У БФК I Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі

I Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі

-

- Рэклама -

ПАЛАЖЭННЕ

аб I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме Беларусі ў рамках Года малой радзімы

Агульныя палажэнні

1.1.  Арганізатарамі I Рэспубліканскага краязнаўчага форуму Беларусі (далей – Форум) з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь», грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры».

1.2.  Форум праводзіцца ў партнёрстве з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Рэдакцыйна-выдавецкай установай «Выдавецкі дом “Звязда”».

1.3.  Удзельнікі Форуму – краязнаўцы, супрацоўнікі ўстаноў культуры, адукацыі, навукі і інфармацыі, студэнты вышэйшых навучальных устаноў, навучэнцы ўстаноў агульнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, наведвальнікі ўстаноў дадатковай адукацыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і інш.

1.4. Да арганізацыі і ўдзелу ў Форуме далучаны ўпраўленнi (аддзелы) ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі абласных (раённых, гарадскіх) выканаўчых камітэтаў, упраўленні (аддзелы) адукацыі, спорту і турызму абласных (раённых, гарадскіх) выканаўчых камітэтаў, дзяржаўныя структуры (Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства і інш.) і грамадскія аб’яднанні (Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Беларускі камітэт Міжнароднай Рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), Беларускае грамадскае аб’яднанне экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя і інш.).

1.5. Форум будзе праходзіць 20 – 21 лютага 2020 г. у Мінску на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і яго філіялаў:

1.5.1. Урачыстае адкрыццё Форуму і пленарнае пасяджэнне (Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, вул. К. Маркса, 12).

1.5.2. Секцыя «Краязнаўства ў сістэме навукова-даследчай працы» (філіял «Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці», вул. К. Маркса, 38).

1.5.3. Секцыя «Краязнаўства ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ўстаноў адукацыі» (філіял «Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры», зав. Музычны, 5).

1.5.4. Секцыя «Экалагічнае краязнаўства і турыстычная дзейнасць» (філіял «Музей прыроды і экалогіі», вул. М. Багдановіча, 9а).

1.5.5. Секцыя «Асоба ў краязнаўстве: з гісторыі біяграфій беларускіх краязнаўцаў» (філіял «Музей гісторыі беларускага кіно», вул. Свярдлова, 4).

1.5.6. Студэнцкая канферэнцыя «Моладзь і краязнаўства» (філіял «Дом-музей I з’езда РСДРП», пр. Незалежнасці, 33).

1.5.7. Канферэнцыя школьнікаў «Пазашкольнае краязнаўства: вопыт рэгіёнаў» (аддзел «Гасцёўня Уладзіслава Галубка», вул. Старавіленская, 14).

1.6.   Пад час правядзення Форуму будуць падведзены вынікі конкурсу на лепшае краязнаўчае выданне за 2017 – 2019 гг.

Папярэднi артыкулЁн збіраў духоўную спадчыну
Наступны артыкулПадзякі дабрадзеям
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам