-

- Рэклама -

Вясна прыходзіць на Чэрвеньскі

 Так склалася ў беларусаў, што, каб вясна надышла хутчэй, трэба яе паклікаць. З песнямі, танцамі, карагодамі і абавязкова з печанымі з цеста птушачкамі, якія нібыта нагадваюць вясне пра адзін з яе важных абавязкаў – птушак сустракаць. Досыць ім у чужых краях быць, калі і на радзіме ўжо зіма заканчваецца. Бо без птушак якая ж вясна? Так, сезоннае пацяпленне.

Пра ўсю Беларусь казаць складана, але ў Мінску вясну першымі клічуць на Чэрвеньскім рынку. І падобна, што яна гэтыя заклікі насамрэч чуе! Да прыкладу, як мне расказалі, аднойчы быў выпадак, што ў дзень гукання ішоў снег, але як толькі свята пачалося ды загучалі вяснянкі, то хмары разышліся, акурат над рынкам у шэрым небе з’явіўся прасвет, вызірнула сонца і свяціла ўвесь час, пакуль доўжылася свята, хаця вакол рынку працягваў ісці снег. Пасля такога мімаволі падумаеш, што нашыя продкі-беларусы сапраўды ведалі нешта асаблівае пра закліканне вясны на радзіму. Тым болей што гэты звычай і да нашых часоў не перарваўся ды яшчэ і набывае новае жыццё.Чытаць далей…

Увогуле ж Чэрвеньскі рынак – унікальнае месца ў Мінску. Адметны ён ужо тым, што на ім захоўваюць ды аднаўляюць традыцыі – балазе іх дастаткова з’явілася за стагоддзе з чвэрцю існавання рынку, які з’яўляецца самым старым з дзейсных сёння ў сталіцы. І традыцыі не толькі гандлёвыя. Чаго вартыя хаця б спаборніцтвы гіравікоў, што распачаліся ў свой час дзякуючы намаганням мінскага гарадскога галавы Караля Гутэн-Чапскага і ладзіліся на Ігуменскім рынку (такую назву да 1923 года меў Чэрвеньскі рынак). Ужо ў наш час адміністрацыя аднавіла іх і працягвае развіваць, штогод тут праходзіць Міжнародны гіравы марафон.

CzervRynak_01 CzervRynak_03 CzervRynak_02Яшчэ адна асаблівасць – у цёплы час года супрацоўнікі рынку ходзяць на працу ў вышыванках. Такая, здавалася б, маленькая дэталь, але якая выразная! Акурат да майго прыходу вышыванкі апранулі супрацоўнікі адміністрацыі рынку – спецыяліст па працы з кліентамі Святлана Каралёва і намеснік начальніка гандлёвага аддзела Мікалай Ішчук. А яшчэ на Чэрвеньскім можна набыць на свой густ вышыванкі Маладзечанскай фабрыкі мастацкіх вырабаў Беларускага фонду культуры. Ды і не толькі вышыванкі, але і абрусы, сурвэткі ды іншыя рэчы, патрэбныя ў кожнай хаце. Што немалаважна, прывабнымі будуць не толькі рэчы, але і кошты на іх.

Цікава і проста прайсціся па рынку, бо часам і сам не ўяўляеш, з кім давядзецца сустрэцца і паразмаўляць. Тым разам мне пашчасціла пазнаёміцца з прадаўцом Васілём Бараноўскім, сябрам Савета Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Перспектива» для прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу.

– Я родам з Ельскага раёна, – рассказаў Васіль Віктаравіч. – Вучыўся ў Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце, шэсць гадоў адпрацаваў у калгасе, шэсць – у навукова-даследчым інстытуце, ад Міністэрства сельскай гаспадаркі вывучаў дзейнасць фермерскіх гаспадарак у Галандыі, абараніўся. І прыйшоў працаваць на рынак, бо на аклад навуковага супрацоўніка на той час было немагчыма жыць, а ў мяне была сям’я, двое дзяцей. А тут нешта прадасі – ну і заробіш, – падсумаваў мой суразмоўца.

Сёлета гукаць вясну на Чэрвеньскім будуць ужо чацвёрты раз. Свята абяцае быць цікавым і – незалежна ад надвор’я – цёплым ды сонечным. На ім можна будзе бліжэй пазнаёміцца з народнымі звычаямі, што звязаныя з гэтым днём, і зрабіць гэта не проста стоячы ўбаку і пазіраючы на іншых, але і далучыцца да гукання. На свяце будзе шмат музыкі – і традыцыйных беларускіх песень, і сучасных кампазіцыяў, плануюцца і песенныя конкурсы для гасцей. Асобна ж на Чэрвеньскім чакаюць рамеснікаў з самымі рознымі вырабамі, пры гэтым адміністрацыя абяцае, што кошт за магчымасць прадаць свае працы будзе вельмі сімвалічным.

Дарэчы, акрамя Гукання вясны на Чэрвеньскім рынку ладзяцца і іншыя святы. А зусім нядаўна з’явілася новая задума – правесці фэст, які будзе мець назву «Чэрвянец». Згадзіцеся, што яна сугучная не толькі з «Чэрвенем», але і са словам «чырвонец» – адчуваецца сувязь з продажам, з гандлем.

А пакуль што ў нашых чытачоў ёсць магчымасць далучыцца да самага першага ў Мінску свята Гукання вясны. Яно адбудзецца 19 сакавіка аб 11-й гадзіне проста на тэрыторыі рынку. І няхай не палохае наведнікаў магчымае благое надвор’е ў гэты дзень, а наадварот – заахвочвае прыйсці і далучыцца да гукання. Бо як жа прыемна потым будзе прычакаць вясну і ведаць, што яе надыход наблізіла таксама і нашая вяснянка.

 Ніна КАЗЛЕНЯ

Фота аўтара

 Мікалай Ішчук прапанаваў чытачам «Краязнаўчай газеты» свой верш, дзе ёсць такія радкі:

А рынак наш гудзіць, як вулей,

Ля прылаўка кожнага народ:

Хто просіць часнаку, а хто – цыбулі.

Нашто ж табе свой агарод?

Купіць ты можаш тут усё:

Рыдлёўку, фарбу, кран і гайкі,

А між тым і заадно –

З паяском чырвоным вышыванкі.

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам