У БФК 30 гадоў Беларускаму фонду культуры

30 гадоў Беларускаму фонду культуры

-

- Рэклама -

Вынікі любой прэс-канферэнцыі – зацікаўленасць сродкаў масавай інфармацыі падзеяй, якую прапануюць арганізатары. У дадзеным выпадку – зацікаўленасць дзейнасцю грамадскай арганізацыі «Беларускі фонд культуры». І мы разлічвалі на зацікаўленне грамадскасці праз дзяржаўныя і недзяржаўныя СМІ.

Шчыра скажам, гэтага не атрымалася. Прадстаўнікі прэсы прыйшлі, уважліва выслухалі выступоўцаў, задавалі пытанні, нават дыскутавалі. Аднак шырокага асвятлення ў прэсе дзейнасці фонду культуры за 30 гадоў яго існавання, можна сказаць, не атрымалася.

Чаму так? Ды, відаць, грамадскія ініцыятывы як альтэрнатыва творчасці чыноўнікаў яшчэ не атрымлівае перавагі, альбо нават – не атрымалася спробы зразумець сэнс тых альтэрнатываў, што прапануюцца, зноў жа, творчымі спецыялістамі, але без дзяржаўных пасадаў (тое, што завецца грамадскасцю).

Не менш шчыра скажу: я чакаў цягам тыдня пасля прэс-канферэнцыі званкоў ад зацікаўленых чытачоў газетаў, ад радыёслухачоў з пытаннямі, прапановамі. І дарма! Цікаўнасць прэсы, а за ёй і грамадскасці зашкаліла на нулі. І ўсё ж, нягледзячы на гэта, для вас, краязнаўцаў, паўтару тое, пра што мы казалі на сустрэчы з карэспандэнтамі радыё і газетаў 7 лютага.

За 30 гадоў існавання Беларускага фонду культуры яго актывам з ліку творчай інтэлігенцыі было вылучана ў якасці праграмаў і праектаў шмат прапановаў, якія праз 5 – 10 гадоў станавіліся дзяржаўнымі праграмамі і цяпер з поспехам працуюць на карысць нацыянальнай культуры. Сярод іх і такія, як доўгатэрміновая праграма «Спадчына», «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры», праграма «Вяртанне нацыянальных каштоўнасцяў, якія апынуліся за межамі краіны» і іншыя. Тут не лішне ўзгадаць і наш праект «Славутыя імёны Бацькаўшчыны» і два тамы кнігі пад такою назваю, выдадзеныя Беларускім фондам культуры (з нашай прапановы такім слоганам карыстаюцца многія журналісты). Нагадаем і пра творчыя выдавецкія праекты, прысвечаныя 200-годдзю Адама Міцкевіча, 120-годдзю Якуба Коласа, 120-годдзю Максіма Багдановіча і іншыя, што атрымалі шырокі розгалас у грамадстве і высокія ўзнагароды.

Не лішнім было б сродкам масавай інфармацыі краіны і цяпер звярнуць увагу на чарговыя ініцыятывы фонду. Сярод іх такія, як збор сродкаў на рэстаўрацыю Нацыянальнага санктуарыя ў в. Будслаў (Будслаўскі фэст намінаваны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА), праект «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці», аднаўленне сядзібы Манюшкаў ва Убелі на Чэрвеньшчыне, мемарыялізацыя Туганавіцкага парку ў Баранавіцкім раёне. А чаму б актыўней не падтрымаць ідэю фонду і Грамадскай назіральнай камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь аб наданні імя Францыска Скарыны Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі? Што тут замінала выказацца ў прэсе адносна ініцыятываў Уладзіміра Гілепа і Анатоля Бутэвіча – кіраўнікоў гэтых арганізацый? Дастаткова сказаць, што ўжо і без газетаў, радыё і тэлебачання людзі выказваюць сваё «за» і «супраць» гэтай ідэі. Так яно і павінна быць! Той, каму «положено», падлічыць… і прыме рашэнне. Але прэса не павінна маўчаць, як маўчала пасля згаданай прэс-канферэнцыі.

І ўсё ж замоўчваннем не абыдзецца. Юбілей грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры» адсвяткуе ў красавіку 2017 года, на якім падлічыць свае здабыткі і нават расчараванні – усё, што адбылося за 30 гадоў яго існавання.

 Уладзімір ГІЛЕП, старшыня Беларускага фонду культуры

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам