-

- Рэклама -

Віцебская вобласць прымае інтэрактыўныя ўрокі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom»

Сацыяльная адукацыйная ініцыятыва «Чытаем па-беларуску з velcom» на працягу сакавіка і красавіка пройдзе ў Віцебскай вобласці. Малодшыя школьнікі Оршы i Паставаў ужо атрымалі дадатковыя веды па беларускай мове і літаратуры ад незвычайных настаўнікаў. Школы і гімназіі Полацка, Наваполацка, Глыбокага і Віцебска яшчэ чакаюць займальныя ўрокі праекта. Усяго 25 установаў адукацыі Віцебшчыны прымуць удзел у ініцыятыве.Чытаць далей…

Галоўная мэта праекта – развіць цікавасць малодшых школьнікаў да беларускай мовы і літаратуры. Фармат урокаў – гульні, загадкі, творчасць – усё, што трэба, каб у раннім узросце прыцягнуць увагу маленькіх дзяцей і ў даступнай форме растлумачыць важнасць беларускай мовы і літаратуры. Ініцыятарам праекта з’яўляецца кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

razm-V_02 razm-V_01Раней 15 сакавiка вядомая беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай выступіла ў ролі настаўніцы для вучняў 2-3 класаў у роднай школе ў Оршы. У якасці настаўнікаў да праекта часта далучаюцца тэлевядучыя, акцёры і спартоўцы. Сталы склад адукацыйнай ініцыятывы – Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Алена Масла, Наталля Бучынская і Юры Жыгамонт – правядзе незвычайныя інтэрактыўныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры ў Віцебскай вобласці. Завершыць серыю адукацыйных заняткаў на Віцебшчыне вялікі спецыяльны ўрок у віцебскім тэатры «Лялька», на якім збяруцца больш за 100 школьнікаў горада.

Праект «Чытаем па-беларуску з velcom» стартаваў у Мінску ў кастрычніку 2015 года. На сённяшні дзень у займальных занятках на беларускай мове прынялі ўдзел больш за 17 000 школьнікаў са шматлікіх рэгіёнаў Беларусі.

«Два гады ўдзелу ў праекце “Чытаем па-беларуску з velcom” сталі для мяне хвалюючымі і знакавымі. Нас чакалі шматлікія сустрэчы з хлопчыкамі і дзяўчын­камі, што, безумоўна, натхняе. Таму што дзеці – такая асаблівая аўдыторыя, узаемадзейнічаючы з якой ты адчуваеш, што робіш нешта важнае. Пасля такіх сустрэч школьнікі праяўляюць яшчэ большую цікавасць да мовы, літаратуры, нашых твораў і культуры ў цэлым. Гэта сацыяльна-адукацыйная ініцыятыва нейкая асаблівая, сапраўдная школа для дзяцей. Школа, дзе дзеці змаглі адчуць тое, што яны беларусы», – адзначыла беларуская пісьменніца Раіса Баравікова.

 Паводле інфармацыі арганізатараў

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам