Гісторыя Агратурызм Новая рубрыка: Будзем памятаць мы…

Новая рубрыка: Будзем памятаць мы…

-

- Рэклама -

«Краязнаўчая газета» амаль у кожным нумары імкнецца распавядаць пра цікавых людзей, якія сваёй працай зрабілі ўнёсак у нацыянальную культуру. І вось лагічна наспела неабходнасць завесці адмысловую рубрыку. Рубрыку, прысвечаную не толькі заслужаным деячам ды акадэмікам, але і шэраговым рупліўцам, якія цягам жыцця збіралі і папулярызавалі нацыянальныя набыткі. Людзі гэтыя сышлі, але памяць пра іх засталася. На памяць прыйшлі словы, якія часта паўтарае паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч, стваральнік краязнаўчых музеяў Сяргей Панізьнік: «Будзем памятаць мы – будуць помніць і нас». Прапануем чытачам нашай газеты: давайце зафіксуем імёны асобаў, якія сышлі ад нас, чые імёны, можа, засталіся толькі ў памяці нашчадкаў і былых супрацоўнікаў. Няхай гэта будзе не абавязкова «генерал культуры», можа, дашлеце пра чалавека толькі некалькі радкоў ды фота, але гэтым пакінеце згадку наступным пакаленням, а таксама даследчыкам нашай спадчыны.

Сёння прапануем першую публікацыю рубрыкі.Чытаць далей…

Бібліёграф на скрыжаванні шляхоў

 Bibila_01Днямі споўнілася 120 гадоў з дня нараджэння Юліі Іосіфаўны Бібілы (10 студзеня 1897 г. – 9 снежня 1974 г.). З 1922 г. яна працавала загадчыкам беларускага аддзела Дзяржаўнай бібліятэкі БССР (цяпер гэта Нацыянальная бібліятэка Беларусі).

Пасля сканчэння ў 1925 г. Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ю. Бібіла займалася складаннем краязнаўчай бібліяграфічнай картатэкі. З наробкаў Юліі Іосіфаўны – бібліяграфія твораў Цішкі Гартнага, надрукаваныя старонкі біяграфіі Цёткі… З 1937 па 1959 гг. працавала галоўным бібліёграфам Саратаўскага ўніверсітэта. Вярнуўшыся з выгнання, зноў працягвала працу ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР.

Юлія Іосіфаўна была чуллівай асобай, імкнулася ўзгадваць радасныя падзеі жыцця. У 1968 г. я быў запрошаны ў яе невялічкую, але ўтульную кватэрку, аздобленую ёю ж створанымі карцінамі. Захавалася фота, з якім я і ўзгадваю 120-гадовы юбілей Ю.І. Бібілы.

 Сяргей ПАНІЗЬНІК

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам