Гісторыя Агратурызм Гуляй, Масленіца, па-касцюковіцку!

Гуляй, Масленіца, па-касцюковіцку!

-

- Рэклама -

Весела і масава ў Касцюковічах зіму праводзілі, Масленіцу віталі, вясну прыклікалі. Галоўнымі героямі тэатралізаванай канцэртнай праграмы выступілі сама гаспадыня Масленіца, жартаўнік ды баламут Карусельны Дзед, Блін-маслены, а таксама Пост-перашкоднік, які несвоечасова з’явіўся на масленічнае гулянне, ды Скамарохі-зазывалы, якія ледзь лапцямі не пазабівалі тых, хто на свята ішоў, а Масленіцу з сабой не вёў. Масленіца ж з кожным выхадам на сцэну ўсё шырэй і шырэй станавілася, бо за масленічны тыдзень і сама блінамі добра начаставалася, і людзей добрых пакарміць не забылася.

У лепшых народных традыцыях весяліўся ў гэты дзень касцюковіцкі народ. Пакаштаваўшы бліноў ды аладак са шкваркамі, самыя актыўныя пусціліся ў скокі разам з народным фальклорным ансамлем «Сяброўкі». Неўзабаве атрымаўся вялікі святочны карагод. Старыя і малыя з задавальненнем узялі ўдзел у масленічным флэш-мобе, у аснове якога былі элементы побытавага танца, уласцівага нашай мясцовасці. Калектывы мастацкай самадзейнасці раённага Цэнтра культуры і пяці сельскіх установаў культуры прадэманстравалі чатыры тэматычныя эпізоды: «Гуканне вясны», «Маладзецкія забавы», «Да цешчы на бліны», «Карагод вясновых танцаў».

Мясцовыя жыхаркі засталіся задаволеныя: «Як хораша! І насьмяяліся, і наскакаліся, а бліноў жа наеліся на год наперад!» То і на здароўе! Масленіца – яна на тое і Масленіца!

 Наталля ДРОБЫШАВА, намеснік дырэктара цэнтралізаванай клубнай сістэмы Касцюковіцкага раёна

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам