Навіны Узляцеў Страцім-лебедзь!

Узляцеў Страцім-лебедзь!

-

- Рэклама -

14 сакавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя выставы Юрыя Хілько «Страцім-лебедзь… Палёт у вечнасць». У выставе прадстаўленыя мастацкія творы вядомага беларускага графіка, загадчыка кафедры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, ілюстрацыі да двух геніяльных твораў Максіма Багдановіча: паэмы «Страцім-лебедзь» і верша «Пагоня» – вяршыні беларускай патрыятычнай лірыкі пачатку ХХ стагоддзя, выдадзенага ў свой час Беларускім фондам культуры на дзесяці еўрапейскіх мовах. Адна частка працаў захоўваецца ў фондах Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, другая – была падрыхтаваная Ю. Хілько непасрэдна да выставы, усе яны экспануюцца ўпершыню.

У адкрыцці выставы прымалі ўдзел загадчык музея Марына Запартыка, старшыня Беларускага фонду культуры Уладзімір Гілеп, прарэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па вучэбнай частцы Алена Бохан, сустаршыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык, студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, калегі, сябры, прыхільнікі таленту мастака.

А Ю. Хілько зрабіў шыкоўны падарунак: творы «Шляхам паратунку» (2016) і «Адзінота» (2017) перададзеныя ў фонды Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

 Ірына МЫШКАВЕЦ

Фота Кацярыны БАЙДАК

Папярэднi артыкулПовязі двух народаў
Наступны артыкулКраязнавец са Шклоўшчыны
Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам