Навіны З краю, дзе лугі пахнуць мёдам

З краю, дзе лугі пахнуць мёдам

-

- Рэклама -

Напярэдадні Міжнароднага Дня паэзіі ў чытальнай зале бібліятэкі в. Негарэлае, што на Дзяржыншчыне, адбылася цікавая сустрэча чытачоў з паэтэсай, ураджэнкай гэтых мясцінаў Алай Пузіноўскай. Па прафесіі яна медык, а некалькі гадоў таму, ва ўзросце 48 гадоў, скончыла Беларускі ўніверсітэт культуры і мастацтваў, дзе набыла спецыяльнасць бібліятэкара-бібліёграфа. Ва ўтульным невялікім памяшканні чытальнай залы мясцовай бібліятэкі сабраліся чытачы, аматары паэтычнага слова. А з Дзяржынска на сустрэчу прыехалі паэты, удзельнікі літаратурна-паэтычнага клуба «Выток», сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў Рэгіна Рэўтовіч і Людміла Круглік, кіраўнік «Вытоку» Наталля Лебядзеўская, паэт, бард Аляксей Баранаў.

Вершы Ала піша з маленства. Першы напісала, калі было толькі 7 гадоў. Яна ўспамінае, што на гэта паўплываў мастацкі фільм «Муму». У дзіцячым узросце друкавалася ў газетах «Зорька» і «Піянер Беларусі». З цягам часу Ала ўсё глыбей, па-філасофску пачала разважаць над жыццёвымі праблемамі, увасабляючы думкі ў рыфмаваны радок.

На сустрэчы яна пазнаёміла прысутных з новымі творамі, у якіх немалое месца займаюць матывы духоўнасці, веры ў Бога. У жыцці ёй давялося зведаць шмат цяжкасцяў, што патрабавалі ад яе вытрымкі, мужнасці, і гэта паўплывала на творчасць.

Сустрэчу аздобіла дачка Алы Маргарыта, якая ў перапынках паміж выступамі маці з высокім майстэрствам выконвала песні. Трэба адзначыць, што ў творчасці А. Пузіноўскай сустракаецца немала вершаў, прысвечаных Беларусі. Вось радкі з аднаго:

Беларусь мая родная,

Край былін, сінявокі край.

Беларусь мая родная,

Ты дачку сваю сустракай.

У вышыні песня чуецца,

Падпяваюць ёй каласы.

Пахнуць мёдам лугі твае,

Адурманьваюць верасы.

На сустрэчы з цёплымі словамі прывітання паэтэсе выступілі яе сябры па «Вытоку». Мясцовая жыхарка Ніна Васільева парадавала прысутных выкананнем песень пад гітару.

Сустрэча з А. Пузіноўскай пакінула прыемныя ўражанні. Дарэчы, трэба адзначыць, што «Краязнаўчая газета» карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод чытачоў Негарэльскай бібліятэкі. Аб гэтым мне распавяла загадчыца бібліятэкі Іна Кацягова.

 Лявон ЦЕЛЕШ, г. Дзяржынск

Фота аўтара

Уладзiмiр Гiлеп
Уладзiмiр Гiлепhttp://www.bfk.by
Галоўны рэдактар

НАПІСАЦЬ АДКАЗ

Калі ласка, увядзіце ваш каментар!
Калі ласка, увядзіце ваша імя тут

Апошнія навіны

Падпішыцеся самі, падпішыце родную школу — інструкцыя, як аформіць падпіску праз інтэрнэт

Як падпісацца на «КРАЯЗНАЎЧУЮ ГАЗЕТУ» не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка павышэння якасці адукацыі і ўсебаковага развіцця асобы навучэнцаў пры канцы...

Унук – пра дзеда, майстра фатаграфікі

Асабістымі ўспамінамі пра знакамітага майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі Яна Булгака падзяліўся яго ўнук Богдан Булгак. (Нагадаем нашым...

Да ўвагі! Полацк!

Сёння часам можна пачуць: «Навошта нам Полацк? Нам хапае і гісторыі Вялікага Княства Літоўскага». Гэтыя людзі забылі,...
- Рэклама -

Жыццё для працы, для кніг, для людзей

Хачу расказаць пра свайго прадзеда Васiля Паўлавіча Голуба, дзеда майго бацькі. Нарадзiўся ён у вёсцы Параслішча Акцябрскага...

«Зносіны» з мінуўшчынай

«Малая радзіма – вялікая гісторыя» – пад такой назвай у Пескаўскай сельскай бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання...

Варта прачытаць

Школьнае краязнаўства

Дзеля развіцця навукова-даследчай дзейнасці як эфектыўнага чынніка...
- Рэклама -

Вам таксама можа спадабацца
Рэкамендуем вам