Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп’ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:
1. Шукаем на сайце раздзел інтэрнэт-падпіскі
У пераліку паслуг трэба выбраць пункт «Падпіска»,

пасля перайсці па спасылцы ў пункт «Інтэрнэт-падпіска».
Афармленне падпіскі даступнае:

2. Рэгіструемся
Для гэтага трэба выбраць пункт «Рэгістрацыя фізічных асобаў» уверсе старонкі.

З’явіцца акенца з прапановай пазначыць Ваш электронны адрас.

Напісаўшы адрас, цісніце кнопку «Адправіць ліст» — Вам на электронную пошту будзе дасланая спасылка для далейшай рэгістрацыі.
3. Уносім асабістыя звесткі і адрас для дастаўкі
Перайшоўшы па спасылцы, дасланай на мэйл, Вы пабачыце акенцы для ўнясення Вашых асабістых дадзеных.
Вам трэба будзе прыдумаць (і запомніць!) пароль, пазначыць імя, прозвішча, імя па бацьку і адрас, на які хочаце выпісаць «Краязнаўчая Газета». Запоўніўшы, цісніце «Працягнуць» — на экране з’явіцца паведамленне пра паспяховую рэгістрацыю.

4. Знаходзім «Краязнаўчая Газета» ў каталогу

Для гэтага ў верхняй частцы старонкі выбіраем рубрыку «Падпіска на выданні». Каб прасцей было знайсці «Нашу гісторыю» ў каталогу, клікайце на «Алфавітны» спосаб пошуку і выбірайце літару «К». У акенцы «На старонцы» лепей адразу выбраць «50». Знаходзіце «Краязнаўчая Газета».

Вы пабачыце падпісны індэкс часопіса 63320, назву, перыядычнасць выхаду і цану. Пасля ў полі справа ад цаны націскаеце «Замовіць».

УВАГА: каб замовіць часопіс, дастаткова націснуць адзін раз — клікнуўшы некалькі разоў, можна адправіць у кошык некалькі замоваў.
5. Замова зробленая. Засталося аплаціць.
Пераходзім у пункт «Замовы» (уверсе старонкі) і націскаем «Да аплаты».

Вы пабачыце даступныя спосабы дыстанцыйнай аплаты і зможаце скарыстацца тым, які Вам найбольш падыходзіць.

Калі ж няма магчымасці разлічыцца праз плацежную сістэму банкаўскай карткай, можна раздрукаваць квітанцыю на падпіску і аплаціць яе ў любым аддзяленні пошты.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з падпіскай, тэлефануйце: 8 (017) 283-28-26. Таксама звяртайцеся на e-mail: info@kazeta.by (з пазнакай «Падпіска») ці на Telegram https://t.me/krazetaBot