Гісторыя Пераемнікі Крэатыўны ўрок у бібліятэцы

Крэатыўны ўрок у бібліятэцы

-

- Рэклама -

У Навагрудку пры касцёле Архангела Міхаіла працуе сацыяльная школа навучання беларускай, літоўскай, англійскай і польскай мовам. Для жыхароў невялікага правінцыйнага горада гэта выдатная магчымасць павысіць узровень адукацыі. Заняткі, у адрозненне ад звычайных агульнаадукацыйных школаў, пачаліся улетку, яшчэ ў чэрвені. Тэрмін навучання – шэсць месяцаў. Навучэнцы – у асноўным дарослыя людзі, якія прыйшлі сюды з пэўнымі ўсвядомленымі мэтамі, а выкладае ім спн. Ядвіга.

Тры супрацоўніцы Навагрудскай раённай бібліятэкі займаюцца ў гэтай сацыяльнай школе, яны наведваюць групу па вывучэнні польскай мовы. Вядома, кожная з іх пераследуе сваю мэту, але ёсць і агульная, якая іх яднае, – гэта неабходнасць авалодвання польскай мовай дзеля працы. Бібліятэкару ў Навагрудку польская мова сапраўды патрэбная, бо, як вядома, у горад едзе шмат замежных турыстаў, а яны нашыя патэнцыйныя наведнікі.

У Навагрудскай раённай бібліятэцы сёлета пачаў працаваць музейны пакой міні-макетаў «Страчаная спадчына». Цяпер у экспазіцыі ёсць макет рынкавай плошчы Навагрудка першай трэці ХХ стагоддзя, а таксама макеты вузкакалейкі, маёнтка і бібліятэкі Храптовічаў у Шчорсах, сінагогі ў Навагрудку, партызанскай стаянкі ў Чарэшлі. Іх выканаў мастак бібліятэкі Анатоль Бандзюкевіч, які, дарэчы, у гэтым напрамку мае вялікія планы. Турысты і навагрудчане з задавальненнем наведваюць наш музей, бо там ёсць што паглядзець і чым задаволіць свой інтарэс – адукацыйны, прафесійны альбо проста спазнавальны.

urok_01А яшчэ ў музейным пакоі можна цікава і з карысцю праводзіць школьныя ўрокі, асабліва па гісторыі Беларусі, а калі яны тычацца Навагрудка і Навагрудчыны – лепшага месца, чым бібліятэка, і не знайсці. На справе гэта пацвердзіў краязнаўчы ўрок-экскурсія для навучэнцаў сацыяльнай школы (група польскай мовы), праведзены 6 верасня. Тэма ўрока – «Гісторыя Навагрудка. Знамянальныя і памятныя мясціны».

Асноўную экскурсію па музейным пакоі правяла бібліятэкар Кацярына Драчылоўская. Яна мае гістарычную адукацыю, пэўны час працавала ў Навагрудскім краязнаўчым музеі. Урок-экскурсія стаў для спн. Кацярыны своеасаблівым экзаменам на экскурсавода з веданнем польскай мовы, якую надалей яна будзе выкарыстоўваць у працы. К. Драчылоўская справілася з усім, гэта значыць, што музейны пакой Навагрудскай раённай бібліятэкі цяпер можа прымаць не толькі беларускія, але і замежныя, у прыватнасці, польскія групы.

На завяршэнне ўрока сваімі думкамі і меркаваннямі навучэнцы школы дзяліліся ў міні-галерэі «Імгненне». Якраз цяпер там ладзіцца выстаўка карцінаў мясцовага мастака Віктара Залаціліна. Прытулак мастака, яго бераг жыцця – вёска Купіск Навагрудскага раёна.

Пасля такой удалай спробы правядзення ўрока мы зрабілі выснову, што тэматычныя заняткі па-за межамі школы – гэта не проста крэатыўна і цікава, але досыць займальна і, галоўнае, па-сапраўднаму карысна. Спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва з сярэднеспецыяльнымі навучальнымі ўстановамі і школамі горада, а магчыма, і раёна.

Падобна, што нашая бібліятэка знайшла тое, што зробіць нас асаблівымі, арыгінальнымі і цікавымі для людзей. І, заўважце, мы не адышлі ад бібліятэчнай тэмы. Бібліятэка і музей – побач, яны роднасныя.

Фаіна Малюжэнец, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Навагрудскай раённай бібліятэкі

Папярэднi артыкулМузейная ініцыятыва
Наступны артыкулРазмова пра духоўнасць
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам