сваімі знаходкамі я падзяліўся і з аднакласнікамі, навучэнцамі школы пад час правядзення пешай экскурсіі. Я расказваю ім аб самых старэйшых і цікавых геадэзічных знаках цэнтральнай гістарычнай часткі горада.

Падобныя знакі існуюць у любым горадзе. У гэтым я пераканаўся, калі наведаў Гродна і Мінск. Адзін са знакаў умураваны і ў будынак Каложскай царквы, а другі з’яўляецца рабочым цэнтрам і размешчаны на тратуары непадалёк Галоўпаштампа нашай сталіцы. Я ўпэўнены, што калі праявіць цікавасць, можна знайсці падобныя знакі і ў вашым горадзе.

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам