Гісторыя Агратурызм 220-годдзе Адама Міцкевіча

220-годдзе Адама Міцкевіча

-

- Рэклама -

Эстафету святкавання 220-годдзя Адама Міцкевіча ад сталічнага Дома дружбы падхапіў 29 верасня філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ў в. Завоссе Баранавіцкага раёна, на радзіме паэта. Каля трох тысячаў чалавек прыняло ўдзел у святкаванні, у тым ліку – прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, Міністэрства культуры, Брэсцкага аблвыканкама і мясцовых уладаў, грамадскасці, удзельнікі мастацкіх калектываў з Баранавічаў, Ляхавічаў, Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, школьнікі і моладзь. Разам з пісьменнікамі госці свята і ўсе ахвочыя далучыліся да распачатага 22 верасня Беларускім фондам культуры марафона «Чытаем Міцкевіча разам».

Святкаванні ў Навагрудку адкрыла навукова-практычная канферэнцыя «Адам Міцкевіч – талент, непадуладны часу». Месцам правядзення сустрэчы дзея­чаў культуры, навукоўцаў, супрацоўнікаў музеяў, краязнаўцаў, бібліёграфаў, ама­та­раў гісторыі і творчасці паэта стала актавая зала філіяла БДЭУ «Нава­груд­скі гандлёва-эканамічны каледж». У вестыбюлі была разгорнутая літаратурная вы­стаў­ка «“Дзяды” Адама Міцкевіча: гісторыя душы», якую прывёз Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Праграма канферэнцыі прадугледжвала два дзясяткі дакладаў шырокай тэматыкі: ад філасофскіх абагульненняў рамантычна-этнаграфічных плыняў у беларускім культурным працэсе да расповедаў далёкіх сваякоў А. Міцкевіча пра лёсы сядзібаў (і іх насельнікаў), апісаных класікам у паэме «Пан Тадэвуш», паве­дам­ленняў пра тагачаснае асяроддзе паэта, новыя біяграфічныя звесткі, распра­цоўку літаратурна-краязнаўчых маршрутаў, папулярызацыю творчасці.

Папярэднi артыкулДля аматараў музычнага мастацтва
Наступны артыкулЗ пошты «КГ»
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам