Гісторыя Агратурызм 30 гадоў часопісу

30 гадоў часопісу

-

- Рэклама -

Флагманскі карабель Беларушчыны

 Сёлетні студзень юбілейны для часопіса «Роднае слова». Выданне знакавае для Беларусі. Ад заснавання ў канцы 1987 г. яно прызначалася ў дапамогу на­стаў­нікам беларускай мовы і літаратуры, але перасягнула блізкую мэту і стала дарадцам навукоўцаў і культуралагічнай энцыклапедыяй для шырокага кола чытачоў.

RSl_03Стваральнік «Роднага слова» Міхась Шавыркін (1947 – 2016) кіраваў выдан­нем каля дваццаці гадоў, збіраючы вакол сябе сапраўдны клуб рупліўцаў, ад­да­ных аматараў роднага пісьменства, кіруючыся прынцыпамі беларуса­цэнт­рыч­насці, прыродацэнтрызму, прыярытэту духоўнага над матэрыяльным. На пачатку 1990-х гг. многае ў айчынным прыгожым пісьменстве, матэрыяльнай культурнай спадчыне было адкрыццём, і «Роднае слова» адкрывала, вынаходзіла Беларусь для мноства зацікаўленых прыхільнікаў. Творчай энергіі першага кіраўніка хапіла, каб выданне праз дзесяцігоддзі годна выходзіла з крызісаў і, не змяняючы пат­рыя­тычнай сутнасці, дасканаліла змест і форму, адказваючы на выклікі часу, застаючыся верным Беларускаму Слову, нарошчваючы разам з гадавымі коламі прафесіяналізм, дасведчанасць, майстэрства.Чытаць далей…

На старонках часопіса настаўнікі знаходзяць метадычныя матэрыялы, рас­пра­цоўкі ўрокаў. Бібліятэкары і культурныя арганізатары карыстаюцца сцэнарамі мерапрыемстваў і літаратурных віктарынаў, апублікаваных у выданні. Да яго звяртаюцца старшакласнікі і студэнты пры напісанні навуковых і творчых працаў. Часопіс – стартавая пляцоўка для ўзлёту ў вялікую навуку: у ім публікуюцца апра­бацыйныя матэрыялы кандыдацкіх і доктарскіх дысертацыйных дасле­да­ванняў (па чатырох ВАКаўскіх спецыяльнасцях: філалагічных навуках, мас­тацт­ва­знаўстве, культуралогіі, педагогіцы). Слынныя навукоўцы дзеляцца архіўнымі знаходкамі, інтэлектуальнымі здабыткамі, моўным досведам, тэорыямі ў парадку абмеркавання і практычнымі парадамі. На прыкладзе «Роднага слова» можна пра­сачыць, як эвалюцыянавала мова беларускай гуманітарнай навукі ад наву­ко­ва-папулярнай да больш кандэнсавана-тэрміналагізаванай. Усяго часопіс змясціў больш за дзесяць тысячаў тэкстаў.

Аўтарамі выдання сталі замежныя навукоўцы з Украіны, Казахстана, Балгарыі, Японіі, амаль штонумар друкуюцца маладыя даследчыкі з Кітая.

Выходзячы за межы друкаваных старонак, рэдакцыя працуе з адоранай беларускай моладдзю. Рэгулярна абвяшчаюцца і праводзяцца конкурсы даследчых працаў вучняў. Апошні конкурс, прысвечаны даследаванню сямейных радаводаў, быў адкрытым і не меў абмежавання для ўзросту ўдзельнікаў.

RSl_01 RSl_02«Роднае слова» мае выдавецкую ліцэнзію. У невялікай пакуль што бібліятэчцы часопіса-выдавецтва вылучаецца серыя «Я – сын Ваш: Летапіс беларускай шляхты» Анатоля Статкевіча-Чабаганава, прысвечаная гісторыі беларускіх родаў ад найстаражытнейшых часоў да нашых дзён. Кнігі змяшчаюць радаводныя роспісы, а таксама цікавыя факты і займальныя сюжэты з жыцця прадстаўнікоў шляхты, копіі гістарычных дакументаў і фотаздымкаў.

Не сакрэт, што апошнія гады не самыя простыя ў эканамічным плане для многіх друкаваных выданняў краіны. Ужо некалькі гадоў знакавы для беларускай навукі і настаўніцтва часопіс выдаецца выключна за ўласныя сродкі ад падпіскі без дзяржаўных датацыяў.

Трыццаць гадоў – змена пакалення. У лічбавы век слова пакідае папяровыя носьбіты і крышталізуецца на экранах гаджэтаў. І «Роднае слова» асвойвае сацыяльныя сеткі. Часопіс займеў паралельна з традыцыйнай папяровай версіяй магчымасць больш таннай лічбавай электроннай падпіскі на выданне праз сістэму АРІП (адзіная разліковая інфармацыйная прастора) адразу з сайта часопіса (http://rod-slova.by).

Мерапрыемства з нагоды трыццацігоддзя «Роднага слова» адбылося 2 лю­тага ў зале Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Шмат добрых словаў выданню і яго сённяшняй кіраўніцы Зоі Падліпскай прысвяцілі госці: вя­до­мыя дзеячы беларускай навукі, акадэмікі НАН Беларусі, дактары і кандыдаты на­вук, пісьменнікі, прадстаўнікі міністэрстваў і ўпраўленняў адукацыі, настаўнікі. «Зор­кай Беларушчыны» і яе флагманскім караблём назваў выданне Алесь Бель­скі, адзін з першых аўтараў і сталы сябар рэдакцыі.

 Крысціна ПУЧЫНСКАЯ

Папярэднi артыкулЧасопіс “Штэрн”
Наступны артыкулУ нашых суседзяў
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам