Гісторыя Агратурызм 500-годдзе Беларускай Кнігі

500-годдзе Беларускай Кнігі

-

- Рэклама -

Бог – Біблія – Бацькаўшчына!

 Францыск Скарына

S.D.G et H.B.M.V.

Жыццё-вера-памяць-святасць!

Ніякай працы і скарбаў ніякіх не шкадуйце

для паспалітай карысці для Айчыны сваёй.

Любіце і шануйце,

як святыню, роднае слова,

з якім вас літасцівы Бог

на свет пусціў.

Ф. Скарына

Францыск Скарына – сын Беларускай зямлі

 Яго вялікая духоўная і навуковая дзейнасць належаць не толькі многім народам Еўропы, але і ўсяму свету. Яна набірае ўжо планетарныя кшталты міжнароднага значэння з далёкіх стагоддзяў і будзе існаваць вечна.

Нягледзячы на тое, што прайшло пяць стагодзяў з таго часу, як жыў і тварыў Францыск Скарына, удзячная памяць народаў з усё большаю сілаю кранае і абуджае сэрцы новых пакаленняў не толькі ў Беларусі, але і ў свеце. Праца Францыска высока ацэненая і прызнаная ЮНЕСКА, 1990-й год быў абвешчаны годам Скарыны.

Сапраўды, Францыск Скарына – асоба сусветнага маштабу як навукоўца, асветнік, гуманіст, першадрукар.Чытаць далей…

Свет навукі і культуры дастойна ацаніў яго заслугі перад чалавецтвам: выдадзена і выдаецца многа кніг, навуковых працаў, прысвечаных Скарыну. Ёсць медаль яго імя, граматы і дзяржаўныя ўзнагароды, помнікі, мемарыяльныя дошкі. Імем Францыска названыя вуліцы, бібліятэкі, навучальныя ўстановы, рэгулярна праводзяцца канферэнцыі і чытанні аб вялікім укладзе Скарыны ў гісторыю Беларусі і сусветную культуру.

У Падуанскім універсітэце (Італія) ёсць «Зала Сарака». У ёй партрэты яго сусветнавядомых выпускнікоў – Галілео Галілей, Мікалай Капернік і інш. Над партрэтам Францыска Скарыны напісана на лаціне: «Францыск Скарына з Полацка. Беларус.1512».

Здаецца, што Францыск Скарына ўжо дастойна адзначаны нашым народам і ўдзячнымі народамі.

Але для такой славутай асобы, як Францыск, недастаткова адной свецкай памяці, нягледзячы на тое, яна ўжо перасягнула межы часу, 500 гадоў жыве ў памяці пакаленняў.

Мінула атэістычная навала пераследу веры і ганьбавання ўсіх хрысціянскіх каштоўнасцяў – духоўных і мастацкіх. Ваяўнічае цемрашальства знішчала не толькі духоўнае, але і ўсё нацыянальнае, знішчала простых і славутых Сыноў Беларусі.

Францыск не толькі доктар, гуманіст, першадрукар. Ён – волат Слова Божага! Але яго заслугі перад Богам і веруючым народам яшчэ недастаткова ацэнены. Ён пакінуў нашчадкам «Псалтыр», 23 кнігі Бібліі, у якіх павучае і разважае. Францыск не проста перакладаў, друкаваў. Ён жыў духам Бібліі. Любіў Бога і бліжняга – свой просты люд.

Настаў час убачыць і па-сапраўднаму ацаніць не толькі інтэлектуальныя здольнасці Францыска, працу і цярпенні, але і зазірнуць у яго духоўны свет веры, хрысціянскага жыцця і дзеяў, якія ён поўнасцю прысвяціў на хвалу Божую і дабро паспалітаму люду Бацькаўшчыны. Каб ушанаваць яго і духоўна, усім Усяленскім Касцёлам і Праваслаўнай Царквою ва ўсіх святынях Беларусі і свету.

Цяпер ёсць магчымасць вяртаць на Айчыну славутых, але не прызнаваных Сыноў Беларусі. Вяртаць не толькі іх парэшткі-рэліквіі, напрацаваныя інтэлектуальныя вынаходніцтвы, культурныя мастацкія і літаратурныя шэдэўры, матэрыяльныя і духоўныя. Усё гэта арганізацыйна лёгка зрабіць. Трэба вяртаць і іхні дух у актыўнае культурнае, інтэлектуальнае і хрысціянскае жыццё нашага пакалення, у нашу рэчаіснасць, каб мы ставілі іх за ўзор для сябе і ўсяго народа. У гэтым выпадку нам могуць вельмі дапамагчы Каталіцкі Касцёл і Праваслаўная Царква.

Францыск не толькі доктар, гуманіст, паэт, вучоны, першадрукар, і ўсё гэта дзякуючы яго вялікай хрысціянскай душы і велічы выхаванаму духу.

Лічу, што такі пералік вонкавых заслуг не поўнасцю раскрывае веліч яго высокароднага ўнутраннага свету і нязломнага духу веры, як волата Слова Божага, і не поўнасцю ацэньваюцца яго заслугі перад Богам і веруючым народам. Яго вобразнае параўнанне мудрасці ў прытчах з ядром у арэху, з золатам у зямлі, з сілай каштоўнага каменя. Гэта сведчыць, што ён – паэт-філосаф, які не можа не здзіўляць арыгінальнасцю і трапнасцю сваіх доказаў.

Па Скарыне: – Заўважыць дух чалавека, як ядро ў арэху.

Ні адзін друкар не рабіў і не робіць пераклад кніжак у сваёй друкарні, не піша прадмоваў і анатацыяў-разважанняў для чужых кніг, тым больш да Бібліі. Ні адзін друкар не дае свае каментары, павучэнні і праніклівыя, з жывой верай заахвоты да простага люду, не абмінаючы вучоных і заможных, як гэта робіць Францыск. Кожны друкар толькі друкуе ўсё, што яму прыносяць і за гэта атрымлівае ганарар. Тут, у адносінах да Францыска, штосьці большае, чым друкар! Францыск стаіць намнога вышэй усіх друкароў і выдаўцоў.

Францыск не даў сябе зацерці, усыпіць у дастатку ў багатай Еўропе. Яго дух любові да Бога і ўдзячнай памяці да свайго народа перамог. Ён не стаў на дарогу ўзбагачэння, а мог! Мог друкаваць свецкую даходную, сумніўнага зместу літаратуру, якая напэўна б яго ўзбагаціла, азалаціла, як гэта бачым сёння па многіх выдавецтвах, якія гатовы друкаваць усё.

Для свайго вялікага пачыну – выдавецкай дзейнасці – Францыск Скарына выбраў менавіта Біблію, найбольш папулярную ў хрысціянскім свеце кнігу, у якой людзі імкнуліся знайсці адказы на самыя розныя жыццёвыя пытанні.

Францыск не толькі асабіста друкаваў кнігі Святога Пісання. Любіў Бога і бліжняга – свой просты-паспаліты люд.

Трэба ўбачыць і ацаніць не толькі інтэлектуальныя здольнасці Францыска, працу і цярпенні, але смела зазірнуць у яго духоўны мір веры, хрысціянскага жыцця і дзеяў, якія поўнасцю прысвяціў на хвалу Божую і дабра паспалітага люду Бацькаўшчыны. Ён вялікі Радзімалюб!

Трэба ўшанаваць яго і духоўна, усім нам, сваёй верай з усёй Усяленскай Царквою ва ўсіх святынях не толькі Беларусі, але і ўсяго свету, яго хрысціянскую высокароднасць.

Францыск быў вельмі таленавіты і шматгранны. Ён увабраў у сябе многія навукі і ў кожным з іх напрамкаў мог сябе бліскуча праявіць, рэалізаваць і ўзбагаціцца, як і ў той жа медыцыне, але ён абраў толькі Біблію, шлях даволі круты, цярністы.

Хто прывіў яму такую любоў да Бібліі, або Што?

Францыск знаходзіўся ў тагачасных высокіх і элітных навуковых і духоўных колах. Быў глыбока веруючым з аналітычна-лагічным мысленнем навукоўца, гэта назіраецца ва ўсім яго жыцці і працы. З усіх філасофскіх навук ён пераканаўся, што Біблія з’яўляецца Кнігаю Кніг. Да Бога прывялі яго не толькі бацькі і духоўныя настаўнікі, ён сам прыйшоў дзякуючы навукам і свайму інтэлектуальнаму развіццю.

Што было асноваю гэтага выбару? Менавіта Бібліі!

Уладзіслаў ЗАВАЛЬНЮК, ксёндз-магістр

(Далей чытайце ў №№ 1 — 3 “Краязнаўчай газеты”)

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам