ГісторыяПераемнікіСустрэліся апавядальнікі

Сустрэліся апавядальнікі

-

- Рэклама -spot_img

«Кацігарошак» у «Ветразі»

Адраджэнне значных культурных і гістарычных сімвалаў, выхаванне патрыятызму, любові і павагі да сваёй Радзімы, на аснове багатага культурнага і гістарычнага багажу краіны, якім усе беларусы павінны заслужана ганарыцца, – гэта важная частка фарміравання і развіцця нацыянальнай ідэі.

Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

У развіццё гэтага вельмі дакладнага выказвання 16 студзеня Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» г. Мін­ска правёў 2-і адкрыты конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы «Каці­гарошак» для школьнікаў і моладзі. Ён праводзіўся па 4-х узроставых катэгорыях ад 1 класа школы да юнакоў і дзяўчатаў.

Вельмі складаная задача па вызначэнні пераможцаў па ўсіх катэгорыях стаяла перад кампетэнтным журы, якое складалася з навукоўцаў і партнёраў Цэнтра – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд культуры», установаў адукацыі і культуры нашай краіны.

Выканальніцкае майстэрства апавядальнікаў было скіраванае на сцэнічную падачу беларускай народнай казкі, лічылкі, хуткамоўкі, што нарадзіліся ў народзе шмат стагоддзяў таму і захаваліся дзякуючы перадачы ад пакалення да пакалення (часцей у вуснай народнай творчасці).

«Ветразь» і нязменны кіраўнік фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня» Мікалай Козенка ажывілі народную прозу праз майстэрства дзяцячага і юнацкага выканальніцтва школьнікаў, не пабаімся сказаць – праз масавасць іх удзелу, праз сапраўдную адданасць нацыянальнай ідэі бацькоў і настаўнікаў гэтых дзяцей.

Прыемна адзначыць, што кола ахвочых паспаборнічаць у конкурсе апавядальнікаў, пашыраецца. Да канкурсантаў «Кацігарошка» далучыліся наву­чэнцы іншых установаў адукацыі: сярэдніх школ № 30 і № 159, гімназіяў № 18 і № 56.

Kacihar_05 Kacihar_04 Kacihar_03 Kacihar_02 Kacihar_01Сярод пераможцаў «Кацігарошка» ўжо прызнаныя лідары – дыпламанты папярэдняга конкурсу, якія ўдасканалілі сваё майстэрства і падняліся на больш высокую прыступку: Ганна Дзядзюля, вучаніца СШ № 71, якая заняла 1 месца (казка «Пшанічны каласок» у катэгорыі Б «Казка», «Хуткамоўка»), Аляксандра Гірына з Мётчанскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раёна ў катэгорыі В («Казка», «Легенда») і катэгорыі Г («Казка – імправізацыя на зададзеную казкавую тэму»).

Трохі сдаў свае пазіцыі Іван Гузан з Мётчанскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раёна з казкай «Пра зайчыка», але застаўся ў тройцы прызёраў (3 месца).

Цудоўна выступілі і дэбютанты ў катэгорыі А «Казка», «Лічылка» з гімназіі № 18 Дарья Лосік (2 месца за казку «Як курачка пеўніка ратавала») і Андрэй Важнік (3 месца за казку «Дзедава рукавічка»), якіх падрыхтавала Святлана Яфімава, а таксама вучаніца Альбіна Яцкевіч з СШ № 159 (3 месца за казку «Ішоў мальчык», кіраўнік Святлана Балцэвіч).

Таксама прызнаныя лепшымі:

у катэгорыі А «Казка», «Лічылка» вучань Мётчанскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раёна Кірыл Кудзін (1 месца за казку «Бабы Вольчыны казкі», кіраўнік Тамара Цыганкова), выхаванка «Ветразя» Сафiя Лук’янцава (2 месца за казку «Пан і казачнік», кіраўнік Алена Дварнічэнка);

у катэгорыі Б «Казка», «Хуткамоўка» – вучань СШ № 11 Руслан Касарэўскі (2 месца за казку «Людзей слухай, а свой розум май», кіраўнік Элеанора Каплан).

У катэгорыях В «Казка», «Легенда» і Г «Казка – імправізацыя на зададзеную казкавую тэму» перамаглі:

– вучаніца Мётчанскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раёна Таццяна Абрамовіч (1 месца за казку «Ліпнічак», кіраўнік Алена Сусолкіна);

– студэнтка Беларускага дзяржаўнага шніверсітэта культуры і мастацтваў Патрыцыя Свіціна (2 месца за казку «Спевы ваўка», кіраўнік Таццяна Пладунова);

– удзельніца фальклорнага калектыву «Мілавіца» з «Ветразя» Паліна Чэпа (3 месца за казку «Шаптуха», кіраўнік Марыя Снітко).

Усе ўдзельнікі конкурсу апавядальнікаў беларускай народнай прозы «Кацігарошак» атрымалі дыпломы, пераможцы ў дадатак узнагароджаныя медалямі і памятнымі сувенірамі, а гледачы – прыемнымі ўражаннямі і добрым настроем.

На наш погляд, каб дадаць больш цікавасці да апавядальнікаў, можна было б увесці прыз глядацкіх сімпатыяў.

«Краязнаўчая газета» віншуе пераможцаў і жадае ўсім далейшага ўдасканалення майстэрства апавядальнікаў, новых ведаў і поспехаў у засваенні народных традыцыяў і чарговых дасягненняў. Хай «Кацігарошак» каціцца далей, абуджае цікавасць і збірае прыхільнікаў па ўсёй краіне.

Наталі КУПРЭВІЧ

Фота аўтара

Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага: 1. Шукаем на...

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы мінулага года...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым чытачам, што...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі, што ВКЛ...
- Рэклама -spot_imgspot_img

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага раёна 1...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання для пажылых...

Варта прачытаць

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара?...

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці...
- Рэклама -spot_imgspot_img

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам