«Краязнаўчая газета» не раз пісала аб праблемах выдання і складанасцях Беларускага фонду культуры. Мы ўдзячныя прафесару Леаніду Міхайлавічу Лычу, які паказаў прыклад, пералічыўшы з сваёй пенсіі немалую суму на друк газеты. І некаторыя нашыя сябры адгукнуліся на заклік аб дапамозе. Мы раней пісалі, што неаднаразова фінансавую дапамогу аказваў прадпрымальнік Францішак Баляслававіч Жылка. Таксама падтрымалі выданне «Краязнаўчай газеты»:
Уладзімір Кузьміч Палацін, ураджэнец Клічаўскага раёна, пенсіянер;
Барыс Уладзіміравіч Старыкаў, г. Мінск, пенсіянер;
Васіль Мікалаевіч Драгавец, г. Мінск.
Усе грашовыя сродкі пайшлі на аплату паслугаў друкарні, а таксама – на аплату некаторых камунальных паслугаў.
Шчыра ўдзячныя нашым дабрадзеям. Адзінае ў краіне выданне, якое цалкам прысвечанае краязнаўству, працягвае існаваць дзякуючы такім людзям.