У БФК Сустрэчы ў Варшаве

Сустрэчы ў Варшаве

-

- Рэклама -

Напрыканцы снежня мінулага года ў рамках рэалізацыі праекта «Беларускі фонд культуры – беларускім школам замежжа» адбыліся сустрэчы старшыні Беларускага фонду культуры Тадэвуша Стружэцкага і намесніка старшыні фонду, старшыні Таварыства «Беларусь – Польшча», беларускага пісьменніка Анатоля Бутэвіча ў Варшаўскім універсітэце і ў час каляднай вечарыны Пасольства Беларусі ў Польшчы.

На кафедры беларусістыкі ўніверсітэта пад час сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі была прэзентаваныя дзейнасць БФК, кнігі А. Бутэвіча, кніга «Арганы Беларусі». Кафедры была перададзеная падрыхтаваная фондам бібліятэчка навукова-папулярнай, вучэбна-метадычнай і мастацкай літаратуры, у тым ліку пяцітомнік Нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч.

Цікавай была сустрэча на традыцыйнай каляднай вечарыне, падрыхтаванай Пасольствам і Культурным цэнтрам Беларусі ў Польшчы, што адбывалася ў памяшканні Цэнтральнай сельскагаспадарчай бібліятэкі Польшчы на Кракаўскім прадмесці каля Каралеўскага палаца. На яе былі запрошаныя дэпутаты Сейма і сенатары Рэспублікі Польшча, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых уладаў з розных рэгіёнаў, духавенства, кіраўнікі і актывісты беларускай меншасці ў Польшчы. З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў вечарыны, а іх было звыш 200 чалавек, звярнуліся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў і намеснік Міністра замежных справаў Польшчы Марцін Пшыдач.

Прадстаўнікі БФК распавялі прысутным аб калядных традыцыях у Беларусі, зачыталі фрагменты, прысвечаныя Калядам, з паэмы «Новая зямля» Якуба Коласа, выдадзенай БФК, на беларускай і польскай мовах. Выступленне ілюстравалася фотаздымкамі на вялікім экране твораў вядомага беларускага мастака Віктара Барабанцава, прысвечаных беларускім Калядам. Беларускія народныя песні і песні каляднай тэматыкі выдатна прадставіў гурт «Вырай» з Мінска.

У час вечарыны адбыліся сустрэчы з кіраўнікамі таварыства «Польшча – Усход», фундацыі імя К. Астрожскага, з якімі абмеркаваныя накірункі магчымага супрацоўніцтва з БФК. Падобныя ж пытанні абмяркоўваліся на сустрэчы з Паслом Беларусі ў Польшчы У. Чушавым і супрацоўнікамі Пасольства.

Папярэднi артыкулПадзякі дабрадзеям
Наступны артыкул«Зносіны» з мінуўшчынай
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам