У БФК Беларуская літаратура зацікавіла прадстаўнікоў дыпкорпуса

Беларуская літаратура зацікавіла прадстаўнікоў дыпкорпуса

-

- Рэклама -

Кіраўнікі і прадстаўнікі дыпмісіяў замежных дзяржаваў у Беларусі не засталіся ў баку ад конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» і прачыталі творы беларускіх аўтараў. Паслы і саветнiкi прызналіся, што з задавальненнем падтрымалі праект, выказаўшы сваё паважлівае стаўленне да беларускай культуры, мовы і літаратуры.

– Родная мова закладвае аснову для мыслення і эмоцыяў чалавека. Гэта неад’емная частка кожнай асобы, што далучае нас да нашага культурнага асяроддзя. Родная мова – таксама важны інструмент для атрымання новых ведаў і для вывучэння іншых моваў. У нас у Фінляндыі таксама дзве афіцыйныя мовы: фінская і шведская. Я прыняў удзел у гэтым праекце, бо мяне цікавяць новыя мовы, і я хацеў выказаць сваю павагу да беларускай, – пракаментаваў свой удзел Янне Хейсканен, саветнік-пасланнік, кіраўнік Аддзялення Пасольства Фінляндыі ў Беларусі. Дыпламат выбраў для чытання твор Якуба Коласа «Надыход зімы».

Пасол Швецыі Крысціна Юханесан абрала адзін з самых вядомых твораў Максіма Багдановіча – «Зорка Венера».Таксама ўдзельнікаў конкурсу падтрымалі Пасол Чэшскай Рэспублікі Мілан Экерт і Пасол Кіргізскай Рэспублікі Кубанычбек Амураліеў, а Пасол Славацкай Рэспублікі Ёзэф Мігаш прызнаўся, што беларуская мова здаецца яму вельмі прыгожай і мілагучнай.

Далучыліся таксама прадстаўнікі іншых дыпмісіяў. Часовы Павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Джон Райлі прачытаў верш Ніла Гілевіча «Белыя сыплюцца долу крышталікі…». Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італьянскай Рэспублікі Стэфана Б’янкі знайшоў твор, які аб’ядноўвае беларускую і італьянскую культуры: прачытаў санет Язэпа Пушчы «Дантэ Аліг’еры». А сын супрацоўніка пасольства Украіны Дзмітрый Цвердахлебаў абраў твор Якуба Коласа «Будзь цвёрды». Услед за Паслом Славацкай Рэспублікі Ё. Мігашам ініцыятыву падтрымалі яго жонка і дачка. Дачка пасла Элізабэт Мігашова прачытала верш Янкі Купалы «Спадчына», жонка Эва Мігашова абрала «Зоркі» гэтага ж аўтара, а таксама пракаментавала свой удзел:

– Мы ўсёй сям’ёй вырашылі падтрымаць ініцыятыву. Беларуская мова – прыгожая і мілагучная, і нашая дачка з асаблівым задавальненнем вывучае яе ў беларускай школе.

Памочнік Пасла Рэспублікі Карэя ў Беларусі Ю Хо Гел абраў верш Якуба Коласа «Надыход зімы».

– Культура Беларусі вельмі адрозніваецца ад карэйскай. Яны абсалютна розныя, але кожная па-свойму цікавая, – пракаментаваў дыпламат.

Паводле інфармацыі арганізатараў

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам