У БФК Урачыстасць з нагоды 30-годдзя Беларускага фонду культуры

Урачыстасць з нагоды 30-годдзя Беларускага фонду культуры

-

- Рэклама -

Чарговае мерапрыемства, прымеркаванае да 30-годдзя грамадскага аб’­яд­нання «Беларускі фонд культуры» прайшло 27 красавіка ў сталічным До­ме дружбы. І месца сталася сімвалічным – сабраліся даўнія сябры арганізацыі, рупліўцы, якія супрацоўнічаюць з фондам цягам дзесяцігоддзяў, а нехта ўсе трыццаць гадоў.

Адкрыў свята старшыня БФК Уладзімір Гілеп, які зазначыў, што хацеў бы, каб сустрэча была нефармальнаю, без падрабязных «справаздачаў» ды «задачаў». А потым згадаў усіх тых, хто працаваў у фондзе і, на жаль, ужо пакінуў гэты свет. Кораценька ж аб дзейнасці, удачах ды праблемах фонду распавялі намеснікі старшыні Тадэвуш Стружэцкі і Анатоль Бутэвіч. Пра ролю і значэнне грамадскага аб’яднання казалі госці імпрэзы, і сярод іх намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Ірына Дрыга. Яна ўручыла шэрагу актывістаў фонду ганаровыя знакі і граматы міністэрства. Начальнік Галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь Ларыса Бельская ад імя міністра, старшыні Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА Уладзіміра Макея павіншавала БФК і ўручыла Дыплом ЮНЕСКА.

30BFK_09 30BFK_08 30BFK_07 30BFK_06 30BFK_05 30BFK_04 30BFK_03 30BFK_02 30BFK_01

Апладысментамі сустрэлі прысутныя выступленні былога віцэ-прэм’ера Беларусі, Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Дражына, старшыні Беларускага саюза прадпрымальнікаў Аляксандра Калініна, прафесараў Адама Мальдзіса і Леаніда Лыча, старшыні Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Яўгена Сахуты, ксяндза-пробашча мінскага касцёла Св. Сымона і Св. Алены Уладзіслава Завальнюка і іншых. Завіталі на сустрэчу і былыя супрацоўнікі фонду – пісьменнік Генрых Далідовіч, журналіст і галоўны рэдактар газеты «Культура» Сяргей Трэфілаў, а таксама ўдава першага старшыні БФК Людміла Прохараўна Чыгрынава.

30BFK_1030BFK_12

Юбілей – час не толькі падводзіць прамежкавыя вынікі, але і час удзячнасці – сябрам і шчыравальнікам на ніве айчыннай культуры. Паўсотня лю­дзей розных спецыяльнасцяў атрымалі з рук старшыні БФК Граматы Беларускага фонду культуры, дзе пазначаныя словы Янкі Купалы: «Дзякуй скажа родны край». Да юбілею ў грамадскага аб’яднання з’явілася і яшчэ адна афіцыйная ўзнагарода – нагрудны Ганаровы знак «Рупліўцу. Стваральніку». Першыя некалькі дзясяткаў годных рупліўцаў атрымалі яго пад час мерапрыемства ў Доме дружбы.

 Уладзімір ПУЧЫНСКІ

Фотарэпартаж Наталі КУПРЭВІЧ

Папярэднi артыкулВодгук на публікацыю
Наступны артыкулБеларусы ў свеце

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам