Гісторыя Агратурызм Кокурс "Мяцеліца - 2017"

Кокурс “Мяцеліца – 2017”

-

- Рэклама -

Растанцуйма Беларусь!

 12 сакавіка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Іаханэса Рау адбыўся конкурс выканаўцаў беларускіх народных танцаў «Мяцеліца – 2017». Конкурс ладзіцца Школай традыцыйнага мастацтва фальклорнага гурта «GUDA» супольна з Беларускім фондам культуры пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Ідэя правядзення конкурсу належыць вядомаму этнахарэографу, даследчыку традыцыйнага танца Міколу Козенку, аўтару вялікай колькасці навуковых і метадычных выданняў.

У прывітальным слове М. Козенка сказаў: «“Мяцеліца” гэта пераемнасць і папулярызацыя адметных танцавальных традыцыяў, вакальных формаў. Гэта спаборніцтва танцавальных параў, конкурс імправізацыі салістаў, пачынаючы ад падлеткавага і да людзей вельмі паважанага ўзросту. “Мяцеліца” гэта свядомае ўваходжанне ў беларускасць. І, нарэшце, “Мяцеліца” – гэта яскравы працяг Нацыянальнага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”».Чытаць далей….

Miacielica_08Тадэвуш Стружэцкі, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры, падкрэсліў: «Душа радуецца, што традыцыйная культура, якую мы ў 1980-я гады толькі пачыналі адраджаць, сёння займела сваё пачэснае месца ў нацыянальнай культуры, і што сёння мы не ўяўляем нашы фестывалі, нашы святы без удзельнікаў, без аматараў, без носьбітаў традыцыйнай культуры. Значыць, тое, што было пачата ў 1980-я гады, ёсць спадзяванне, будзе развівацца і надалей, бо тут знаходзяцца людзі розных пакаленняў. Вось гэта пераемнасць, перадача традыцыяў з рук у рукі, з вуснаў і вусны працягваецца, а значыць, традыцыйная культура будзе жыць, будзе развівацца. Але, вядома, яна патрабуе вельмі сур’ёзнай падтрымкі навукоўцаў, практыкаў, спецыялістаў і, безумоўна, дзяржавы. Гэты фестываль праводзіцца без фінансавай падтрымкі дзяржаўных органаў, а хацелася, каб і Міністэрства культуры, і Міністэрства адукацыі лічылі і гэты фестываль сваім важным накірункам дзейнасці. Будзем спадзявацца, што наша свядомасць дойдзе да разумення таго, што без традыцыйнай культуры наша нацыянальная культура не будзе поўнай, яна не будзе мець перспектываў для развіцця».

Miacielica_09Ніна Шыдлоўская, каардынатарка грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», старшыня Рады Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”» адзначыла: «У нашым грамадстве павышаецца з кожным годам цікаўнасць да беларускай культуры. Усё больш цэніцца беларускі дызайн, слухаецца беларуская музыка, і, відавочна, што прычыны розныя. У кагосьці гэта больш з душэўных патрэбаў, у кагосьці з прагматычных разлікаў, але самае галоўнае – вынік: павышэнне нашай нацыянальнай свядомасці, якая і ёсць тым падмуркам, што стварае і замацоўвае незалежнасць нашай любай краіны. Мы верым, што беларускія народныя танцы даўно пачалі выходзіць па-за кола вузкіх аматарскіх і прафесійных асяродкаў. Бо беларускія танцы – старажытнейшы від мастацтва, самабытнейшы нават за саму мову. Дзе б ні пачулі першыя такты той самай “Лявоніхі” ці “Мяцеліцы” – гэта ўжо стала своеасаблівай візітоўкай нашага беларускага народа. Бо беларуская народная харэаграфія – больш чым рухі і музыка. Гэта наш нацыянальны адметны код! Мы верым, што сёння пераможцам будзе кожны, незалежна ад таго, хто якія месцы і дыпломы атрымае, таму што абуджэнне і станаўленне нацыянальнага кода робіць кожны з вас. Дык растанцуйма Беларусь разам!».

Майстэрства танцораў ацэньвала экспертная рада, у складзе якой былі заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь кіраўнік народнага ансамбля танца «Крупіца» Георгій Чорны, старшы выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, сябра Беларускага саюза музычных дзеячаў, этнограф Ірына Мазюк, мастацкі кіраўнік узорнага ансамбля фальклорнага танца «Палескія плясуны» з г. Століна Іван Лёгкі, актыўная ўдзельніца і аўтар разнастайных праектаў па адраджэнні беларускай традыцыйнай культуры Любоў Сівурава, мастак, этнограф, музыка Алесь Лось.

Miacielica_01 Miacielica_02 Miacielica_03 Miacielica_04 Miacielica_05 Miacielica_06 Miacielica_07У конкурсе ўзялі ўдзел больш за 70 танцавальных параў з сямі раёнаў Гомельскай вобласці, з Магілёўскай, Віцебскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей, шмат танцавальных параў з Мінска ды іншых гарадоў, актыўны ўдзел сёлета прынялі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Прымалі ўдзел танцавальныя пары, салісты, якія вывучаюць і выконваюць беларускія народныя танцы самастойна або ў складзе танцавальных клубаў, фальклорных калектываў, этнаграфічных суполак, а таксама аматары, што не маюць прафесійнай харэаграфічнай адукацыі.

Творчыя спаборніцтвы танцораў адбываліся ў трох узроставых групах: юнацкай ад 15 гадоў, дарослай ад 21 года і старэйшай ад 51 года. Праграма конкурсу з 20 беларускіх танцаў уключала як добра вядомыя «Лявоніху», «Польку», «Падыспань», «Вальс», «Барыню», «Мікіту», так значна менш распаўсюджаныя «Абэрак», «Матлёт», «Грачанікі», «Гапак», «Ва саду лі», «Жабку», «Каханачку», «Лысы», «Суботу», «Ночку». Агулам кожная пара павінна была вывучыць 9 танцаў.

Конкурс салістаў адбываўся ў дзвюх намінацыях: «Мікіта» для жанчынаў і «Жабка» для мужчынаў, і ў дзвюх групах: ад 15 да 35 гадоў і ад 36 гадоў.

Суправаджала выступ танцораў жывая музыка ў выкананні вядомай мінскай капэлы «На таку» пад кіраўніцтвам Аляксея Крукоўскага, ансамбля народнай музыкі Капаткевіцкага ГДК Петрыкаўскага раёна пад кіраўніцтвам Анатоля Грынько і ансамбля народнай музыкі Акцябрскага цэнтра вольнага часу пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Бяжкова.

Конкурс «Мяцеліца – 2017» доўжыўся цэлых 7 гадзінаў. Перад фіналам спаборніцтваў прайшоў кадрыльны перапынак з прэзентацыяй адметных узораў мясцовых танцаў і майстар-класам. Пад час паўзаў і перапынкаў у спаборніцтвах на працягу ўсяго конкурснага дня станчыць разам з танцорамі маглі ўсе ахвочыя.

 Алесь САЧАНКА

 Пераможцы конкурсу выканаўцаў беларускіх народных танцаў «Мяцеліца – 2017»

 Юнацкая група:

 І месца – Аляксандр Говар, Ксенія Артамонава – фальклорны гурт «Крыніца», г.п. Капаткевічы Петрыкаўскага раёна;

ІІ месца – Канстанцін Ткачоў, Анастасія Луцкіна – узорны ансамбль танца «Мілавіца», г.п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна;

ІІІ месца – Яўген Яндола, Наталля Баравая – дзіцячы ўзорны фальклорны калектыў «Цярэшкавы шчодрыкі» Рассветаўскага культурна-спартыўнага цэнтра Акцябрскага раёна.

 Асноўная група:

 І месца – Сяргей Выскварка, Марына Пархімовіч, фальклорны гурт «Напарачка» Любанскага РЦК;

ІІ месца – Васіль Грынь, Юлія Літвінава, фольк-праект «Старое сяло», в. Засценак Скрыплева Валожынскага раёна – г. Бабруйск;

ІІІ месца – Станіслаў Асадчы, Надзея Клуйша, фальклорны калектыў «Мілавіца» ЦДАДіМ «Ветразь» г. Мінска.

 Старэйшая група:

 І месца –Мікалай Іванавіч Бурлій, Ганна Іванаўна Атрошчанка, Хойніцкая ДШМ;

ІІ месца –Уладзімір Аляксандравіч Ціханоўскі, Вольга Мацвееўна Шчарбачэня, фальклорны гурт «Напарачка» Любанскага РЦК;

ІІІ месца – Мікола Стрыгельскі, Наталля Пальянава, фальклорны гурт «GUDA», г. Мінск.

 Пераможцы конкурсу салістаў у першай групе

 Намінацыя «Беларускі традыцыйны танец “Мікіта”» (жанчыны):

 І месца – Ксенія Грыўнак, кафедра харэаграфіі БДУКіМ (1 курс), г. Ліда, мастацкі кіраўнік П.С. Стрэльчанка;

ІІ месца – Анастасія Луцкіна, узорны ансамбль танца «Мілавіца» Уваравіцкага ЦДТ Буда-Кашалёўскага раёна, мастацкі кіраўнік Л.А. Кабаева;

ІІІ месца – Лада Мельнік, «Рамонак», СШ № 168 г. Мінска, мастацкі кіраўнік Д.Ю. Струнеўская.

 Намінацыя «Беларускі традыцыйны танец “Жабка”» (мужчыны):

 І месца – Аляксандр Говар, фальклорны гурт «Крыніца», г.п. Капаткевічы Петрыкаўскага раёна, мастацкі кіраўнік Я.І. Суботка;

ІІ месца – Багдан Захарэвіч, фальклорны гурт «Мілавіца», г. Мінск, мастацкі кіраўнік М.А. Козенка;

ІІІ месца – Мікіта Суббот, г. Мінск, мастацкі кіраўнік М.А. Козенка.

 Пераможцы конкурсу салістаў у другой групе

 Намінацыя «Беларускі традыцыйны танец “Мікіта”» (жанчыны):

 І месца – Марына Струнеўская, «Рамонак», СШ №168 г. Мінска, мастацкі кіраўнік Д.Ю. Струнеўская;

ІІ месца –Галіна Мікалаеўна Вабішчэвіч, фальклорны гурт «Лявоніха», г.п. Капаткевічы Петрыкаўскага раёна;

ІІІ месца –Валянціна Міхайлаўна Гальчэня, фальклорны гурт «Напарачка» Любанскага РЦК, мастацкі кіраўнік С.Г. Выскварка.

 Намінацыя «Беларускі традыцыйны танец “Жабка”» (мужчыны):

 І месца – Сяргей Смірноў, г. Мінск, мастацкія кіраўнікі С.Г. Балцэвіч, В.А. Анцілеўская;

ІІ месца – Леанiд Каленчыц, народны ансамбль беларускай песні і музыкі «Сузор’е» Пратасевіцкага СДК Асіповіцкага раёна, мастацкі кіраўнік Н.А. Еўдакімовіч.

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам