У БФК Узнагарода Беларускага фонду культуры

Узнагарода Беларускага фонду культуры

-

- Рэклама -

Іван Міхайлавіч Ушакоў – знакаміты беларускі мастак-сцэнограф, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі. Яго творчасць у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы – яскравая старонка ў развіцці беларус­кага тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва. За час сваёй творчай дзейнасці ён афор­міў звыш 40 спектакляў. Па ініцыятыве ўдавы мастака Зоі Данілаўны Музеем гісторыі тэатральнай і музычнай культуры і грамадскім аб’­яд­наннем «Беларускі фонд культуры» ў 2000 годзе была заснаваная штогадовая прэмія імя заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі І.М. Ушакова за лепшае мас­тац­кае афармленне прэм’ернага спектакля. На працягу дзевятнаццаці гадоў у Му­зеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры паспяхова праходзіць конкурс імя І.М. Уша­кова, удзел у якім бяруць маладыя мастакі-сцэнографы. Уру­чэн­не прэміі прымеркаванае да Міжнароднага дня тэатра. Дзякуючы конкурсу фон­ды музея папаўняюцца арыгінальнымі творамі мастацтва.

22 сакавіка адбылося чарговае пасяджэнне журы конкурсу імя І.М. Ушакова. Сёлета ў конкурсе прынялі ўдзел мастакі чатырох беларускіх тэатраў: Андрэй Ме­ран­коў, «Трыстан і Ізольда», рэжысёр-пастаноўшчык М. Андросаў (Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр); Кацярына Шымановіч, «Радзіва “Прудок”», рэжысёр Раман Падаляка (Нацыя­нальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы); Юрый Саламонаў, «Мудрамер», рэ­жы­сёр Аляксандр Гарцуеў (Рэспуб­ліканскі тэатр беларускай драматургіі); Аляксандр Талкач і Таццяна Кедук, «Мым­раня», рэжысёр В. Міхальчык (Слонімскі драматычны тэатр).

Журы асабліва падкрэсліла прафесіяналізм і высокі мастацкі ўзровень пра­цаў удзельнікаў.

Prudok_0126 сакавіка адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў ХІХ конкур­су імя І.М. Ушакова за лепшае мастацкае афармленне спектакля. Пераможцам ста­ла К. Шымановіч (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, спек­такль «Радзіва “Прудок”» паводле Андрэя Горвата, рэжысёр Р. Падаляка).

Prudok_02Ганаровымі граматамі Беларускага фонду культуры ўзнагароджаны мастак Ю. Саламонаў за афармленне спектакля «Мудрамер» М. Матукоўскага (Рэспуб­ліканскі тэатр беларускай драматургіі, рэжысёр А. Гарцуеў) і мастакі Сло­німскага драматычнага тэатра А. Талкач і Т. Кедук за сцэнаграфію да спектакля «Мымраня» В. Афоніна, рэжысёр В. Міхальчык.

Права выставіць свае працы ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай куль­ту­ры атрымаў мастак А. Меранкоў з сцэнаграфіяй да фолк-рок-мюзікла «Трыс­тан і Ізольда» Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра.

Вікторыя МІХНЮК, навуковы супрацоўнік Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам