Гісторыя Агратурызм 30 гадоў Беларускаму фонду культуры

30 гадоў Беларускаму фонду культуры

-

- Рэклама -

Сем зборнікаў «Вяртанне» выдадзеныя. А восьмы?

 Грамадская камісія па выяўленні, вяртанні і сумесным выкарыстанні скарбаў беларускай культуры, якія па розных прычынах апынуліся за межамі нашай краіны, узнікла ўслед за Беларускім фондам культуры і ў яго складзе. Памятаецца, на адным з яго пасяджэнняў я выступіў з прамовай, што такі напрамак дзейнасці не толькі фонду, але і ўсёй нашай краіне, змучанай войнамі, вельмі патрэбны. А пісьменнік Іван Чыгрынаў, тады кіраўнік гэтай маладой грамадскай арганізацыі, адказаў мне лаканічна: «Ну дык самі і стварайце такое “Вяртанне”, падбірайце яго сяброў. У чым жа затрымка?!»

Першыя, ці не найбольш актыўныя сябры камісіі, а гэта, як тады казалі, яе асноўная жаночая «тройца», – Надзея Высоцкая, Таццяна Рошчына і Мая Яніцкая, далі мне згоду там жа, у перапынку пасяджэння. Яны ж мне параілі абавязкова адшукаць і ўгаварыць, каб сталі супольнікамі, Мікалая Нікалаева з Пецярбурга, Аляксея Каўку і Юрыя Лабынцава з Масквы, Генадзя Каханоўскага з Маладзечна, Аляксея Пяткевіча з Гродна і абавязкова яшчэ кагосьці з Вільні, Кіева, Львова, Варшавы і Берліна. Я адказаў, што ўсіх патрэбных кандыдатаў я ведаю асабіста, а назаўтра паляцяць ім лісты-прапановы.Чытаць далей…

Першае пасяджэнне камісіі «Вяртанне» адбылося, калі мне не здраджвае памяць, у самым канцы 1991 года, у памяшканні толькі што адкрытага на Рэвалюцыйнай вуліцы Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Францыска Скарыны, дырэктарам якога я стаў. Там жа вясной наступнага года прайшло і адно з пасяджэнняў І з’езда беларусаў свету, што дазволіла нам не толькі даўкамплектаваць камісію, але і распачаць стварэнне даволі багатага потым музея «Беларусы ў свеце» (экспанаты яго цяпер захоўваюцца, ляжаць недаступнымі для гледачоў у адным са сховішчаў Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі).

Аднак вернемся да зместу сямі зборнікаў «Вяртання», якія пабачылі ўжо свет. Першы, які з’явіўся ў 1992 годзе (значыць, 25 гадоў таму – таксама юбілей), меў яшчэ ў многім пробны характар. Таму я спынюся на структуры «Вяртання – 2». Гэты «зборнік артыкулаў і дакументаў» выйшаў на два гады пазней коштам спонсара – Эксперыментальнага комплекснага прадпрыемства «Светач». Складальнікамі кніжкі ў 270 старонак выступілі А. Тоўсцік і М. Яніцкая. Апошняя напісала і прадмовы да галоўных артыкулаў. Я ж быў, як і ў наступных зборніках, галоўным рэдактарам.

Прыгадаю, што пачынаецца «Вяртанне – 2» агульнай прадмовай народнага пісьменніка Беларусі, тагачаснага старшыні праўлення фонду культуры І. Чыгрынава. Ён так вызначыў значэнне новага выдання: «Знаёмства з матэрыяламі як першага, так і другога зборнікаў “Вяртанне” дае кожнаму з нас высокае пачуццё годнасці за геній нацыі, яе лепшых прадстаўнікоў, якія нават у жорсткіх гістарычных умовах займелі такія вялікія, сусветнага ўзроўню, культурныя набыткі».

У «Вяртанні – 2» – пяць, потым ужо традыцыйных, раздзелаў: «Лёсы музейных экспанатаў», «Знойдзена ў архівах», «Пошукі кніг, рукапісаў, перыёдыкі», «З друкаваных крыніц», «Перапіска і каментарыі да яе». Побач з айчыннымі аўтарамі выступілі і зарубежныя: Мікалай Нікалаеў, Юры Лабынцаў, Рамуальдас Самавічус і іншыя. Прыстойны тыраж выдання (тысяча экзэмпляраў) хутка быў вычарпаны і добра ўспрыняты чытачамі.

Асаблівы поспех меў пяты выпуск выдання, дзе пад эгідай ЮНЕСКА выступіла многа зарубежных аўтараў, найперш нямецкіх. Яно было высока ацэненае ЮНЕСКА, узнагароджанае ім 25 тысячамі долараў, якія ў Скарынаўскім цэнтры былі выкарыстаныя для набыцця наборна-друкавальнай тэхнікі. З гэтага часу, 1999 года, шэсць выканаўцаў распачалі на камп’ютарах фармаваць рэсурс – базу звестак для партала «Беларусь гуманітарная», першую частку якога павінен быў скласці раздзел будучага сайта «Рэстытуцыя». На жаль, гэтая ідэя ажыццёўленая толькі часткова і ў недаступным шырокім карыстальнікам варыянце.

Некалькі словаў трэба сказаць пра тэматычныя пяты, «Зайгралі спадчынныя куранты» (1998), і сёмы (2002) выпускі «Вяртання». Першы з іх напісаны адным аўтарам – вядомым спеваком Віктарам Скорабагавым, які ў розных краінах свету адшукваў не толькі старадаўнія ноты, але і музычныя інструменты, на якіх яны выконваліся. У выпуску «Нясвіжскія зборы Радзівілаў» асноўныя артыкулы напісаны кампетэнтным сябрам нашай камісіі Н. Высоцкай.

(…)

А пасля запозненага выдання зборніка «Вяртання – 8» на чарзе можа стаць наступнае «Вяртанне – 9», куды бачацца ўключанымі артыкулы (свае, а таксама беларускіх і зарубежных калег) пра каштоўнасці, якія могуць быць вернутыя ў Беларусь суседнімі краінамі без асаблівых спрэчак – як вывезеныя часова, для ўратавання ад ворага ў час Першай і Другой сусветных войнаў, а таксама паўстанняў. Тым больш, калі вядомы іх каталогі і месцы цяперашніх захаванняў.

Работы ўперадзе багата. І я асабліва спадзяюся тут на дапамогу з боку навукоўцаў і студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ, супрацоўнікаў нацыянальных музеяў.

 Адам МАЛЬДЗІС, ганаровы старшыня ГА «Міжнародная асацыяцыя беларусістаў»

(Цалкам артыкул чытайце ў №№ 12 — 13 “Краязнаўчай газеты”)

Папярэднi артыкулГісторыя аднаго дома
Наступны артыкулМастачка родам з Мазыра
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам