У БФК Прапанова БФК

Прапанова БФК

-

- Рэклама -

Каб ведаць сваю мінуўшчыну!

Грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры» (выдавецтва «Беларускі фонд культуры»; пасведчанне № 1/301 ад 22.04.2014 г.) прапануе ахвочым аформіць буклеты з памятнымі фотаздымкамі Вашай сям’і і продкаў, копіямі архіўных дакументаў і здымкамі родных мясцінаў і Вашым тлумачальным тэкстам. Такі буклет мог бы стаць своеасаблівай «Кнігай Памяці» кожнага асобнага роду. Змест свайго буклета будзеце вызначаць Вы самі. Мы толькі дапаможам у гэтым і паспрабуем выканаць Вашу задуму.

Буклет мае ўмоўную назву «Час – як вада…». Яго вокладка адзіная для ўсіх; выданне выконваецца ў фармаце А-4 на глянцавай паперы, колькасць старонак – па Вашым жаданні ў адпаведнасці з тым матэрыялам, які пажадаеце размясціць. Стандартны памер – 8 або 12 старонак (25 – 40 фотаздымкаў) акрамя вокладкі. Мінімальны тыраж – тры асобнікі. Фотаздымкі заказчыка не рэстаўруюцца і не рэтушуюцца.

Што для стварэння буклета неабходна ад Вас?

1. Вашыя прапановы па размяшчэнні канкрэтных матэрыялаў на старонках буклета, а таксама – якія фотаздымкі зрабіць фонам.

2. Фотаздымкі і подпісы ў электронным выглядзе (здымкі пажадана згрупаваць паводле Вашай задумы), якія вы жадаеце ў ім размясціць. Разрознасць фотаздымкаў – не менш за 300 dpi (пікселяў на цалю), фармат – .tiff або .jpeg (.jpg). Тэкст у фармаце .rtf.

3. Дамова з Вамі на выданне буклета.

Кошт буклета залежыць ад колькасці старонак і фотаздымкаў, колькасці асобнікаў; ён узгадняецца бакамі ў дамове на выданне. Там жа ўзгадняюцца парадак аплаты і ўсе іншыя пытанні. Існуе сістэма зніжак, калі замаўляецца большая колькасць асобнікаў. Асобна можна замовіць сканаванне і/або рэтушаванне фотаздымкаў, рэдагаванне тэксту.

Дадатковыя звесткі магчыма атрымаць па тэлефоне рэдакцыі «Краязнаўчай газеты», праз электронную пошту bfk@tut.by.

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам