У БФК Мы ўсё ж вярнуліся!

Мы ўсё ж вярнуліся!

-

- Рэклама -

Кароткае слова на далейшы сумесны шлях

І вось мы зноў сустракаемся – пасля трох месяцаў вымушанага перапынку. Шчыра радыя гэтай сустрэчы. Некалі нашае выданне праводзіла апытанне чытачоў газеты: прапаноўвалі назваць свае варыянты сямі цудаў Беларусі. Сярод адказаў быў такі: «Выхад “Краязнаўчай газеты” без створанага краязнаўчага таварыства». Прафесар Леанід Лыч і цяпер паўтарае тыя свае словы. Спадзяемся, мара даўняга сябра нашай рэдакцыі ажыццявіцца. На канец сёлетняга лістапада сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь запланавана правесці І Краязнаўчы форум. Аб падрыхтоўцы да яго і пра тое, як узяць ахвочым удзел, мы будзем распавядаць на старонках газеты.

Верагодна, варта дадаць цяпер да цудаў і вяртанне «Краязнаўчай» да чытача, вяртанне яе ў падпісны каталог. Хаця фінансавае становішча Беларускага фонду культуры (на чыіх плячах ляжыць выданне газеты) гэтымі месяцамі не палепшала. Але гэты час даў магчымасць фонду сканцэнтравацца на праблемах эканамічных, магчымасць шукаць шляхі ўратавання адзінага ў краіне выдання аб краязнаўстве, аб традыцыях, аб захаванні і папулярызацыі спадчыны рэгіёнаў – «Краязнаўчай газеты».

Дзякуем кожнаму з нашых сяброў, хто цягам трох месяцаў званіў і пісаў нам, хто даваў парады, дапамагаў грашыма, рупіўся аб пашырэнні кола падпісчыкаў, урэшце – тым, хто працягваў дасылаць нам свае артыкулы і развагі ў надзеі, што газета будзе выходзіць і напісанае прачытаюць не толькі супрацоўнікі фонду і рэдакцыі, але й больш шырокае кола па ўсёй краіне.

Усцешна, што наш надзвычай невялікі рэдакцыйны калектыў (а нас усяго – галоўны рэдактар, намеснік галоўнага рэдактара, адказны сакратар і стыльрэдактар) за гэтыя месяцы не шукаў іншага (верагодна ж – больш «хлебнага») месца працы. То будзем разам з вамі, з кожным паасобку і з усімі разам, працягваць рабіць нашую «Краязнаўчую газету».

Вітаем новых чытачоў і радыя бачыць тых, хто з намі быў да сярэдзіны гэтага года. Удзячныя ўсім, хто далучыўся – новым падпісчыкам і чытачам газеты. Да месца тут працытаваць два лісты, што прыйшлі на электронную пошту пад час падпісной кампаніі на тры апошнія месяцы гэтага года.

 

ПАВАЖАНЫЯ СПАДАРЫ Тадэвуш СТРУЖЭЦКІ І Уладзімір ГІЛЕП! ДЗЯКУЙ ВЯЛІКІ ВАМ ЗА ІНФАРМАЦЫЮ!

БУДЗЕМ СТАРАЦЦА АФОРМІЦЬ ПАДПІСКУ НА ВЫДАННЕ! ДЛЯ НАС, АСАБЛІВА ГІСТОРЫКАЎ, ГЭТА БУДЗЕ ЦІКАВА – НЕ ТОЛЬКІ ЧЫТАЦЬ АНЛАЙН, АЛЕ І МЕЦЬ ПАПЯРОВЫ ВАРЫЯНТ!

З павагай, Алеся Корсак, загадчык кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта

 

Мне заўсёды была даспадобы «Краязнаўчая газета». Падпішуся. Ці нельга звярнуцца ў міністэрства культуры, каб абавязалі бібліятэкі падпісваць? Гэта ганьба, што бібліятэка імя Якуба Коласа ў Наваполацку не выпісвае гэтую газету. Усяго найлепшага!

Валянціна Сопікава, г. Наваполацк

 

То давайце ісці разам сцяжынамі, пуцявінамі, дарогамі й трактамі краязнаўства! Шляхі гэтыя не заўсёды лёгкія, але будзем падтрымліваць адно аднаго, дзяліцца з калегамі ды аднадумцамі досведам, знаходкамі, падказваць рэдакцыі і чытачам цікавыя ідэі, тэмы, адрасы. А мы ж са свайго боку абяцаем працягваць тыя рубрыкі, што стала прапісаліся ў «КГ» і якія ўпадабалі чытачы, даваць выказацца краязнаўцам і ўсім, хто «захварэў» на вывучэнне мінуўшчыны свайго радзіннага месца, уводзіць новыя рубрыкі, што будуць адпавядаць зменам у айчынным радзімазнаўстве. І так, спадзяемся, праз рупнасць кожнага неабыякавага дойдзем да агульнаНацыянальнага Краязнаўчага Таварыства, стварэнне якога можа стаць годным вынікам трох гадоў Года малой радзімы.

 Супрацоўнікі Беларускага фонду культуры і «Краязнаўчай газеты»

Папярэднi артыкулСядзіба на Ушаччыне
Наступны артыкулЛёсы людскія
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам