Гісторыя Агратурызм 135-годдзе Янкі Купалы

135-годдзе Янкі Купалы

-

- Рэклама -

Як мастакі асэнсоўвалі спадчыну Купалы

 У рамках святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання і 135-годдзя Янкі Купалы ў зале міжнароднага выставачнага праекта «Францыск Скарына і яго эпоха» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з 1 па 15 лістапада была разгорнутая экспазіцыя кніжнай графікі беларускіх мастакоў «Натхнёныя словам Купалы».Чытаць далей…

natchn-JaK_01 natchn-JaK_02У экспазіцыю ўвайшлі асобныя ўзоры кніжнай графікі з багатай спадчыны фондавых збораў бібліятэкі і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (дзе захоўваецца больш за 2 тысячы твораў мастакоў).

Сярод 60-і экспанатаў – партрэты Янкі Купалы і ілюстрацыі да яго паэмаў «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва», «Яна і я», «Безназоўнае», «Над ракой Арэсай», «Зімою», «Адвечная песня» і інш., выкананыя Арленам Кашкурэвічам, Васілём Шаранговічам, Георгіем Паплаўскім, Барысам Заборавым, Міхасём Басалыгам.

Выстаўка дапоўненая кнігамі, якія належалі Янку Купалу, з яго ўладальніцкімі запісамі. Вядома, што на трэці дзень вайны тысячы тамоў кніг бібліятэкі Янкі Купалы загінулі ў агні разам з яго домам і архівам.

На адкрыцці выступілі намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша, загадчык кафедры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Юры Хілько. Вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Воранава пазнаёміла з экспанатамі і правяла экскурсію для ўдзельнікаў мерапрыемства.

Выступоўцы адзначылі, што творы класіка ва ўсе часы з’яўляюцца крыніцай натхнення творцам усіх галінаў мастацтва. Мастакі адкрываюць творчасць Песняра ў філасофскай глыбіні і ў рэалістычным адлюстраванні беларускага жыцця. Творчае асэнсаванне паэтычных вобразаў і іх мастацкае ўвасабленне спрыяе пашырэнню ўвагі чытача да літаратурнай спадчыны класіка беларускай літаратуры.

 Наталі КУПРЭВІЧ

Фота аўтара

Папярэднi артыкул135-годдзе Якуба Коласа
Наступны артыкулУдзячнасць нашым маці
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам